Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю




НазваАктыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю
Дата канвертавання15.11.2012
Памер35.84 Kb.
ТыпДокументы



Міністру замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Аўдронюсу Ажубалісу


Копія:

Прэзідэнтцы Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце

Камітэту па замежных справах Сойму Літоўскай Рэспублікі


ЗВАРОТ

няўрадавых арганізацый Літвы і Беларусі

ад імя грамадскай кааліцыі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”


Шаноўны спадар міністр,


Звяртаемся да Вас з прапановай і заклікам прадпрымаць далейшыя крокі па прасоўванні міжчалавечых адносінаў і спрашчэнні кантактаў паміж нашымі краінамі – Літвой і Беларуссю.


Мы спрыяльна ацэньваем заявы літоўскіх афіцыйных асобаў аб адкрытасці Літвы для беларусаў, а таксама скасаванне платы за літоўскія нацыянальныя візы для вузкай катэгорыі беларускіх грамадзян.


Тым не меней, гэтага недастаткова для таго, каб дасягнуць якасна новага ўзроўню дачыненняў паміж грамадзянамі Беларусі і Літвы, якія, на нашую думку, могуць стацца надзвычай важным чыннікам уплыву на сітуацыю ў сённяшняй Беларусі і яе змянення ў бок дэмакратычных пераўтварэнняў.


У сувязі з вышэйсказаным, прапануем Вам:


  1. Унесці папраўкі ў заканадаўства Літоўскай Рэспублікі з мэтай, каб кароткатэрміновыя шматразовыя шэнгенскія візы консульскімі ўстановамі краіны маглі выдавацца тэрмінам не да аднаго года, як цяпер прадугледжана Законам ЛР аб статусе замежных грамадзян, а да пяці гадоў, як гэта прадугледжана Візавым кодэксам Еўрапейскага саюза, прынятым яшчэ ў 2009 годзе. Гэтая невялікая папраўка будзе мець вялікае значэнне для беларусаў, якія па сямейных, дзелавых, грамадскіх або іншых абставінах павінны часта наведваць Літву. На дадзены момант нават тыя з іх, якія ўжо шмат гадоў запар афармляюць візу ў Літву і ніколі не былі заўважаныя ў парушэнні візавага рэжыму ды заканадаўства краін ЕС, па-ранейшаму мусяць штогод звяртацца па візу занава. Для некаторых катэгорый грамадзян – у прыватнасці, праваабарончых і грамадскіх актывістаў – шматразовыя візы выдаюцца зазвычай не даўжэй як на паўгады. Гэта робіць свой унёсак у перазагружанасць консульскіх устаноў, бюракратычную нагрузку на ўсе зацікаўленыя бакі, не спрыяе ўсталяванню і падтрыманню доўгачасовых зносінаў паміж грамадзянамі краін, ідзе ўразрэз з афіцыйнымі заявамі літоўскага кіраўніцтва, не адпавядае магчымасцям, якія стварае для ўсіх краін Шэнгенскай зоны Візавы кодэкс ЕС.

  2. Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой і Беларуссю, якая дазволіць жыхарам памежнай зоны абедзвюх краін паводле спрошчанай працэдуры перасякаць дзяржаўную мяжу і наведваць памежную зону суседняй дзяржавы. Разумеем, што рэалізацыя дасягнутых і ўжо ратыфікаваных дамоўленасцяў сутыкаецца з цяжкасцямі па палітычных прычынах не з віны літоўскага боку. Аднак прынцыповая і галосная пазіцыя па нагадванні беларускім уладам аб раней дасягнутай дамоўленасці ды неабходнасці пераходу да практычнай яе рэалізацыі (як тое адбываецца з Латвіяй) можа паскорыць працэс або прынамсі ўнесці яснасць для грамадскасці аб сутнасці праблем са спрашчэннем малога памежнага руху.



Наша кааліцыя, якая ўтварылася ў 2010 годзе дзякуючы намаганням беларускіх грамадскіх арганізацый і іх партнёраў у краінах ЕС, паслядоўна адсочвае і дамагаецца ажыццяўлення крокаў па спрашчэнні, а ў будучыні – паступовай адмены візавага рэжыму, які падзяляе Беларусь і Шэнгенскую зону, як тое прадугледжана праграмай ЕС “Усходняе партнёрства”. Нашыя высілкі скаардынаваныя са шматлікімі партнёрамі ў краінах ЕС і Ўсходняга партнёрства, якія імкнуцца да стварэння бязвізвага рэжыму на ўсім еўрапейскім кантыненце.


