Спампаваць 21.66 Kb.
|
![]() Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі Шаноўныя калегі! Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам». Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. У сакавіку 2012 г. па выніках конкурснага адбору Бельгію наведае група з пяці беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі. Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі. Гасціннай арганізацыяй у Бруселі выступае «Офіс за дэмакратычную Беларусь» ((ОДБ), Брусель, Бельгія), які бярэ на сябе ўсе падарожныя выдаткі, уключаючы консульскі збор за візы, страхоўку, квіткі і пражыванне. Каб паўдзельнічаць у праграме неабходна запоўніць анкету і адаслаць на адрас сеціўнай пошты: oeec.ngo@gmail.com не пазней за 18 лютага 2012 г. З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік праграмы ў Мінску не пазней за 22 лютага. Па ўсіх пытаннях звяртацца да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», які забяспечвае інфармацыйна-тэхнічную дапамогу па арганізацыі стажыроўкі ў Мінску. Кантактны тэлефон: (029) 683 06 97, а таксама па адрасе сеціўнай пошты, прыведзеным вышэй. ДАДАТАК: Анкета кандыдата Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце ОДБ у раздзеле “Беларусь і ЕС: дзелімся досведам” З надзеяй на супрацоўніцтва і найлепшымі пажаданнямі! ![]() ![]() Праграма адукацыйных візітаў і круглых сталоў: “ЕС і Беларусь: дзелімся досведам” – праект “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), які ажыццяўляецца ў партнёрстве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва), грамадскай арганізацыяй “Беларускі саюз транспартнікаў” (Мінск, Беларусь) і асветніцкай установай “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск, Беларусь) за падтрымкай Еўрапейскай камісіі. Мэта праекта – паглыбленне сувязей і абмен досведам паміж беларускімі спецыялістамі ў галіне энергетыкі, транспарту і адукацыі з іх калегамі з Еўрасаюзу і краін “Усходняга партнёрства”. |
![]() | Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай ўстановай «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»... | ![]() | Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным... |
![]() | Псіхолаг слонімскай сш№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам | ![]() | Роберта Шумана (Будапешт) І інстытут развіцця ды навучання educatio (Вільня) абвяшчаюць набор на ўдзел у чацвертай серыі курсаў “Лідарства... |
![]() | Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным... | ![]() | Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе асветніцкая праваабарончая ўстанова з Мінска правяла інфармацыйную сустрэчу з людзьмі з... |
![]() | Радыя паведаміць Вам, што Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (kas) І інстытут развіцця ды навучання educatio абвяшчаюць набор на ўдзел... | ![]() | Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца... |
![]() | ![]() | Запрашаем вас узяць удзел у дасьледаваньні, запоўніўшы анкету, разьмешчаную ніжэй |