Спампаваць 28.58 Kb.
|
Kvia0518abloha Прывітаньне, На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, ў Чэхію Водгукі: “Зьбягаючы ад існуючага рэжыму нельга адваяваць сваю свабоду...На жаль, мы можам толькі бегчы”; “Малайчына хлопец. Не пайшоў на паклон па "праграму Каліноўскага",сам вырашыў праблему”; “Памылкова лічыць, што сядзець у турме -- гэта крута. Сесьці сёньня любы дурань можа. А вось ня сесьці, ды й яшчэ і працягваць працу пры гэтым - вось гэта ўчынак”; “А хто сказаў, што ён бы тутака бы "сеў"? Зьбег і ўсё”; “Калі ласка, не пачынайце кідаць камяні -- адзін Бог ведае, як бы кожны з нас павёў сябе ў той ці іншай сытуацыі”. На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што 18 траўня ў Беларусі прымалі ў піянэры школьнікаў. Камэнтары: “Нібыта няма ўжо ані партыі, ані камсамолу, адкуль узяліся піянэры? А Берыя тады хто?”; “Прачытаў, думаў што жарт”; “Калі ўсё гэта скончыцца, у мяне таксама дзіцё расьце”; “У маім дзяцінстве маліліся дзядулю Леніну. А цяпер каму?” Карыстальнік Жывога журналу ak_93 зьвяртаецца ў суполцы Minsk_by да сябраў БРСМ у зьвязку са зносам пад Масквой помніку савецкаму лётчыку-украінцу, які загінуў у часе другой Усясьветнай вайны ў абароне Масквы: “Каб пацьвердзіць, што амбасаду Эстоніі ў Менску вы пікетавалі выключна дзеля абароны памяці загінулых у Вялікай айчыннай вайны, будзьце ласкавы, адпікетуйце такім жа чынам абасаду Расейскай Фэдэрацыі ў Менску”. У інтэрнэце адразу на некалькіх сайтах зьявіўся відэакліп гурту “Крама”, які перасьпяваў хіт Pink Floyd "The Wall" (“Сьцяна”) па беларуску: “Дзе знайсьці такія беды, каб спазнаць дабро і зло? Як жыць годна і бязьбедна, ці ж на шчасьце ёсьць шаблён? Гэй, настаўнік! Не вучы нас жыць!”... З вамі быў Севярын Квяткоўскі |
![]() | На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Маладога... | ![]() | Малады Фронт" Іванам Шылам І настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай... |
![]() | Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі... | ![]() | Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы... |
![]() | Блогер salihorsk нагадвае пра суд над моладзевым Іванам Шылам, які пачнецца ў Салігорску 4 верасьня. Школьніка судзяць па крымінальным... | ![]() | Кацярыны Салаўёвай. Дзяўчыну падазраюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт, а таксама ў зьнявазе афіцыйнага... |
![]() | Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў І журналістаў... | ![]() | Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні…... |
![]() | Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер... | ![]() | Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер... |