Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі




НазваЦёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер66.32 Kb.
ТыпДокументы

Творческий Дом – www.tvordom.com – Алена Каршачок

Для цябе...


Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі шэпт травы парушаў гэтую цнатлівую напружаную цішыню.

Яны ня ведалі, як выбрацца з гэтага бурлівага віру эмоцый і пачуццяў. Рэшткі крыўды змяшаліся з разуменнем уласнай віны, шкло эгаізму разбілася на аскепкі – засталося толькі жаданне зірнуць у вочы і забыцца на тое, што здолела так сапсаваць адносіны...

- Лен, – ціха сказаў Голас, не зводзячы позірку з вады, – ты ж не хацела, каб усё так скончылася. Ты ж была супраць...

- Усё, што ні робіцца...


------------------------------------------


Гэта быў дзевяты дзень вакацыяў. Выспаўшыся ўволю, Яна ўстала, пазяхнула, падняўшы рукі ўгару, падышла да вакна і, атрымаўшы асалоду ад дотыку гарачых сонечных праменняў, зірнула на гадзіннік. Палова на адзінаццатую!!! Як жа так?! Хуценька сабраўшыся, нават не паснедаўшы, маланкай вылецела з дому.

Прыпынак. Трамвай. Метро. Каса. Квіток. Гатова! Яна павярнулася і падняла вочы. Ён стаяў насупраць, увесь час назіраючы за Ёй. Лёгкая ўсмешка ледзьве кранала ягоныя вусны.

Нарэшце! Як доўга чакала Яна гэтага моманту! Яго пяшчотныя моцныя рукі трымалі Яе ў ласкавых абдымках...

- Мм..гэта для цябе... – працягнула Яму яскравы чырвоны пакецік.

- Чарніцы... – усміхнуўся Ён. – Дзякуй.

Праз момант яны ўжо павольна плылі ўніз па экскалатары, а яшчэ праз момант чакалі цягніка.

- Файна, – Ён працягваў усміхацца.

- Што файна? – з цікаўным позіркам спытала Яна.

- Усё файна!

Гучны цягнік надарваў тонкую нітачку непрыкметнага ўзаемнага жадання...

Яны зайшлі ў вагон.

-------------------------------------

Голас паспешна гартаў старонкі. Ён не ведаў дакладна, што ён шукае. Але ён быў упэўнены, што менавіта гэтыя лісты дапамогуць яму.

Апошні ліст. Папка была пустая. Ізноў нічога. Голас не ведаў, што рабіць далей. Знайсці адказ цяпер не здавалася яму магчымым...

-----------------------------------------

Неба неахвотна намякала на дождж.

Яна стаяла. Ён сядзеў.

- Падыдзі да мяне...

Праз момант працяжнасцю ў адзін крок Яна ўжо стаяла перад Ім. Мяккія вусны павольна песцілі яе жывот пяшчотнымі пацалункамі, нечакана змяняючы іх нястрымна- ўзбуджальнымі...

Дождж.

Яна любіла дождж.

Дождж.

Ён не любіў дождж.

Дождж.

Дождж спыніў іхнюю гулянку...

-----------------------------------------


Лена ўвайшла ў пакой, трымаючы ў руках два кубкі з гарачым напоем.

- Добра, што сёння ты не на працы, – прашаптаў Голас, задаволены прыемным пахам кавы.

- Цяпер таксама будзеш гуляць чорнымі?

- Як і заўсёды, – усміхнуўся ён, расстаўляючы фігуры на дошцы. – Хаця... Я ж ні разу не даў табе магчымасці згуляць чорнымі... Але ж ты ведаеш: белыя – не мая спецыялізацыя... – Голас павярнуў дошку на сто восемдзесят градусаў. – Цяпер твой ход.

- Гэтая партыя будзе маёй!

- Не лезь раней за бацьку ў пекла. – Голас задуменна зірнуў у вакно. – Будзе навальніца...

----------------------------------


Вы калі-небудзь сур’ёзна задумваліся над тым, што такое любоў, закаханасць, каханне? Чаму гэта так раптоўна ўзнікае і гэтак жа раптоўна можа знікнуць?

Усё падаецца занадта простым.

Спачатку вы сустракаеце незвычайнага чалавека, які нечым вылучаецца сярод астатніх людзей. Вы зацікаўленыя. Гэты першая стадыя.

Дадзеная асоба звяртае на вас увагу, вы пачынаеце адчуваць уласную непаўторнасць. Павышаецца вашая самадзнака. Гэта другая стадыя.

Вы праводзіце разам усё больш і больш часу. Вашыя вочы хочуць бачыць толькі гэтага чалавека, а вушы мараць пачуць любімы голас. Гэта трэцяя стадыя.

Усё пералічанае вышэй плюс інтымныя адносіны. Гэта чацвёртая стадыя.

Інымныя адносіны плюс звычка знаходзіцца разам. Гэта пятая стадыя.

Проста звычка. Апошняя стадыя.

Але шэсць стадый дадзена прайсці не ўсім.

Толькі чаму?..

----------------------------------------

Яны вярталіся моўчкі.

Пякельная гарачыня зняла з Яе лёгкі летні абутак, і мяккая трава лашчыла кожны ейны крок. Ён не сказаў нічога. І толькі невялічкая іскрынка бліснула ў ягоных вачах.

Яму падабалася дзівіцца з ейных учынкаў.

Яна любіла здзіўляць Яго.

----------------------------------------

Чорны конь вуглавата перайшоў праз сярэдзіну поля. Кубкі з недапітай састылай кавай працягвалі сумаваць па цёплых далонях.

- Гэтая партыя мая: мат!

За вакном пачуўся глухі раскат грому...

----------------------------------------

Ён чамусьці не трымаў Яе за руку.

- Пра што ты цяпер думаеш?

- Думаю, пра што можаш думаць ты?

Хвіліны...

Ніколі яшчэ ягоны голас не набываў гэткіх дрыгкіх нотак. Сабраўшы ўсю моц, што збегла і схавалася па розных куточках ягонага цела, Ён складаў сказы з не звязаных між сабой словаў, але Яна іх ужо ня чула. Нэрвы ператварыліся ў нацянутыя дашчэнту струны, якія б парваліся пры яшчэ адным пачутым цяпер слове.

Нязвыклая цішыня пасялілася ў ейнай душы. Пустэча. Нерухомая. Мёртвая. Навечна.

----------------------------------------------


Голас сядзеў на падлозе, верцячы ў пальцах белую фігурку каралевы з адбітым кавалачкам унізе.

- Супакойся. Мы згулялі не рана. Вось, – Лена працягнула яму стосік перавязаных лістоў, – пагартай старонкі.

Голас раптоўна ўсё зразумеў. Але ж чаму яна дала яму лісты?

Сеўшы насупраць, Лена пачала сачыць за кожнай зменай на твары Голаса...

Ён чытаў старонку за старонкай, ліст за лістом, і ўжо перастаў адчуваць на сабе ейны позірк. Ягоныя думкі зліліся з думкамі на паперы – ён блукаў па лабірынтах чужога жыцця.

------------------------------

Голас склаў удвая апошні ліст і падняў вейкі: яна сядзела ўсё гэтак жа нерухома і глядзела на яго.

- Мы ўсё зрабілі правільна. Цяпер ім будзе лягчэй, чым было б пасля. Калі б яны пратрымаліся да гэтага “пасля”...

Не сказаўшы ні слова, Голас выйшаў з пакоя.

-------------------------------

Гэтай ноччу поўня здавалася незвычайна вялікай і бліскучай. Таемныя цёмныя пляміны на ёй усё больш і больш нагадвалі рысы чалавечага твару, рысы, якія гэткімі начамі часам пужаюць маленькіх дзіцёнкаў і не даюць ім салодка заснуць у сваех цёплых ложках.

Голас стаяў на гаўбцы і глядзеў з вышыні дзевятага паверха на паўсонны горад. Ліхтары абыякава асвятлялі нерухомую дарогу, а дамы схаваліся ў аксамітнай цемры. Вокны людзей, да якіх не завітала бяссонніца, нагадвалі пустыя вочы, у зрэнках якіх шкляным бляскам адлюстроўвалася поўня...

Голас не верыў, як верылі пужлівыя дзеткі, у таемныя пераўвасабленні поўні. Так, як нехта не верыў у існаванне Голаса.

-----------------------------

Яна правяла далонню па мокрай падушцы і расплюшчыла вочы.

Яна не магла заснуць. Яна не спрабавала заснуць.

Ні болю. Ні расчаравання. Ні суму. Нічога.

Яна паднялася і падышла да расчыненага вакна...

----------------------------

Ён паглядзеўся ў люстэрка: чорныя вочы не давалі забыцца на бяссонную ноч раздум’яў. Ён узяў брытву і пачаў галіцца. Рэзкі рух. Драпіна. Кроў. З хуткасцю свету брытва паляцела на падлогу. Ён кінуў на люстэрка злосны позірк і выйшаў з ванны.

...У царкве, як і заўсёды, было ціха і спакойна. Але гэты спакой не мог усталявацца ўнутры Яго. Цяпер ня мог. Ён склаў рукі далонь да далоні і заплюшчыў вочы....

Голас пачуў ягоныя словы.

----------------------------

Дождж...Ты ідзеш басанож па мокрай траве. Голай скурай адчуваеш кожны яго дотык: цёплыя, поўныя сонечнага святла кропелькі кранаюць твар, плечы, рукі...Аб чым думаеш ты ў гэты момант? Аб чым думае Ён?

Павольна ідучы побач, час ад часу моўчкі пазірае ў неба, падымаючы ўверх твар, заплюшчвае вочы, і празрыстыя кроплі застываюць на вейках, бліскучым срэбрам граюць у цёмных валасах, маленькімі ручайкамі бягуць уніз па шчаках.

Дождж...Дождж у тваіх далонях. Дождж у Яго далонях. Дождж...Гэта твой дождж. Толькі твой...

Водар чыстага, вільготнага паветра перапаўняе звыклыя да гарадскога пылу грудзі. З асалодай удыхаеш наступны глыток паветра...удыхаеш яшчэ і яшчэ...

Ён ідзе побач. Некалькі крокаў – і вы ў небяспечнай блізкасці... Ты адчуваеш Яго ўсім сваім целам, кожнай яго клетачкай, як адчуваеш скурай кроплі дажджу. Так хутка б’ецца сэрца – Яго сэрца...

Ты перахопліваеш таямнічы позірк Яго блакітных вачэй і плывеш па цячэнні ў іх пяшчотнай глыбіні...Яго подых. Усё бліжэй і бліжэй. Адно імгненне – і акрамя Яго вуснаў не існуе ўжо больш нічога...

Яго вусны...рукі...цела...

Дождж...

Ён твой. Толькі твой...

-------------------------------------


Ён не даў Ёй памерці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconПазакласнае мерапрыемства
Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі. І што толькі не выпадала на ІХ долю на працягу ўсёй гісторыі, чаго толькі не...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconНазва гісторыка-культурнай каштоўнасці
Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага боку гэтага канала, левым беразе р. Княгінька, уздоўж чыгуначнай дарогі да моста на аўтамабільнай...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconПалітычная геаграфіябулавішкі
Заходжу ў жытло, што першае трапляецца на вочы. Земляная падлога. У сенцах, прытуліўшыся адно да аднаго сьпяць куры. У вялікімі пакоі...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconДзесьці ў другой палове XIII пач. XIV ст адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца ў Стара-Барысаве на 4 км ніжэй па цячэнні ракі Бярэзіна. З гэтага
Стара-Барысаве на 4 км ніжэй па цячэнні ракі Бярэзіна. З гэтага часу пачынаецца гісторыя Барысаўскага замка, які існаваў да канца...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconАднойчы цудоўнай вераснёвай раніцай у паветры качаліся лёгкія, бліскучыя, як шоўк, нітачкі. І толькі вецер ведаў, адкуль яны ўзяліся. Адна з гэтых нітачак
Адна з гэтых нітачак дасягнула вярхушкі дрэва, І чорны павучок пакінуў свой лёгкі сродак перамяшчэння І ўхапіўся за лісце. Ён тут...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconКніга для дзяцей павінна быць толькі
Кніга для дзяцей павінна быць толькі доброй кнігай цікавай І карыснай. Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне. Я І сам, мусіць,...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconАдміністратыўна асуджанага 30. 06. 2011
Жодзінскі гарадзкі суд праз разноску толькі ў аўторак, 05. 07. 2011г раніцай. Гэта ўдалося высьветліць толькі а 10-00 пасьля 3-х...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconПётр Казлоў
Пётр Казлоў (1893 – 1944 г г.) – савецкі вайсковы дзяяч, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Калена на беразе...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconПершае, сваё, напісаў у партызанскім атрадзе
...

Цёплай сонечнай раніцай яны сядзелі на беразе гарадской ракі. Сядзелі побач, не гледзячы адно аднаму ў вочы. Сядзелі нерухома. Сядзелі моўчкі. І толькі ціхі iconВаложын: моладзь "Задзіночаньня" не пакідае разбураны летнік
Сёньня днём валожынскія міліцыянты разбурылі намётавы летнік апазыцыйнай моладзі на беразе ракі Іслач, які ладзілі сябры незарэгістраванага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка