У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам




НазваУ гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам
Дата канвертавання15.11.2012
Памер26.14 Kb.
ТыпДокументы
Вітаю!


У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У Беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам.


Спадар: “Ні ў адной краіне сьвету столькі гора і пакут не было прынесена народу, як у Расеі бальшавікамі пасьля Петраградзкага перавароту ў 1917 годзе. А ў Беларусі пасьля вызваленьня Заходняй у 1939-40. Голад, холад і масавыя рэпрэсіі. Памятайце, вы ладзіце гуляньне на касьцях продкаў!”


У шклоўская папраўчай калёніі №17 учора пачаўся закрыты судовы працэс над зьняволеным лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам”. Яго судзяць за адмову сьведчыць супраць паплечнікаў.


Зіноўеў: “Калі б у органаў было што-небудзь супраць “Маладога Фронту,” то і паказаньні Дашкевіча не патрэбныя. А так у іх нічога няма".


СМС-паведамленьне, якое мы атрымалі на нумар мабільнай сувязі 391-22-24: “У чым розьніца Шэнгенскай зоны ад Эўразьвязу?” На гэтае пытаньне адказвае палітоляг Алесь Лагвінец:


Лагвінец: "Шэнгенскае пагадненьне, падпісанае краінамі Эўрапейскага зьвязу, гэта часта інтэграцыйных пагадненьняў. Шэнгенскім пагадненьнем ствараецца прастора, дзе не існуе ўнутранага кантролю на межах паміж дзяржавамі-чальцамі, дзе праводзіцца супольная візавая палітыка да грамадзянаў трэціх краінаў. Таму супрацьпастаўляць Шэнгенскую зону і Эўразьвяз ня мае сэнсу, бо гэта праява эўрапейкай інтэграцыі


Працягнем праграму тэлефанаваньнямі, у якіх слухачы гавораць пра свой дабрабыт і надзённыя праблемы:


Спадар: “Спрадвеку было заведзена: дзе вайскоўцы, там і шпіталь. Калі ідуць баявыя дзеяньні, палявы шпіталь разгортваецца ў зоне баявых дзеяньняў. Быў такі ваенны шпіталь і ў горадзе Берасьці. Шпіталь зачынілі, мед. Пэрсанал разагналі, спаслаўшыся на тое, што няма грошай на яго ўтрыманьне. А вось грошы на Лядовы палац і Грабны канал ёсьць. Па гэтаму я сваім калегам па няшчасьці, якія перанесьлі інсульты і інфаркты, а таксама іншыя хваробы, гавару: “Баляць ногі, едзьце на Грабны канал і рухайце рукамі. Баляць рукі, едзьце ў Лядовы палац і катайцеся на каньках”. Мяне проста гоняць і кажуць: “Ня зьдзекуйся з хворых людзей”. Я адказваю: “Хіба я зьдзекуюся з вас?! Зьдзекуюцца тыя, за каго вы галасавалі”.


Ніна Ярмалінская, Салігорск: “Вітаю Вас, дарагі сябры! Улады будуюць палацы і супэрмаркеты, а людзям няма дзе жыць. У выніку распадаюцца маладыя сем’і, застаецца толькі піць ды гуляць. У дадатак да ўсяго адбіраюць ільготы ў студэнтаў, пэнсіянэраў і інвалідаў".


Мікалай: “Калі я кажу, што ўлада адмяніла льготы, а цэны растуць і жыць стала горай, дык некаторыя пэнсіянэры кажуць, што жыць можна, бо ў мястэчку пэнсіі нават большыя, заробкі. А я лічу, што гэта жах, што такія заробкі! Бо маладым жа трэба яшчэ і дзяцей гадаваць, і самім жыцьцё будаваць! І якія заробкі яны атрымаюць з гэтага жабрацкага заробку?!”


Спадар: “Пра якую ўстойлівасьць беларускага рубля ўвесь час гавораць?! Напрыклад, для разьліку падатку на нерухомасьць база падаткаабкладаньня майго жытла за 6 гадоў узрасла амаль у 4 разы. Штогод на 70 %. Вось вам і ўся стабільнасьць і афіцыйная інфляцыя ў 10 %”.


Спадарыня: “Сёньня ўпершыню за сваё жыцьцё пабачыла хлеб, коштам 5 800 беларускіх рублёў. Бохан важыў 500 грамаў. Спачатку я думала, што яго прывезьлі аднекуль з Аўстраліі. Але, не, местачковай вытворчасьці. Вось гэта дык да разьвіваліся”.


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Аўтар лепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз. Пераможцу абвяшчаем штонядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”.

Нагадаем: тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconНагадвае: Сёньня спаўняецца 142 гады, як у Вільні быў пакараны сьмерцю герой паўстаньня супраць расейскага панаваньня Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у
Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня зацьвердзіў вышэйшую ўзнагароду...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconУ суполцы Жывога журналу by politics
Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня зацьвердзіў вышэйшую ўзнагароду...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconМерапрыемства "Гімн роднай мове"
Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага у далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconСёньня некаторыя краіны адначаюць Дзень пасажыра. У беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджана. Разам з тым многія жыхары ў гэты дзень зьвяртаюцца да
Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconАбвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі
Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) І яго...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconУ праграме "Званкі на Свабоду" слухачы віншуюць адно аднаго за сьвятам з прыняцьцём Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі
Дачка Аляксандра Казуліна Вольга адказвае на пытаньне слухачкі, які стан здароўя былога кандыдата на прэзыдэнта, хто наглядае за...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам icon3 ліпеня ў Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму 1996
Беларусі будзе адзначацца афіцыйнае сьвята Дзень Рэспублікі (Дзень незалежнасьці). Гэтая дата стала сьвяточнай, паводле вынікаў рэфэрэндуму...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconДвойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны
Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconЯк у Беларусі з правамі чалавека?
Гэты дакумэнт 10 сьнежня 1948 года ў парыскім палацы Шаё зацьвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан. І з 1950 году...

У гэты дзень у 1917 годзе адбыўся Кастрычніцкі пераварот. У беларусі 7 лістапада лічыцца дзяржаўным сьвятам iconЛатушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта
Менавіта 25 мая 1917 года, 94 гады таму Максім Багдановіч памёр у Ялце. Бадай, кожны школьнік прыгадае пошнія радкі Паэта

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка