Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа




НазваХрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа
Дата канвертавання15.11.2012
Памер33.82 Kb.
ТыпДокументы
Інстытут філасофіі

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Гродзенскі дзяржаўны універсітэт
імя Янкі Купалы”

Факультэт гісторыі і сацыялогіі

Кафедра гісторыі Беларусі


Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа


ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя


6–7 мая 2009 г.


Christianity in the Historical Destiny

of Belarusian Nation


ІІ Іnternational conference


May, 6–7, 2009


Інфармацыйны ліст


Гродна 2009

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы сумесна з Інстытутам філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук 6–7 мая 2009 г. праводзяць міжнародную навуковую канферэнцыю “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа” і ў яе межах – круглы стол, прысвечаны 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., а сумесна з “Рускім таварыствам” г. Гродна арганізуе секцыю “Праваслаўныя традыцыі ў культуры Гродзеншчыны”.

Канферэнцыя адбудзецца на базе факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5). Запрашаем да ўдзелу.


Праблемнае поле канферэнцыі:

Гістарыяграфія і крыніцы. Метадалагічныя падыходы. Узаемасувязь дзяржаўна-палітычных і рэлігійных прыярытэтаў. Хрысціянства ў Беларусі як поле цывілізацыйнага дыялогу і палітычнага супраць­стаяння. Канфесійныя трансфармацыі Беларусі. Роля хрысціянства ў этнагенезе беларусаў. Сакральная культура. Хрысціянскія храмы і манастыры. Царкоў­ныя дзеячы, мысліцелі, асветнікі. Роля хрысціянскіх канфесій у сучасным сацыякультурным жыцці. Міжканфесійны дыялог. Хрысціянства і неакульты.

Хрысціянства і станаўленне філасофскай культуры ў Беларусі эпохi Сярэднявечча: праблема інкульту­рацыі. Хрысціянства ў гісторыі развіцця філасофскай думкі, навукі і мастацтва Ўсходняй Еўропы. Мульты­канфесійнасць і паліфанія ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы Беларусі. Хрысціянства як духоў­на-маральны кампанент сучаснай культуры Беларусі. Сінэргія філасофіі навукі і рэлігіі ў забеспячэнні маральных асноў і духоўнага здароўя нацыі.


Праблемнае поле круглага стала, прысвечанага 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. :

Гістарыяграфія і крыніцы. “Уніяцкае пытанне” ў Расійскай імперыі і царская палітыка ў дачыненні Грэка-каталіцкай (Уніяцкай) Царквы. Стан Царквы ў заходніх губернях ў першай трэці ХІХ ст. і яе рэфармаванне ў 1833 – 1838 гг. Дзейнасць Сакрэтнага камітэта па уніяцкіх справах. Пазіцыя царкоўнай іерархіі: абаронцы і “ліквідатары” уніі. Супраціў­ленне дэунізацыі. Полацкі царкоўны сабор: падрых­тоўка, ход, абнародаванне саборнага акта. Змена канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі. Лікві­дацыя рэшткаў уніі пасля 1839 г. Лёс культурнай спадчыны Уніяцкай Царквы. Міжнародны рэзананс на ліквідацыю Уніяцкай Царквы. Грэка-каталіцкая царква на сучасным этапе.


Праблемнае поле секцыі “Праваслаўныя традыцыі ў культуры Гродзеншчыны”: Месца і роля Праваслаўя ў развіцці культуры, навукі, адукацыі, уплыў на фарміраванне менталітэту жыхароў краю. Знакамітыя асобы Гродна і Гродзеншчыны.


Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская, англійская


Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 красавіка 2009 г. накіраваць аргкамітэту канферэнцыі заяўку і ў ёй указаць тэму даклада (паведамлення); прозвішча, імя і імя па бацьку дакладчыка; вучоную ступень і званне, займаемую пасаду; паштовы адрас, тэлефон, e-mail; патрэбу ў гасцініцы (на якія дні).


Адрас аргкамітэта:

230023 Гродна, вул. Ажэшкі, 22. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, факультэт гісторыі і сацыялогіі, кафедра гісторыі Беларусі. Аргкамітэт міжнароднай навуковай канферэнцыі Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа”.

E-mail: e.mikishko@grsu.by, s_maro@tut.by

Тэлефон для даведак: (8 0152) 770613


Усе расходы – за кошт камандзіруючай арганізацыі. Арганізацыйны ўзнос на выданне матэрыялаў канферэнцыі (30 000 рублёў) пералічваецца на рахунак універсітэта пасля атрымання запрашэння.


Артыкулы прымаюцца у час канферэнцыі. Патрабаванні да іх афармлення: Аб’ём да 5 старонак праз 1 інтэрвал на лісце А 4. Палі 2,5 см з усіх бакоў. Шрыфт Times New Roman, размер – 14 пт. Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры ў канцы артыкула ў алфавітным парадку. Спасылкі ў квадратных дужках, напрыклад [12, с. 47].


Узор афармлення артыкула:

УДК

Ініцыялы і прозвішча, горад, (скарочана) установа

НАЗВА АРТЫКУЛА

Тэкст артыкула

Спіс (крыніц і) літаратуры

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconКароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі
Дапаможнік прысвечаны гісторыі культуры Беларусі, яе асноўным гістарычным этапам. Выданне мае сваёй мэтай дапамагчы студэнтам засвоіць...

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconЗаняткі 15
Беларуская касмагонія. Вераванні народа. Прыняцце хрысціянства. Язычніцкі І хрысціянскі тыпы філасофска-мастацкага мыслення

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconРэзалюцыя Беларускага Еўрапейскага Форуму
Беларусь як неад’емную частку еўрапейскай цывілізацыі, заснаванай на спадчыне антычнасці, адраджэння, асветніцтва І ў асаблівасці...

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconБеларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян на тэму
Кірыла, Мяфодзія І іншых святых – сведчанне гэтаму. Для разумення вытокаў еўрапейскага хрысціянства, болей таго, сусветнага светаўспрымання,...

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconСярод пакутнікаў І герояў
Набліжаецца свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная І свяшчэнная....

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа icon1. Паняцце пра сучасную бел літаратурную мову. Паняцце нацыянальнай мовы. Асноўныя адзнакі літаратурнай мовы. Форма існавання
Бел нац мова – мова беларускага народа, які непадзельна звязаны з духам сучаснага народа

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconДаць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага народа; пашырыць кругагляд вучняў
Мэты І задачы: даць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага...

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconФольклор. Русские народные песни и баллады. «В темном лесе, в темном лесе ». «Уж ты ночка, ты ноченька темная ». «Ивушка, ивушка, зеленая моя ». «Ах вы
Фольклор. Русские народные песни и баллады. «В темном лесе, в темном лесе». «Уж ты ночка, ты ноченька темная». «Ивушка, ивушка,...

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconБеларусь І беларусы ў творчасці
Усё гэта зрабіў са мной І ўва мне год 1863. Калі б не яго молат І разец, мой лёс быў бы іншы І, відаць, я не стала б пісьменніцай”....

Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа iconПытанні да заліку па гісторыі культуры беларусі культура эпохі полацкага княства (Х-ХІІІ ст. Ст.)
Культура эпохі полацкага княства (Х-ХІІІ ст. Ст.). Агульная характарыстыка. Вераванні народа. Прыняцце хрысціянства. Язычніцкі І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка