Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1




НазваВіды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1
старонка9/13
Дата канвертавання28.10.2012
Памер1.58 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

МАТЫВАВАНАСЦЬ ДЫЯЛЕКТНАЙ ЛЕКСІКІ


У многіх словах у аснову намінацыі кладзецца матываваная прымета, у выніку чаго план выражэння і план зместу слова арганічна звязваюцца ў адно цэлае. Так, назва птушкі снягу́р матывавана прыметай ‘снег’, матываванымі з’яўляюцца і найменні замяту́ха ‘снежная бура’, ле́тнічак ‘лёгкі пінжак’, хадні́к ‘палавік’, блі́скаўка ‘маланка’ і інш.

Прадмет ці з’ява па сутнасці маюць патэнцыяльна незлічоную колькасць матывацыйных прымет, але адносна нязначная іх частка выдзяляецца чалавекам як аснова для намінацый. Як правіла, найперш выкарыстоўваюцца знешнія, відавочныя прыметы рэаліі (колер, памер, абрысы) або такія прыметы, якія выконваюць важную для чалавека функцыю, вылучаюць прадмет ці з’яву сярод іншых, маюць пэўную сацыяльную значнасць.

Занатаваная ў найменні прымета сведчыць пра тое, што ў слове захавана ўнутраная форма: уціра́льнік ‘ручнік’, крывя́нка ‘запечаная ў кішках кроў; крывяная каўбаса’, дры́жка ‘халадзец’, зара́нка ‘птушка-малінаўка з чырвонай грудкай’, верасаві́к ‘баравік, які расце ў верасе’. Матывацыя садзейнічае арганізацыі і захаванню вербальных знакаў у памяці, паколькі тым ці іншым спосабам упарадкоўвае іх. Відаць, менавіта гэтым можа быць растлумачана распаўсюджанасць у гаворках матываваных найменняў.

Вылучаюцца розныя тыпы матывацыі беларускіх найменняў. Адрозніваюць знешнюю і ўнутраную матывацыю.

Знешняя матывацыя мае некалькі разнавіднасцяў. Пераважная большасць незапазычаных, уласна беларускіх лексем, і ў прыватнасці дыялектных, захоўвае сваю матывацыю, або прыкмету, якая зыходна выкарыстана для наймення адпаведнай знешняй рэаліі. І калі адносна невялікая колькасць самых старажытных беларускіх слоў тыпу вада́, рука́, снег, брат і да т. п. страцілі сваю матываванасць, то ўсе вытворныя словы захоўваюць яе праз суадносіны з невытворнымі апелятывамі. Напрыклад, нематываванае слова снег матывуе шэраг вытворных беларускіх лексем сне́жань, снягі́р, снегаві́к, сне́жны, сне́жаньскі, засне́жыць, снягу́рка і г. д. У флектыўных мовах, да якіх належыць і беларуская, практычна ўсе вытворныя найменні матывуюцца дэрывацыйным, або словаўтваральным спосабам, які служыць першым і самым прадуктыўным тыпам матывацыі беларускіх лексем. Гэты тып матывацыі з’яўляецца ўнутрыслоўным, таму што афіксы, якімі звязваецца вытворнае слова з невытворным, знаходзяцца ў межах адпаведнай лексічнай адзінкі. Пры такім тыпе матывацыі ўнутраная форма выводзіцца дэрывацыйным шляхам. Так, значэнне групы слоў льняны́, альняні́на, ляно́к, ільня́нішча матываванае зыходным словам лён, ад асновы якога яны ўтвораны; група слоў павуко́вы, павуці́на, павуці́нне, павуці́нка, павуці́навы, павуццё, павучы́нне матываваная словам паву́к і г. д.

У фармальных аб’яднаннях лексем унутры кожнага словаўтваральнага гнязда праглядаюцца разнастайныя прадметныя сувязі: прадмет – асоба (чо́бат – чабата́р, аўчы́на – аўчы́ннік), асоба – дзеянне асобы (ку́хар – куха́рыць, це́сля – цясля́рыць), асоба – занятак, рамяство (пчальні́к – пчаля́рства, тка́ля – тка́цтва), прадмет – прымета прадмета (вало́шка – вало́шкавы, бура́к – бурачко́вы), роднасныя сувязі (мыша́ – мышанё, важы́ха – важаня́), прасторавыя сувязі (вакно́ – падвако́ннік, сцяна́ – прасце́нак), дзеянне – вынік (дзе́йкаць ‘пускаць чуткі’ – дзе́йка ‘чутка, пагалоска’), мужчынскі – жаночы пол (ткач – тка́ля, наймі́т – наймі́тка), прадмет – ёмішча для прадмета (соль – сальні́ца, варэ́нне – варэ́нніца), цэлае – частка (сало́мка – сало́міна, галлё – галі́на), дзеянне – носьбіт дзеяння (пяя́ць – пяву́ння, касі́ць – касе́ц), прымета – носьбіт прыметы (саса́ць – сасу́н), прадмет – прадметы (зо́рка – сузо́р’е), род – від (гук – пры́гук).

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Падобныя:

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНаціскны вакалізм беларускіх гаворак мэта
Разгледзець асаблівасці націскнога вакалізму беларускіх гаворак, прааналізаваць адрозненні ў складзе націскных галосных фанем у дыялектнай...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconТэма ўрока: Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы Мэта ўрока
Мэта ўрока: арганізаваць работу вучняў па вывучэнню тэмы “Будова І функцыі органаў стрававальнай сістэмы”, у выніку якой яны змогуць...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць болыы за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconНа выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі
У кожным заданні можа быць больш за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconРаённы этап Прадметнага Конкурсу па беларускай мове для вучняў гімназіі ў навучальным годзе 2004/2005 Шаноўны гімназіст!
Вітаем Цябе ў другім этапе конкурсу. Перад Табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу 90 хвілін. Уважліва чытай І самае важнае...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconЛітаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
В. П. Рагойша (Уводзіны; Сістэма ведаў пра літаратуру; Агульнае І рознае ў мастацка-эстэтычным І навуковым пазнанні жыцця; Паэтыка...

Віды кантролю выканаць па варыянтах праверачныя заданні па тэме «Уводзіны І групоўка беларускіх гаворак»: Варыянт 1 iconУрок па тэме "Дзеяслоў"
Абсталяванне: табліца-“ключ” “Граматычныя катэгорыі дзеяслова”, магнітафон, касета з запісам песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, карткі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка