Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт




НазваБел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт
Дата канвертавання14.11.2012
Памер24.64 Kb.
ТыпДокументы
Hlod0507 noch

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на БТ


Адбываецца гэта дзякуючы чэмпіянату сьвету па хакеі, што цяпер праходзіць у Расеі. Беларускія телегледачы шторазу бачаць на трыбунах групы падтрымкі каманды Беларусі з гістарычнымі бел-чырвона-белыя сьцягамі. А падчас самай прынцыповай гульні з спартоўцамі Славаччыны бел-чырвона-белы сьцяг разгарнулі літаральна адразу ж за лаўкамі беларускай каманды. Тэму працягвае Ўладзімер Глод.
__________

Беларускае тэлебачаньне паказвае ў жывым этэры ўсе гульні беларусаў. І заўжды ў лядовых палацах лунае багата бел-чырвона-белых сьцягоў.


Абмінуць іх БТ ня можа, паколькі ад іх супрацоўнікаў не залежыць, што пабачаць гледачы. Адлюстраваньне падзеяў (ці так званая “карцінка”) на экранах тэлевізараў – агульная для ўсіх краінаў, куды транслююць гэтыя спаборніцтвы. А абедзьве групы падтрымкі, што з гістарычнымі, што з цяперашнімі афіцыйнымі сьцягамі, шчыра радуюцца, калі беларусы закідваюць шайбу, і моцна перажываюць, калі яна залятае ў браму беларускіх хакеістаў. Гэта, дарэчы, ўчора вымушаны быў прызнаць і тэлекамэнтатар Уладзімер Навіцкі, які казаў, што ў абедзьвюх групаў розныя палітычныя погляды, але яны разам падтрымліваюць нацыянальную каманду.


Гэта пацьвярджае і заўзятар Максім, які не прапусьціў ні воднай гульні зь удзелам беларусаў. Хлопец ужо паўтара гады працуе і жыве ў Маскве. А да яго ў госьці прыехаў з Менску сябар -- таксама Максім. І на кожную гульню хлопцы бяруць з сабою бел-чырвона-белыя сьцягі й сьцяжкі з выявай “Пагоні”. Максім, які жыве ў Маскве, гаворыць, што ніякіх канфліктаў паміж дзьвюма групамі беларускіх заўзятараў няма:

“Мой сьцяг – гэта бел-чырвона-белы. А чырвона-зялёны я ніколі ў рукі не вазьму. Але цікава, што калі крычаць вядомы лёзунг “Жыве Беларусь!”, дык яго крычаць і людзі з чырвона-зялёнымі сьцягамі. Больш таго, ёсьць заўзятары, якія трымаюць чырвона-зялёныя сьцягі, а на шчоках малююць бел-чырвона-белыя палоскі. Тут такая стракатасьць, якая бывае, мабыць, толькі на чэмпіянатах сьвету”.


Максім таксама гаворыць, што маскоўская міліцыя ніякіх перашкодаў заўзятарам з нацыянальнымі беларускімі сымбаламі ня робіць:


“Я думаю, што бальшыня зь іх нават ня ведае, які сьцяг у беларускай каманды. Карацей кажучы, калі ты ў Менску з’явішся з бел-чырвона-белым сьцягам, дык там і дзесяці мэтраў зь ім ня пройдзеш. А тут у нас няма ніякіх турботаў. Усё дастаткова ветліва, акуратна”.


Адрозна ад папярэдняга чэмпіянату каманда Беларусі сёлета засталася за межамі першай васьмёркі. Заўзятар Максім выказвае сваю вэрсію няўдачы:


“Мабыць наш цяперашні трэнэр Фрэйзэр, адрозна ад Хэнлана, яшчэ не знайшоў тых нітачак, што дазваляюць зрабіць каманду, якая магла, зжаўшы зубы, праз кроў і пот чагосьці дамагчыся”.


Спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч называе тры прычыны, зь якіх, як ён мяркуе, хакеісты Беларусі не маглі сёлета выступіць лепш:


“Па-першае, Фрэйзэр ня змог сабраць пад сьцягам нацыянальнай каманды ўсіх лепшых гульцоў – адсутнічалі Салей, Калюжны, Кастіцын-старэйшы, Грабоўскі.


Па-другое, не вельмі добрая гульня варатара Мезіна. Летась у Рызе ён сапраўды быў больш за поўкаманды. А сёлета ў яго гульня не пайшла.


Па-трэцяе, можа і добра, што нам паказалі наша месца. Зараз беларускі хакей знаходзіцца даволі далёка ад узроўню першай сямёркі. Я б сказаў так: існуюць шэсьць вялікіх каманд плюс Славаччына. І мы адстаем ад славакаў настолькі, наколькі яны адстаюць, прыкладам, ад канадцаў ці швэдаў”.


Уладзімер Глод, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconБел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт
Чэмпіянату сьвету. Яна прайгралі камандзе Нямеччыны зь лікам 5 Такім чынам беларуская зборная не змагла патрапіць у завяршальны этап...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconЯк беларускія заўзятары падтрымліваюць нацыянальную зборную за мяжой?
Чым кіруюцца тыя, хто бярэ з сабой нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, І тыя, хто падымае афіцыйныя дзяржаўныя чырвона-зялёныя?...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconПалітычная геаграфіякраснае
Над рознымі будынкамі ў Красным некалькі разоў невядовыя ўздымалі бел-чырвона-белыя сьцягі. Дык нацыянальныя сымбалі зрывалі імггненна,...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconЯк беларускія заўзятары падтрымліваюць нацыянальную зборную за мяжой?
Як розьняцца паводзіны звычайных заўзятараў І арганізаваных фанатаў? Ці ўзьнікаюць бойкі між беларусамі на замежных стадыёнах? Ці...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconМаксім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці
У менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча ля помніку паэту. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі казалі словы пра Максіма,...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі І запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму,...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconМаксім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці
Пагоня які лічыцца адным з нацыянальных гімнаў Беларусі. Сёньня палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі ля помніка паэту, што...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт iconБеларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі герб "Пагоня" І бел-чырвона-белы сьцяг. Як гэта адбывалася?
Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” І бел-чырвона-белы сьцяг. Як гэта адбывалася? Пра гэта згадвае...

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт icon"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня"
Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў: "Выдатная навіна. Нарэшце бел-чырвона-белая моладзь навучыцца разьбіраць І зьбіраць на час аўтамат...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка