Спампаваць 15.37 Kb.
|
Kvia0525Noch Максім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці. У Менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча ля помніку паэту. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі казалі словы пра Максіма , сьпявалі “Пагоню”, запалілі сьвечкі, і ўсклалі бел-чырвона-белыя букеты. Севярын Квяткоўскі Карэспандэнт: “... У белай хаце ля сіняй бухты я не самотны, я кніжку маю з друкарні пана Марціна Кухты”. Паэт пакінуў адзін зборнік вершаў пад назвай “Вянок”, які дагэтуль застаецца адным з бэстсэлераў беларускай літаратуры”. Моладзевы актывіст Франак Вячорка: Вячорка: “Сёньня пад гукі беларускай дуды, такой дарагой і мілай нашаму Максіму, мы ўзгадваем нашага славутага земляка. Максім Багдановіч – той чалавек, які здолеў абудзіць, даць новае дыханьне беларускай літаратуры. Максім Багдановіч жыве ў кожным з нас найперш сваёй любоўю да Беларусі”. Моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі правёў паралель між часам сучаснасьцю і пачаткам мінулага стагодзьдз, калі жыў Максім Багдановіч: Гарэцкі: “Ён амаль увесь час жыў у Расеі, і вучыў беларускую мову. Так, як многія з нас па падручніках. Але творамі натхняў і натхняе ўсю нацыянальную інтэлегенцыю. Так, як натхняе зараз нас з вамі ягоная “Пагоня”, “Санэт” ці “Зорка Вэнэра”. Гісторык і вэтэран сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі Анатоль Сідарэвіч: Сідарэвіч: “Першы раз у 1911 годзе прыязджае ў Вільню, аглядае зборы Івана Луцкевіча, і піша свой знакаміты цыкль “Старая Беларусь”.Клясыку гэтую незабыўную. Ён ужо ў першым прыезьдзе стаўся сябрам Сацыялістычнай грамады. І (пасьля) піша і чытае свой знакаміты верш “Пагоня”. Прысутныя хорам прасьпявалі “Пагоню”. 45 51, 58 – Паэт Сяржук Сыс прывёз зямлю з магілы Максіма Багдановіча ў Ялце 54 – Анатоль Сідарэвіч падкрэсьліў далучанасьць Максіма Багдановіча сацыял-дэмакратычнага руху. 64 -- Канец |
![]() | Пагоня які лічыцца адным з нацыянальных гімнаў Беларусі. Сёньня палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі ля помніка паэту, што... | ![]() | Вось І споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння, а хутка будзе 95 гадоў з дня смерці беларускага пісьменніка, з якім проста немагчыма... |
![]() | ![]() | Цёўні шаноўны І паважаны госць—Максім Багдановіч. Дзявятага снежня 2011 года спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння. Максіма з... | |
![]() | Бацька, Адам (1862-1940), вядомы этнограф, фалькларыст, мовазнавец, скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю І працаваў у Менску... | ![]() | Вянок” Максіма Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека – шукальніка гармоніі прыгожага І... |
![]() | Вялікі грамадзянін І патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно... | ![]() | Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка... |
![]() | Максім Багдановіч, які ў студэнцкія гады, абчытаўшыся Бакуніна, нават спрабаваў узарваць самаробнай бомбай адміністрацыю роднай гімназіі.... | ![]() | Мінску нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту І незвычайнага лёсу. Талент пісьма быў яму дадзены ад прыроды, таму ён мог І цяпер... |