Спампаваць 14.38 Kb.
|
Уладзімір Скрабатун нарадзіўся 23 студзеня 1955 году ў вёсцы Кавалеўшчына на Глыбоччыне. Скончыў Глыбоцкую СШ №2, потым Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. З 1978 да 1993 году жыў у Латвіі ў горадзе Венстпілсе, куды патрапіў па разьмеркаваньні. Спачатку працаваў майстрам, потым прарабам, затым начальнікам участка. Паступіў у Рыскі політэхнічны інстытут, скончыць які, аднак, перашкодзілі сямейныя абставіны. Быў сябрам Рады Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, дэлегатам Устаноўчага сходу згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўчына”. Выдаваў беларускую старонку ў Венстпілскай гарадзкой газэце. Вывучыў і здаў іспыт па латыскай мове, але не захацеў быць эмігрантам. Таму ў 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь, у горад Глыбокае. Прыехаўшы на радзіму працаваў часова майстрам ЖКХ, майстрам ПМК49 , інжынэрам-будаўніком у доме –інтэрнаце для састарэлых. Сталай працы не давалі з-за ягоных палітычных поглядаў. Арганізаваў у Глыбокім суполку БНФ “Адраджэньне” і незалежную газэту “Вольнае Глыбокае”, якую выдае і рэдагуе да сёньня. Год таму на газэту забаранілі падпіску і яе продаж праз сыстэму “Белпошта”. Аднак газэта жыве. Краязнаўца. Аўтар кніжкі “Глыбокае на старых паштоўках” і безьлічы краязнаўчых артыкулаў у розных выданьнях Беларусі. Шмат вандруе і здымае на відэа помнікі даўніны і цікавыя прыродныя мясьціны. Па яго прапановах устаноўлена шыльда Тадэвушу Даленгу-Мастовічу, ураджэнцу Глыбоччыны, аўтару твора “Знахар”, па якім зьняты польскімі кінематаграфістамі аднайменны мастацкі папулярны фільм. Па ягоным эскізе устаноўлены помнік дзесяці ваеннапалонным італьянцам, якіх у апошнюю вайну расстралялі фашысты. Любіць рыбалку, ды й тое немажліва ў краі найпрыгажэйшых азёр Беларусі. Жанаты. Мае дзьвюх дачок і ўнучку, 3-гадовую Настачку, якая ходзіць у беларускі садок. Жыве ў Глыбокім. – краязнаўца, выдавец газеты “Вольнае Глыбокае”, аўтар кнігі “Глыбокае на старых паштоўках” (1998) і шэрагу артыкулаў кнігі “Памяць. Глыбоцкі раён” (1995). |
![]() | Скончыў спачатку архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут | ![]() | Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага... |
![]() | Пасьля 9-е клясы скончыў Менскі тэхнікум сувязі. Працаваў у тэлеатэлье І завочна вучыўся на філялягічным факультэце Менскага пэдінстытуту.... | ![]() | Скончыў васьмігадовую школу там жа, пасьля якое была вучоба ў архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме ў Менску. Далей тэрміновая служба... |
![]() | Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а потым, як надзвычай адоранае дзіця, Генадзя прынялі ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па... | ![]() | Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем... |
![]() | Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем... | ![]() | Нарадзіўся 27 верасня 1939 г у весцы Хмяльное Буда-Кашалеўскага раена Гомельскай вобласці. У шлюбе з Нінай Іванаўнай Піліпчык (1938),... |
![]() | Нарадзіўся 31 студзеня 1946 года ў Воршы. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню І беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.... | ![]() | Ягоны настаўнік Іван Маліноўскі, які завёз Рыгора ў Менск у Рэспубліканскую школу па музыцы І выяўленчым мастацтве |