Спампаваць 16.4 Kb.
|
Stud1002bg-akulin Эдуард Акулін – паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу “Дзеяслоў”. Бард і паэт. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Гомельшчыне. Лічыць сябе зацятым палешуком, вельмі любіць і шануе сваю малую радзіму. Першы свой верш напісаў у шостай класе. Па-расейску. Беларуская мова прывабіла пасьля знаёмства з творчасьцю Максіма Багдановіча, ён і стаў духоўным настаўнікам будучага паэта. Калі Эдуард вучыўся ў 10-й клясе, часопіс “Бярозка” надрукаваў ягоныя вершы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (дзе вучыўся разам з Анатолем Сысом), асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі навук. 6 гадоў настаўнічаў у школе ў вёсцы Дуброва Рэчыцкага раёну. Сябраваў з паэтамі Анатолем Сысом і Алесем Пісьмянковым. 11 гадоў быў дырэктарам філіялу музэю Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”. Усе гаспадарчыя працы ў музэі рабіў сам, у “штаце” музэя нават была каса, якой дырэктар абкошваў тэрыторыю вакол “Беларускай хаткі” (касу падараваў інжынэр з Зэльвы, прыхільнік творчасьці Багдановіча). Адзін з першых беларускіх “батлейшчыкаў”, паставіў шмат лялечных спэктакляў. Працаваў у літаратурных часопісах “Першацьвет”, “Полымя”, зараз намесьнік галоўнага рэдактара “Дзеяслова”. Мае 6 паэтычных зборнікаў. Гадоў 5 таму кнігу паэзіі “Радно”, выдадзеную і аплачаную, у выдавецтве “Полібіг” парэзалі ў друкарні – кнігу палічылі “палітычнай” (там быў верш, прысьвечаны Нілу Гілевічу з радком “скрыпяць “валадарскія нары”). Урэшце рэшт “Радно” ўсё ж такі выйшла. Эдуард Акулін вядомы ў моладзевай аўдыторыі як бард, аўтар шматлікіх песень і балад. Запісаў дзьве аўдыёкасеты “Мая Крывія” і “Як яна і я”, і кампакт-дыск. Вельмі рамантычная гісторыя каханьня (папрасіце распавесьці). Мае двух сыноў – Янку і Вераса. |
![]() | Госьць: паэт, намесьнік рэдактара часопіса "Дзеяслоў" Эдуард Акулін +372,297,685,614 | ![]() | Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру.... |
![]() | Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру.... | ![]() | |
![]() | Яраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” | ![]() | Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку |
![]() | Усё жыцьцё – ужо 47 гадоў працуе ў адным месцы: Інстытуце фізыкі Акадэміі навук | ![]() | Па разьмеркаваньні 2 гады працаваў кантралёрам-рэвізорам кру ў Магілёўскай вобласьці. Потым 2 гады служыў "начфінам" у войску, старшы... |
![]() | Працаваў стыль-рэдактарам часопісу “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзелу літаратуры, пазьней... | ![]() | Нарадзіўся 28 кастрычніка 1972 года ў Менску. Журналістыкай пачаў займацца з 17-ці гадоў: спачатку распаўсюджваў незалежную падпольную... |