Тэма:"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад." Мэта




НазваТэма:"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад." Мэта
Дата канвертавання14.11.2012
Памер28.47 Kb.
ТыпДокументы
Тэма:”Біблейскія вобразы ў батлейцы.Цар Ірад.”

Мэта:даць звесткі пра беларускі лялечны тэатр-батлейку,пазнаёміць з яе персанажамі,з асноўнымі кампанентамі батлейкі;звярнуць увагу вучняў на біблейскую аснову п’есы,саырычную абмалёўку цара Ірада;пашырыць веды вучняў пра жанравыя адметнасці п’еы,яе абавязковыя кампаненты.

Абсталяваннне:карціны на біблейскія тэмы,малюнкі з выглядам батлейкі,лялькі,партрэт Ф.Скарыны.

Эпіграф:Існаванне Бібліі як кнігі з’яўляецца самым каштоўным для чалавечай расы.Любая спроба зняважыць яе-гэта злачынства супраць чалавецтва.(І.Кант).

Ход урока:

I. Арганізацыйны момант.

II. Праверка дамашняга задання.

-Выступленне вучня з расказам пра Біблію.

Тэма Бібліі-Бог і яго любоў да чалавецтва.

Ідэя-калі апрача зямных асалодаў чалавек нічога больш за душою не мае і жыве бездухоўна,жыццё яго марнае.

-Ці бачылі вы Біблію?(выстава).

Настаўнік:Біблія тлумачыць,у чым сэнс жыцця,што азначаюць сусветныя падзеі і што прынясе з сабой будучыня.Кожны з нас можа знайсці ў Бібліі тое,што будзе неабходным і зразумелым толькі яму.Не выпадкова,што да Бібліі звяртаюцца пісьменнікі,мастакі і музыканты.Яна натхняе на стварэнне новых твораў мастацтва.Так,з асветніцкай мэтай у пач.16ст.Ф.Скарына выдаў Біблію на роднай мове.

-Выступленне вучня пра Ф.Скарыну.

1)Дзе нарадзіўся Ф.Скарына?

2)Калі выйшла ў свет першая друкаваная кніга на беларускай мове?Дзе яна была выдадзена?

-Выразнае чытанне верша Ф.Скарыны “Біблія”.

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

-Актуалізацыя ведаў па тэме.Работа з ілюстрацыямі на дошцы.Малюнкі на біблейскія сюжэты.Ці знаёмы вучням адлюстраваныя сітуацыі?

-Знаёмства з новым матэрыялам.

1)Слова настаўніка.Біблейскія сюжэты карысталіся вялікай папулярнасцю ў народзе.Так узнік народны тэатр-батлейка.Слова “батлейка”пайшло ад польскай назвы горада Віфлеем (Веtleem), дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.На Украіне-вяртэп,у Польшчы-шопка,а ў нас на Беларусі-батлейка.Тэатр батлейкавага тыпу пераносілі ці перавозілі на рэлегійнае свята ад храма да храма.У беларусь гэты тэатр трапіў у 16ст.Існавала некалькі тыпаў батлеек:1,2,3-х ярусныя.У верхняй частцы_сцэны нараджэння Хрыста.НА ніжнім-народныя інтэрмедыі.

2)З асаблівасцямі батлейкі мы пазнаёмімся з артыкула на стар.100-102.

3)Чытаннне артыкула і запіс у сшыткі.

IV. Гутарка па выяўленню ўражання ад прачытанага.

-Як называўся вандроўны лялечны тэатр?Адкуль паходзіць яго назва?

-Як была ўладкавана батлейка?

-Якія персанажы дзейнічалі ў батлейцы?

V. Фізкультхвілінка.

VI. Сёння мы пазнаёмімся з п’есай Цар Ірад, у аснову якой пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Спасіцеля.

Чытанне ўрыўка па ролях.

V. Замацаванне новага матэрыялу.

Пытанні пасля чытання.

-Якія сцэны паказваюцца на верхнім ярусе?

-Пра якую падзею абвясціў хор?

-Дзе далей адбываецца дзеянне?

-Якія дзейныя асобы ў спектаклі?

-Якім вы ўяўляеце Ірада?Зачытайце месцы,дзе цар Ірад сябе характарызуе.

Я цар Ірад,

Я.я слаўны,

Сяду на свій трон дзяржаўны.

Я вялікі разумнік…

-Чаму цар Ірад загадаў Воіну забіць усіх немаўлят?Зачытайце.

Чуў я,што ў маім царстве

Новы цар нарадзіўся…

-Якім паказаны Воін?(Выканваў усе загады цара не задумваючыся.)

-Як Чорт адносіцца да цара Ірада?

-Чаму Смерць прыйшла да Ірада?На чыім яна баку?

VI. Абагульненне.

-Хто з герояў спадабаўся і чаму?

-Хто зусім не спадабаўся і чаму?

-Прыгадайце фінал гэтай п’есы.Як пакарана зло?

VII. Падвядзенне вынікаў роботы, выстаўленне адзнак.

VIII. Рэфлексія.Вучням прапануецца адказаць на пытанні:

-Чаму навучыліся на ўроку?

-Што спадабалася?

-Што здзівіла?

IX. Дамашняе заданне. Выразнае чытанне ўрыўка, зрабіць малюнкі персанажаў, прачытаць Зм.Бядуля “Зямля.”

-

ГУО «СОШ №44 им. Н.А. Лебедева», Тихоненко Наталья Владимировна


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconТэма: "Свае" І "чужыя" : вобразы здраднікаў І чужынцаў у
Тэма: “Свае” І “чужыя” : вобразы здраднікаў І чужынцаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconТэма: Вобразы дзяцей ва ўрыўку з паэмы "Новая зямля " Я. Коласа "Дарэктар" Мэта
Вучыць карыстацца тэкстам; развіваць звязную вусную мову; зацікавіць вучняў лірычным апісаннем непаўторнага, радаснага свету дзяцінства....

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта icon«што ёсць на свеце горш ад помсты?» Вобразы персанажаў у паэме «магіла льва»
Мэта ўрока: паглыбіць уяўленні вучняў пра вобразы галоўных герояў паэмы – Машэкі І наталькі. Прасачыць матывы паводзін Яго І яе,...

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconС. В. Шамякіна (Мінск) рэчыўныя вобразы І вобразы-тропы: сэнсава-структурнае супастаўленне
Напрыклад, вядомы беларускі даследчык В. Рагойша адзначае: “У літаратуры паняцце “вобраз” мае некалькі значэнняў. Мы перш за ўсё...

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок "Агульная характарыстыка прыроды Беларусi". Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...

Тэма:\"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад.\" Мэта iconТэма. Знакі прыпынку ў складаных бяззучнікавых сказах. Мэта
Мэта. Пазнаёміцца І вывучыць правілы пастаноўкі працяжніка ў сказах; асэнсавана працаваць з матэрыялам падручніка; развіваць культуру...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка