Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне




НазваВіктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне
Дата канвертавання16.11.2012
Памер12.73 Kb.
ТыпДокументы

Aksa1016nsMarkavec



Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне.


У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленьне станковага жывапісу).


У сваёй творчасьці адразу вылучыўся адзінствам кампазыцыйнага і колеравага вырашэньня і строгай акрэсьленасьцю малюнка. А яшчэ цягаю да гістарычных тэмаў. Ён рэканструяваў партрэты знаных дзеячаў беларускае гісторыі і культуры – Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, бацькоў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Стварыў цэлую сэрыю працаў, прысьвечаных Кастусю Каліноўскаму.


Апошнія гады жыве і працуе ў Заслаўі, якое яго натхняе на стварэньне сюжэтных палотнаў з гісторыі мястэчка, чыё ўзьнікненьне зьвязана з імем полацкае княжны Рагнеды. Намаляваў цэлая сэрыю дываноў у народным стылі па гісторыі Заслаўя.


З 1992 году плённа супрацоўнічае з паэтам Алесем Разанавым. Першым іх супольным праектам стала сэрыя з шасьці карцінаў, аб’яднаных назовам “Яйкаквадраты”. Потым былі яшчэ “Іствы”, “Адваротная сымэтрыя” ды інш.


Малюнкі з “Яйкаквадратаў” леглі ў аснову мастацкага афармленьня ўсіх апошніх кнігаў Алеся Разанава.


Віктар Маркавец быў адным зь ініцыятараў стварэньня легендарнага ўжо лецішча беларускіх мастакоў у вёсцы Вайшкуны на Блакітных азёрах.


А таксама разам з жонкай, вядомай мастацтвазнаўцай Тацянай Маркавец стварыў у Менску арткавярню “Добрыя мысьлі”, дзе ладзяцца выставы, прэзэнтацыі і іншыя культурніцкія акцыі.


Дачка Віктара Тацяна Маркавец стала таксама мастачкай – яна вядомая сваімі працамі ў тэхніцы выцінанкі і саломапляценьня.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне icon1878 1928 Чэшскі празаік, паэт, драматург І перш за ўсё філосаф. Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы
Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы Ладыслава Кліма былі адрэдагаваныя І выдадзеныя...

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
Нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў мястэчку Поразава Сьвіслацкага раёну, Гарадзенская вобласьць

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconІгар Марзалюк нарадзіўся 16 верасьня 1968 году ў мястэчку Краснапольле на Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам
Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам гісторыі, адпаведнае было І выхаваньне. Бацька...

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconУ што я веру – 2012: Валеры Мазынскі
Заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Вялікае...

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconВучылася ў 26-й сярэдняй школе з мастацкім ухілам. Настаўніцай Тацяны была Таіса Агафоненка, вядомы мастак па саломцы. Тацяна таксама хацела спэцыялізавацца на
...

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconВалянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму
Першыя два гады вучыўся ў будынку той самай гімназіі, дзе вучыўся К. Каліноўскі І н. Орда. Школу пабудавалі новую, І носіць яна імя...

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconУладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў старажытным мястэчку Крэва (Смаргонскі раён) на Гарадзеншчыне
Пасьля 9-е клясы скончыў Менскі тэхнікум сувязі. Працаваў у тэлеатэлье І завочна вучыўся на філялягічным факультэце Менскага пэдінстытуту....

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconГенадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці
Працаваў стыль-рэдактарам часопісу “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзелу літаратуры, пазьней...

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconДуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў 27 сакавіка

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 году ў мястэчку Докшыцы, што на Віцебшчыне iconГенадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. На пачатку 50-х сям’я пераехала ў Полацк, дзе
Працаваў стыль-рэдактарам часопісу “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзелу літаратуры, пазьней...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка