Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
старонка1/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер380.16 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ А. І. Жук

___________________

Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.

Сучасная беларуская мова

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях

1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)”

1-23 01 09 “Журналістыка міжнародная”

1-23 01 07 “Інфармацыя і камунікацыя (па напрамках)»

(1-23 01 07-01 “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”)

УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

_______________ І. М. Лапцёнак

_______________________

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь
па гуманітарнай адукацыі ________________ У. Л. Клюня

________________________

УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай
і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І. Міксюк

________________________

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

________________ І. В. Казакова

_______________________

Эксперт-нормакантралёр

________________ С. М. Арцем’ева

________________________

Мінск 2008

складальнікі:

В.І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;

Г.І. Басава, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

В.М. Самусевіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта факультэта журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

А.М. Булыка, загадчык аддзела беларускай мовы дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 8-07 ад 4.04.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 5 ад 23.05.2008 г.)

Адказны за выпуск: В.М. Самусевіч

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Сучасная беларуская мова вывучаецца ў функцыянальным аспекце, з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу тэкстаў СМІ, ілюстрацый і прыкладаў рэалізацыі моўных катэгорый на падставе сістэмнага падыходу да існавання і развіцця маўлення. Сінхроннае вывучэнне падмацоўваецца, абгрунтоўваецца дыяхроннымі назіраннямі, што садзейнічае пранікнёнаму і ўсвядомленаму разуменню моўнай з’явы, а таксама адцяняе гістарычныя асаблівасці станаўлення, фарміравання і развіцця беларускай мовы.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы арыентаванай на інтэнсіўную і прадуктыўную вытворчасць тэкстаў у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай Валоданне мовай разглядаецца як важны складнік тэкставай дзейнасці журналіста, базай для лінгвістычнай арганізацыі публіцыстычнага твора, што непасрэдным чынам звязана з развіццём і ўдасканаленнем прафесійнага майстэрства.

Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. У працэсе вывучэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы даюцца першапачатковыя звесткі пра лінгвістыку тэксту, на базе ўласных студэнцкіх публікацый і радыё-, тэлевыступленняў праводзяцца экстраарфаграфічныя (арфаэпічныя) і лексіка-граматычныя каментарыі пабудовы тэксту, вядзецца мэтанакіраваная падрыхтоўка да ўспрымання курса стылістыкі, закладваецца навукова-практычная база да тэорыі і практыкі рэдагавання публіцыстычнага тэксту, усвядомленага вывучэння медыярыторыкі. У сітуацыі беларуска-рускага білінгвізму тэарэтычны і практычны матэрыял падаецца ў кан- і дывергентным суаднясенні з сучаснай рускай мовай.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай курса “Сучасная беларуская мова” з’яўляецца прафесійна арыентаванае ўдасканаленне ўменняў і навыкаў валодання пісьмовай і вуснай формамі літаратурнай беларускай мовы, фарміраванне высокай культуры маўлення, засваенне тэарэтычнай базы, неабходнай для самастойнай вытворчасці рознажанравых тэкстаў функцыянальных стыляў беларускай мовы.

Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач:

  • адлюстраванне непарыўнай сувязі паміж моўнымі заканамернасцямі і захоўваннем імператыўных / дыспазітыўных нормаў арфаграфіі, арфаэпіі лексікі, словаўтварэння, граматыкі і стылістыкі;

  • выпрацоўка ўменняў і навыкаў лексіка-граматычнай арганізацыі тэкстаў паводле нормаў сучаснай беларускай мовы;

  • вывучэнне адметнасцей беларускай мовы на лінгвістычнай карце ўсходніх славян;

  • вызначэнне і вытлумачэнне інтэрферэнтных з’яў пры дзяржаўным білінгвізме;

  • вылучэнне ды- і канвергентных з’яў, заканамернасцей развіцця беларускай мовы на сучасным этапе і інш.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. У выніку вывучэння курса “Сучасная беларуская мова” студэнты павінны

ведаць:

– асаблівасці функцыянавання беларускай мовы на сучасным этапе;

– метады і прыёмы лінгвістычнага (фанетычнага, лексічнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага) аналізу з мэтай выяўлення асноўных тэкстаўтваральных фактараў пабудовы публіцыстычнага твора;

– інтэрферэнтныя з’явы ў сітуацыі руска-беларускага білінгвізму, прычыны іх узнікненння і шляхі пераадолення ў тэкстах СМІ;

– класіфікацыю моў і месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету;

– лінгвістычныя законы і прынцыпы пабудовы рознажанравых тэкстаў СМІ.

умець:

– дыферэнцыраваць лексіка-граматычную структуру тэкстаў СМІ з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык;

– вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя парушэнні ў маўленні;

  • вылучаць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў, умець супастаўляць іх і даваць ім тыпалагічную характарыстыку;  

– ствараць рознажанравыя тэксты і аналізаваць іх з пункту погляду лінгвістычнай арганізацыі;

– вызначаць маўленчыя факты ў тэкстах СМІ асістэмнага характару, рэдагаваць іх з гледжання нарматыўнасці мовы.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры навучанні сучаснай беларускай мове, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, які арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адно з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. Выконваючы інтэрактыўныя заданні і практыкаванні, студэнты не столькі замацоўваюць пройдзены матэрыял, колькі спасцігаюць новае.

Лекцыі маюць уводны, праблемны або абагульняльны (аглядны) характар. Асноўным прызначэннем іх з’яўляецца апісанне набыткаў (сінхронны аспект) і новых тэндэнцый (дыяхронны аспект) развіцця мовы і мовазнаўства; інтэрпрэтацыя класічных і сучасных поглядаў на лексіка-семантычныя, словаўтваральныя факты; метадычныя рэкамендацыі па лексіка- і фразеаграфічнай практыцы; вызначэнне тыповых (і менш распаўсюджаных) памылак словаўжывання і словаўтварэння; сістэмнае азнаямленне з вучэбнай і навуковай літаратурай.

Практычна арыентаваная частка заняткаў складаецца з кампанентаў тэарэтычнай, лабараторнай, развіццёвай, эксперыментальнай творчай працы студэнтаў. Паводле першай студэнтам прапануюцца тэарэтычныя пытанні з указаннем канкрэтнай літаратуры (як правіла, з альтэрнатыўных крыніц), а таксама на патрэбы ў рэферыраванні і канспектаванні. На лабараторных занятках прадугледжваецца выкананне заданняў, якія падсумоўваюць, абагульняюць і інтэрпрэтуюць вывучаны матэрыял, замацоўваюць набытыя веды. Складнікі развіццёвай працы дыягназуюць усвядомленае, лагічнае, індывідуальнае распазнаванне моўнага факту сярод мноства аднародных і неаднародных; эксперыментальны падыход да замацавання набытых навыкаў і ўменняў забяспечвае непасрэдны ўдзел у вытворчасці журналісцкага тэксту, вызначэння яго арталагічных характарыстык. Творчы элемент садзейнічае далучэнню студэнта-журналіста да ўдумлівага стварэння ўласнага тэксту і рэдактарскага прачытвання яго.

Усе віды вучэбных заданняў маюць паэтапны, сістэмны і пераемны характар у адпаведнасці з праходжаннем пэўнага раздзела мовазнаўства.

Выкарыстоўваюцца тэхналогіі праблемнага, эўрыстычнага навучання і тэхналогія дыдактычнай эўрыстыкі. Пры першым навучанні рэалізуецца спосаб актыўнага ўзаемадзення студэнта з праблемна-пададзеным зместам навучання, у ходзе якога студэнт вучыцца думаць, творча засвойваць веды. Праблемнае навучанне выступае альтэрнатывай для эўрыстычнага, калі ставяцца мэты канструявання студэнтам уласнага сэнсу, мэт і зместу адукацыі, а таксама яе арганізацыі, дыягностыкі і ўсведамлення. У выніку навучання па тэхналогіі дыдактычнай эўрыстыкі студэнт пераасэнсоўвае, дабудоўвае або драматызуе свой вынік. Адбываецца асобаснае адукацыйнае ўключэнне студэнта ў моўна-культурныя працэсы ў якасці іх паўнапраўнага ўдзельніка.

У практыцы выкладання сучаснай беларускай мовы актыўна выкарыстоўваюцца камп’ютэрныя тэхналогіі, у прыватнасці камп’ютэрнае тэсціраванне, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам спецыяльнасці 1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)” на вывучэнне курса “Сучасная беларуская мова” адводзіцца 244 гадзін, аўдыторных-- 128 гадзін, з іх – 52 гадзіны лекцыйныя, 76 гадзіны – практычныя (семінарскія).

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам спецыяльнасці 1-23 01 09 “Журналістыка міжнародная” на вывучэнне курса “Сучасная беларуская мова” адводзіцца 260 гадзін, аўдыторных-- 128 гадзін, з іх – 52 гадзіны лекцыйныя, 76 гадзіны – практычныя (семінарскія).

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам спецыяльнасці 1-23 01 07 “Інфармацыя і камунікацыя (па напрамках)”(1-23 01 07-01“Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)) на вывучэнне курса “Сучасная беларуская мова” адводзіцца 278 гадзін, аўдыторных – 128 гадзін, з іх – 52 гадзіны лекцыйныя, 76 гадзіны – практычныя (семінарскія).

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

№ п/п

Найменне раздзелаў і тэм

Аўдыторныя заняткі (гадзіны)

Усяго гадзін

Лекцыйныя

Практ.

1.

Уводзіны.

Класіфікацыя моў

2

2

4

2.

Фанетыка. Функцыянальная характарыстыка гукаў

6

8

14

3.

Складападзел

1

2

3

4.

Прасодыка

1

2

3

5.

Арфаэпія

1

1

2

6.

Графіка

1

1

2

7.

Арфаграфія

2

4

6

8.

Лексікалогія

7

9

16

9.

Лексікаграфія

1

1

2

10.

Фразеалогія

2

2

4

11.

Марфеміка і марфаналогія

2

4

6

12.

Словаўтварэнне

2

4

6

13.

Граматыка

2

2

4

14.

Марфалогія

12

18

30

14.1

Агульныя паняцці марфалогіі

2

2

14.2

Назоўнік

2

2

4

14.3

Прыметнік

2

2

4

14.4

Лічэбнік

1

1

2

14.5

Займеннік

1

1

2

14.6

Дзеяслоў

1

2

3

14.7

Дзеепрыметнік

1

2

3

14.8

Дзеепрыслоўе

1

1

2

14.9

Прыслоўе

1

1

2

14.10

Словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы)

1

1

14.11

Граматычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы

1

1

14.12

Значэнні і функцыі службовых часцін мовы

2

1

3

14.13

Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў
  1   2   3   4   5   6   7   8

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. П. Вараб’ёў, загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат...

Г. К. Тычко, прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка