Спампаваць 33.43 Kb.
|
Начная аБЛОГа 25 чэрвеня Прывітаньне, На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра інцэдэнт з нібыта затрыманьнем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Маладога Фронт” і Партыі БНФ, у ноўтбуках які нібыта знайшлі файлы з дапаможнікамі па трэрарызму і самагубству. Камэнтары: “А здохлых пацукоў у ноўтбуках не было?”; “Відаць, файлы былі запісаныя пры праверцы ноўтбукаў”; “Нават калі такія файлы былі, у іх няма анічога супрацьзаконннага”; “Як часта пры перасячэньні мяжы ў вас праглядаюць схаваныя файлы ў фотаапаратах і захаваныя смс-кі ў мабільніках?” “Чарговая танная правакацыя ўладаў”. Там жа на формах парталу Tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што ад 1 ліпеня Менгарвыканкам адмяняе ільготы грамадзянам, якія стаяць на ўліку на паляпшэньне жыльлёвых умоваў. Цяпер кошт аднаго квадратнага мэтра для названай катэгорыі грамадзянаў будзе каштаваць на 9 працэнтаў болей. Камэнтары: “Ну і добра. Гэта будзе справядліва ў адносінах да тых, хто сам будаваў жытло”; “З-за ільготнага крэдытаваньня вырасьлі кошты на пакупку і арэнду жытла. Крыўдна, што хтосьці атрымлівае ільготны крэдыт, а пасьля здае кватэру таму ж падаткаплатніку, які праплаціў крэдыт. Краіна перамоглага сацыялізму”; Былы выпускнік Беларускага гуманітарна-адукацыйнага ліцэю пад кіраўніцтвам Уладзімера Коласа koziel дзеліцца ў сваім дзёньніку ўражаньнямі ад падпольнага выпускнога вечару зычыненай ўладамі навучальнай установы: “На газоне ля катэджа драўляныя лаўкі. Тыя самыя, што бацькі зьбівалі 1 верасьня 2002 – у першую восень пасьля ліквідацыі ліцэя. ... Гэты выпускны, бадай, самы нефармальны і хаатычны, які я толькі бачыў. І самы мініятурны. ... У катэджы некалькі паверхаў. На першым сьвяткуюць ліцэісты – з шампанскім, ананасамі і масьлінамі, на другім – выкладнікі з бацькамі. Апошнія ўсю ноч шчабечуцца пра дзетак, якія толькі то “сталі дарослымі”. На першым дурэюць. ... Выпуск 2007… не, ня самы партызанскі. Самы наіўны :) многім ім здаецца, што ўсё закончылася. Не. Усё толькі пачынаецца”. Карыстальнік сайту блогаў “Жывы журнал” пад нікам Salihorsk задае пытаньне ў сваім дзёньніку: “Як вы ўвогуле ставіцеся да графіці палітычнага зьместу? Большасьць выказвае абурэньне, незадавальненьне? А што думае тая моладзь, якая выходзіць ноччу, ахвяруючы часам і свабодай? Пэўна, што замала места ў месцах дазволеных для рэклямы для выказваньня сваіх думак, пэўна, гэта яшчэ і крык адчаю, своеасаблівы пратэст супроць бязьдзеяньня дэмакратычных сілаў, што імкнуцца вырашыць праблемы праз дыялёгі і круглыя сталы?”. Камэнтары: “Меркаваньне тых, хто графіці наносіць нічога не вартае. Як правільна наносіць графіці і дзе — цэлая навука, пра гэта ёсьць нават і кнігі. Наносіць трэба, але Божа барані зьявіцца гэтай графіці на сьцяне архітэктурнага помніка ці на фасадзе сучаснага будынка. тут вельмі тонкі псыхалягічны момант”; “Стаўлюся вельмі станоўча. Ды.. і як такое пытаньне можна ставіць. альбо ты робіш альбо не. Альбо яно табе трэба альбо не. навошта рабіць на палову?” На афіцыйным сайце фан-клюбу “NRM” выкладзены новы кліп гурту на песьню “Менск і Мінск”: Водгукі гледачоў: “Брыдкі кліп. Няўжо не знайшлося рэжысэра, які разумее сэнс песьні...”; “Кліп ня вельмі, але ніякі кліп не папсуе ўражаньне ад такой песьні”; “А мне вельмі спадабалася =)))) Лепшае з таго што я бачыў =)”. Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24. Севярын Квяткоўскі, Менск |
![]() | На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай... | ![]() | Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі... |
![]() | Дата суду пакуль не прызначаная. Артура Фінькевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва. Яго абвінавачваюць у тым,... | ![]() | Блогер salihorsk нагадвае пра суд над моладзевым Іванам Шылам, які пачнецца ў Салігорску 4 верасьня. Школьніка судзяць па крымінальным... |
![]() | Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх... | ![]() | Малады Фронт" Іванам Шылам І настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай... |
![]() | Яшчэ ў студэнцтве браў актыўны ўдзел у стварэньні “Маладога фронту”, дагэтуль сябра Цэнтральнай рады. Быў выканаўчым сакратаром Беларускага... | ![]() | Партыі бнф віктар Івашкевіч заявіў: “Галоўная мэта кампаніі – распавесьці людзям праўду пра сытуацыю ў краіне”. І што кампанія будзе... |
![]() | Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы... | ![]() | Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць... |