Будзем удзячныя Літве за пазіцыю ў падтрымку гэтай ідэі, якая мае вялікае значэнне для адносінаў паміж нашымі краінамі і іх дэмакратычнай будучыні. Са свайго боку запэўніваем Вас, што наша кааліцыя робіць і ўсё магчымае ўнутры Беларусі для таго, каб і для грамадзян Літвы ды іншых дзяржаў ЕС візавы рэжым у Беларусь спрашчаўся або быў цалкам адменены, як і іншы перажытак ранейшых часоў – працэдура абавязковай рэгістрацыі для замежных грамадзян, што наведваюць краіну.


З павагай,


Ад імя грамадскай кааліцыі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”


Беларускія арганізацыі замежжа:

Belarus Watch (Літва)

H.U.B. – Грамадзянска-палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва)

Беларускі дом у Варшаве (Польшча)

“Новы шлях для Беларусі” (Эстонія)

Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусель)


Беларусь:

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

“Варута” – Баранавіцкі інфармацыйны цэнтр

“Вясна” – Праваабарончы цэнтр

“Дзедіч” – Агенцтва рэгіянальнага развіцця

“Добрая воля” – Дабрачынны фонд

Магілёўскі моладзевы цэнтр

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь"

“Надзея” – Сацыяльна-адукацыйны цэнтр для жанчын

“Нарачанка” – Цэнтр грамадскай актыўнасці (Мядзел)

“Наш дом” – Грамадзянская кампанія

“Наша альтэрнатыва” – Кааліцыя арганізацый (Гомель)

“Наша пакаленне” – Ініцыятыўная група па стварэнні аб’яднання беларускіх пенсіянераў

Пухавіцкая раённая арганізацыя абароны правоў спажыўцоў

“Рух за свабоду”

“Сучасныя тэхналогіі для інфармавання насельніцтва Беларусі”

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Цэнтр прававой трансфармацыі

"Экаагратур" – Раённае грамадскае аб'яднаннне (Паставы)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconДзверы адчыняюцца?
Вільнюса, гандлёвы І культурны абмен паміж Літвой І беларуссю ў апошнія дваццаць гадоў адбываўся ў вельмі малым аб'ёме – як па чынніку...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconБеларус Аляксандр Ходзька
Канкрэтная граніца паміж Беларуссю І расеяй праходзіць па-сутнасьці ў Астрале, у мэнтальнасьці чалавека. Гэта не дадзена нікому пераадолець....

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconСалідарныя з Беларуссю ў Варшаве 27 сакавіка 2011 сталіца верыць у беларусаў!
Патроху ўжо можна казаць аб новай прыгожай традыцыі – польская салідарнасць з Беларуссю зноўку знаходзіць свой выраз у культурных...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconКонкурс для журналістаў на тэму "ес-беларусь 2010"
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь працягвае конкурс на тэму адносін паміж ес І беларуссю ў 2010 годзе. Да ўдзелу...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconМальскі дзіцячы сад – базавая школа
Аляксандр Якіменка, узбадзёрыў прысутных І надаў ім сілы. Мальскі дзіцячы сад – базавая школа ўдзячны вам, Аляксандр Аркадзьевіч,...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconГосьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў: Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца І ўтварыць рэальны шырокі
Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні І высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconГосьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў: Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца І ўтварыць рэальны шырокі
Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні І высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconЦі абмяркоўваюць беларускія блогеры карпаратыўную інфармацыю?
Калі ў Брытаніі інтэрнэтам актыўна карыстаюцца каля 80 працэнтаў дарослых насельнікаў, дык у Беларусі гэтая лічба па розных падліках...

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconТема: активізація опозиційного руху в другій половині 60-х на початку 70-х років. Форми діяльності дисидентів
Нці 1960 у 1970-ті роки ХХ ст. Дати оцінку дисидентського руху цього періоду. Зясувати течії дисидентського руху та дати їм характеристику....

Актыўна прасоўваць набыццё сілы Дамовай аб малым памежным руху паміж Літвой І Беларуссю iconЦі абмяркоўваюць беларускія блогеры карпаратыўную інфармацыю?
Калі ў Брытаніі інтэрнэтам актыўна карыстаюцца каля 80 працэнтаў дарослых насельнікаў, дык у Беларусі гэтая лічба па розных падліках...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка