Хто самы кемлівы І дасціпны?




НазваХто самы кемлівы І дасціпны?
Дата канвертавання13.11.2012
Памер24.36 Kb.
ТыпВопрос
Хто самы кемлівы і дасціпны?

(літаратурная гульня для 5-6 кл )


Усіх прысутнічаючых на гэтым мерапрыемстве раім раздзяліць на дзве каманды . Кожная каманда павінна выбраць сваіх прадстаўнікоў для удзелу ў гульні . Яны даюць назву сваёй камандзе і выбіраюць дэвіз . Калі у прадстаўнікоў будуць цяжкасці з адказамі на пытанні, ім могуць дапамагчы астатнія удзельнікі кожнай каманды . Ва ўступным слове вядучы нагадвае ўмовы,знаёміць з журы. Гульня складаецца з двух тураў . У кожным туры за вызначаны час (1-2 хвіліны ) прадстаўнікі павінны адказаць на пастаўленыя пытанні . Пытанні да каманд чаргуюцца. Па кожнаму туру вызначаецца пераможца, ў канцы падводзяцца вынікі .Памяшканне можна аздобіць ручнікамі,дыванамі,карункамі і іншымі рэчамі народных умельцаў.


1 тур “хто хутчэй адгадае”



  1. Гаршчок разумны,хоць сем дзірак мае ./галава /

  2. Два кані ,а чатыры хвасты . /лапці і аборы /

  3. Залез баран у быкаву шкуру /панчоха і бот /

  4. Білі мяне білі, білі –калацілі, на кавалкі рвалі, па полі цягалі,на ключ замыкалі – на стол падалі. /лен і настольнік /

  5. Б’юць каламі, рэжуць нажамі, за тое так лупяць,што усе яго любяць. /хлеб /

  6. Два браты ідуць у мора купацца. /вёдры/

  7. У хаце замярзае,а на двары-не. /шкло /

  8. Хвост на двары,нос у нары . Хто нос паверне,той і ў хату ўвойдзе. /замок /

  9. Круць-верць,на патэльні смерць. /рыба /

  10. Не брызгае дзвярмі, у вокны не грукоча, а ў хату зойдзе,калі захоча /дзень/

  11. Па калені вада,а не нап’ешся. /снег /

  12. Рассыпаўся гарох на сто дарог, ніхто не падбярэ:ні цар,ні царыца,ні красная дзявіца. /град /

  13. Які год цягнецца адзін дзень? /новы/

  14. Дзе гарады, без людзей,а рэкі без вады? /на глобусе,на карце/

  15. Дзве дачкі,дзве мацеры,і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх? /тры: бабка,маці, дачка/

  16. Што бывае пасля сямі гадоў? /восьмы/

  17. Хатка зроблена, а кругом свеціцца. /кашолка/

  18. У бацькоў і дзетак усе адзенне з манетак. /рыба/

  19. Уцячы не ўцячэш, падняць не падымеш. /цень/



II. тур “Прадоўжы”


У сваім краі ... як у раі.

Летні дзень .....год корміць.

Пытаецца люты ...........ці добра абуты.

Рыхтуй летам сані .........а зімой калёсы.

Хто пытае .................той не блудзіць.

Дай дзецям волю...........то сам улезеш у няволю.

Не хвалі сябе .............няхай людзі пахваляць.

На чужы каравай ........рот не разявай.

Век жыві ............ і век вучыся.

Людзей слухай ..........а свой розум май.

Ваўкоў баяцца .........у лес не хадзіць.

Добра смяецца той ............хто смяецца апошні.

Няма смачнейшай вадзіцы .........што з роднай крыніцы.

І сам не гам ..................і другому не дам.

Ласы на чужыя ............каўбасы.

Любіш узяць .............. любі і аддаць.

Адзін працуе цэлы дзень, другі глядзіць...............дзе лепшы цень.

Пасварыліся за мех..............а ў мяху смех.

Няма тае кусты............каб завязаць людзям вусны.

Не той друг,хто мёдам мажа,а той .................. хто праўду ў вочы кажа.


Літаратура :


Беларускія загадкі.(Для сяр. школьнага узр.) Уклад Я. Саламевіч .-Мн Юнацтва 1982-63 :іл

Мудрыя дарадцы:прыказкі і прымаўкі (Для сяр.школьнага узр.) Уклад А. У. Янголь ; Маст. В.В. Мікіта.- 2-е выд., дапрац.- Мн.: Юнацтва, 1883.- 94.: іл.

Народная спадчына: (Для сярод. і ст. шк. узросту). Склад А. С. Фядосік, Г. А. Пятроўская.- Мн.: Нар. Асвета, 1984.- 208 с.: іл.

Шкраба І., Шкраба Р. Крынічнае слова: Белар.прыказкі і прымаўкі. Прад. і утупны артыкул Р. Шкрабы.- Мн.: Маст. літ., 1987.-286 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconМарыя Рубашка Мова – самы дарагі скарб
Беларуская мова – самы дарагі скарб у нашай краіне, які перадаецца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне. Мы беларусы І таму павінны...

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconУ лістападзе 2006-га году Сержуку Гумінскаму споўнілася 18 год
Сярод аршанскіх моладзевых актывістаў ён бадай што І самы малады, І самы актыўны. Некалі яго абвінавацілі ў датычнасьці да палітычных...

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconРуюць маркэтолягі жартуюць яны самі пра сябе. Штогод колькасьць тавараў у сьвеце большае, а маркэтынгавыя тэхналёгіі фармуюць попыт спажыўцоў. У той самы час
У той самы час становяцца непатрэбнымі старыя рэчы, якія згубілі актуальнасьць, выйшлі з моды ці папросту надакучылі гаспадару. Якія...

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconХто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе?
Сёньня мы працягнем размову пра лятарэйны бізнэс у Беларусі, пачатую напярэдадні

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconТы, кемлівы юнак, ты, казаннік стары!
Гэты артыкул пад назвай “Тры падарожжы вандроўніка Ейтса” ўпершыню быў надрукаваны ў часопісе “Крыніца” (№12 за 1998 год) І дапрацаваны...

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconЛюбіць сваю родную мову, хто неабыякавы да яе лёсу, хто хоча граматна
У 2011/2012 навучальным годзе мы прапануем наступныя факультатывы па беларускай мове

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconНаказ
...

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconВызначэнне прынамсі двух аргументаў "за" І "супраць"
Давайце пачнем ад таго, хто такі сябар. Сябар – гэта чалавек, якому мы давяраем, хто нам найбольш сімпатычны

Хто самы кемлівы І дасціпны? iconРогізненської сзш І-ІІІ ступенів
Вітаємо вас, дорогі друзі, шановні гості, усіх, хто завітав сьогодні до нас, всіх хто зібрався навколо родинного вогнища спогадів...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка