Nasz Bug" „Наш Буг"




НазваNasz Bug" „Наш Буг"
Дата канвертавання14.11.2012
Памер33.83 Kb.
ТыпДокументы
Nasz Bug” – „Наш Буг”


ІІ Міжнародная Канферэнцыя „Турыстычная і эканамічная актывізацыя тэрыторый басейну ракі Заходні Буг ”

Воля Ухруская (Польшча) 15-17 верасня 2005 года


15-17 верасня 2005 года ў мястэчку Воля Ухруская , якое знаходзіцца на беразе ракі Заходні Буг у Польшчы, адбудзецца ІІ Міжнародная Канферэнцыя на тэму Турыстычная і эканамічная актывізацыя тэрыторый басейну ракі Заходні Буг.” Да ўдзелу ў ёй запрошаны госці з Украіны, Польшчы і Беларусі. Мэтаю канферэнцыі
з´яўляецца  паказ надзвычайнасці тэрыторый, якія знаходзяцца ўздоўж ракі Буг на абодвух баках граніцы, маючы на ўвазе іх унікальную ў еўрапейскіх маштабах прыродную і культурна-гістарычную спадчыну, якая садзейнічае развіццю актыўнага турыстычнага руху, краязнаўства, адукацыйнага турызму, эка- і агратурызму ў гэтым регіоне.

Для таго, каб зрабіць з нашага Бугу распазнавальны турыстычны прадукт неабходна выканаць много дзеянняў: вызначыць і адпаведна абазначыць цікавыя і прывабныя месцы, стварыць добрую інфраструктуру, разрэкламіраваць свой прадукт. Неабходна стварыць умовы для выкарыстання самога Заходняга Бугу шляхам стварэння сеці пунктаў пропуска праз граніцу, а таксама мытна-прыгранічных пунктаў для воднага турызма. Трэба ўсё гэта запланаваць у часе і, у першую чаргу, знайсці фінансавыя сродкі на рэалізацыю гэтых праектаў.

Леташняя канферэнцыя, акрамя шэрагу пазітыўных якасцей, звярнула ўвагу і на некалькі асноўных праблем, якія перашкаджаюць збалансіраванаму развіццю гэтых тэрыторый. Указала так сама на магчымасці як фінансавання стратэгічных планаў развіцця, так і асобных праектаў. Абумоўліваліся таксама практычныя і тэхнічныя аспекты іх рэалізацыі. У выніку працы канферэнцыі была падпісана Праграмная Дэкларацыя Форума „Наш Буг.” Гэтыя разважанні хацелася бы працягваць у бягучым годзе.

Таму – так сама як і ў мінулым годзе – сардэчна запрашаем у Волю Ухрускую ўсіх тых, каго цікавіць турыстычная і гаспадарчая актывізацыя ўcxoдняга пагранiча Польшчы.Запрашаем аматараў Заходняга Бугу, працаўнікоў органаў выканаўчай улады мясцовага самакіравання, прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый з усіх рэгіенаў, якія знаходзяцца ўздоўж ракі Заходні Буг – ад вытокаў на граніцы Львоўскай і Тарнопальскай вобласцей да месца ўпадзення ракі ў Нарэў на тэрыторыі Мазавецкага ваяводства у Польшчы.

І хоць галоўная мэта нашай канферэнцыі – гэта актывізацыя тэрыторый, размешчаных уздоўж ракі, яна адкрыта для ўсіх зацікаўленых гаспадарчым развіццём прыгранічных тэрыторый Польшчы, Беларусі і Украіны, развіццём партнёрскага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, праблематыкай выкарыстання малых рэк для турызма, пытаннямі аховы акружаючага асяроддзя, захаваннем культурнай і прыроднай спадчыны на гэтых тэрыторыях, развіццём супрацоўніцтва паміж лакальнымі органамі мясцовага самакіравання і т.д.

Таксама як пад час леташняй паспяхова праведзенай канференцыі, у гэтым годзе акрамя навукова-тэарэтычнай часткі прадбачваецца азнаямленне ўсіх удзельнікаў з турыстычнымі магчымасцямі даліны Заходняга Бугу. У праграме ёсць сплыў на байдарках, конны і веласіпедны рэйды, пешая і аўтобусная экскурсіі, начлег у агратурыстычных дамах, канцэрты, касцёр каля Доміка паляўнічага, прагулка на брычцы.

Кожны ўдзельнік канферэнцыі павінен заплаціць канферэнцыйны ўзнос 150 польскіх злотых. Удзельнікі канферэнцыі, якія прымуць удзел у байдарачным сплаве альбо у конным рэйдзе,уносяць дадатковую аплату 50 злотых.

Удзельнікі канферэнцыі з Украіны і Беларусі не плацяць канферэнцыйнага узносу.

Польска-беларуска-украінская канферэнцыя носіць міжнародны характар, таму не прадбачваецца перакладу выступленняў удзельнікаў канферэнцыі з польскай, беларускай, украінскай, рускай і іншых моў.

Ганаровымі Патронамі канферэнцыі з´яўляюцца прадстаўнікі регіянальныз улад з Польшчы і Украіны (ваевода і Маршал Люблінскага Ваяводства, старшыня Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, старшыня Львоўскага абласнога савета), а таксама Генеральны Консул Украіны у Польшчы і Генеральны Консул Польшчы на Украіне. Акрамя таго, Ганаровым Патронам конферэнцыі з’яўляецца консул Велікабрытаніі – краіны-старшыні ЕС.

Патранат СМІ над канферэнцыяй, акрамя мясцовай прэсы і тэлебачання, праводзіць папулярны польскі журнал „Пазнай свет” („Poznaj Świat”).

Партнёрамі канферэнцыі так сама з´яўляюцца гміна Воля Ухруская, гміна Владава, Палескае Таварыства, Саюз гмін Любліншчыны, навучальны цэнтр адміністрацыі і самакіравання у Любліне, цэнтр муніцыпальных рэформ Луцк 1432, Інстытут геаграфіі Універсытэту Марыі Складоўскай-Кюры, кафедра гісторыі філасофіі і кафедра аховы асяроддзя Каталіцкага Універсытэту у Любліне, польская палата бiмасыФонд Маладая Дэмакратыя.

За правядзенне канферэнцыі адказвае доктар Мацей Ст. Земба.

Заявіць удзел у канферэнцыі можна да 5 верасня ( Сэктэтарыят канферэнцыі: Fundacja Młoda Demokracja, ul. Krakowskie Przedmieście 23, 20-002 Lublin,
tel./fax (+48-81) 534-55-13, e-mail:
fmd@fmd.lublin.pl)

Дадатковую інфармацыю (у тым ліку анкету удзельніка) можна знайсці на вэб-сайце http://www.ebug.pl у раздзеле „Nasz Bug”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Nasz Bug\" „Наш Буг\" icon1. Fixed the bug: There is the message of the pointer error when update fw, Configuration "Save and Active" and ect. Fixed the bug: when discover device on d 0 platform, popup error message "Can't load dwl3260apmodule" d-view : 2r09

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconГрамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг
Дом Спатканняў – Фундацыя Новы Стаў (Люблін, Польшча) І брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне “Сузор’е” (Брэст, Беларусь)...

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconPrey consumption of four bug predators feeding on

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconПорядок облачения в монашескую рясу
Благословен Бог наш всегда, ныне и во веки веков. Братия: Аминь. Чтец: Слава Тебе, Боже наш, слава Тебе. Царь Небесный Трисвятое...

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconDe Deo Uno Et Trino II. BÓG trójjedynej miłOŚci (o trójcy Świętej)
...

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconМатериал для проведения единого дня информирования
Без книг пуста человеческая жизнь. Книга не только наш друг, но и наш постоянный вечный спутник

Nasz Bug\" „Наш Буг\" icon«За чистоту русского языка»
Берегите наш язык, наш прекрасный русский язык, этот клад, это достояние, переданное нашими предшественниками

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconУважаемые сограждане г. Новый Буг!
Если сектанты будут уверены в том, что в каком-нибудь доме будут слушать их проповедь Вас и Ваших родственников не оставят в покое,...

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconМаршрути активного (спортивно-оздоровчого) туризму
Пішохідні (Крим, Карпати) Водні (Дніпро, Південний Буг, Дністер, Псел, Ворскла, Горинь) Велосипедні (Крим, Карпати) Спелео (Крим,...

Nasz Bug\" „Наш Буг\" iconУрок-віктарына "Наш край" у IV класе
Мэты: паглыбіць І замацаваць веды школьнікаў пра наш край; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, павагу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка