Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал




НазваГорад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал
Дата канвертавання13.11.2012
Памер19.3 Kb.
ТыпДокументы



Паводле легенды


Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал, камары. Усё гэта даволі доўга адпужвала людзей. Нездарма яшчэ і ў нашы дні можна пачуць такія словы: “У горадзе двух паноў балота па шыю”. Чаму двух паноў? А таму, што рэчка Беразоўка дзяліла горад на дзве часткі. Адна належала пану Зяновічу, другая — пану Корсаку.




Вось з тых паноў уся гісторыя і пачалася. Зяновіч і Корсак надта любілі біцца аб заклад. Ні адна іх сустрэча не абыходзілася без сваркі ці спрэчкі.


Панскія маёнткі стаялі на розных берагах вялізнага балота. Пасярэдзіне яго было возера: невялічкае, але такое глыбокае, што проста жах! Нават птушкі баяліся блізка падлятаць і на ваду садзіцца, бо вадзіліся ў тым возеры вялізныя самы.


Раз у тыдзень паны выбіраліся папалуднаваць аж у Вільню. Туды ехалі з серады да нядзелі, а назад дабіраліся з нядзелі да серады. Нічога не шкадавалі, самі сябе марнавалі, а ўсё дзеля таго, каб пафанабэрыцца.


Выбраліся неяк Зяновіч з Корсакам у чарговае падарожжа. Фурманам загадалі побач ехаць, каб перамаўляцца можна было па дарозе, шлях жа няблізкі! Колькі з-за такой своеасаблівай язды сварыліся ды біліся з сустрэчнымі, і пераказаць немагчыма, але неяк, нарэшце, дабраліся да Вільні.


Зайшоўшы ў карчму, убачылі знаёмага. Корсак запрасіў яго пагаманіць, навінамі перакінуцца. Зяновіч, вырашыўшы пахваліцца перад незнаёмцам, прамовіў:


— У мяне гэткі багаты маёнтак, гэтак многа зямлі, што і за тыдзень на самым лепшым кані не аб’едзеш!


— Што?.. — усхапіўся Корсак.


— Тое, што пан чуў, — высакамерна адказаў Зяновіч.


— Гэта ў каго столькі зямлі? — не адставаў сусед.


— У мяне.


— І за тыдзень на самым лепшым кані не аб’ехаць?


— Так.


— Ды гэта ж смех!


— Прашу не забывацца!


— А тут і забывацца няма на што! Я за дзень на сваіх конях аб’еду!


— Не!


— Аб’еду!


Паспрачаліся і паехалі паны дамоў, а госця запрасілі быць сведкам.


Прыехалі да маёнтка Зяновіча. Корсак, за лейцы сеўшы, як прыпусціў! Зяновіч адразу зразумеў, што прайграў, але выгляду не паказаў.


А Корсак ляцеў, ляцеў ды не ўправіўся з коньмі, і яны ўляцелі проста ў возера. Корсака выцягнулі, але адтуль пайшла ў людзей прывычка гаварыць:


  • О, тут глыбока. Глыбока... — і расказвалі пра ганарыстых паноў. Адсюль і назва паселішча — Глыбокае.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconЖыві, мая вёска!
Сёння мы адправімся ў падарожжа па нашай цудоўнай краіне І зазірнем… ( круціць І разглядае глобус) у маляўнічы куток – вёску Ханявічы....

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconЧаго хочацца халодным красавіцкім вечарам у панядзелак?
Твордома словы “18 красавіка, фэст, Лошыца, fireshow”, як зомбі, у пазначаны час, забіўшы на надвор’е І вучобу І памятаючы, што “понедельник...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconШто такое атамная электрастанцыя ў Беларусі І чаму яна нам ня трэба
Але ці гэты працэс натуральны? Вядома ж не. Даволі пэўныя інстытуцыі й людзі актыўна "дапамагаюць" нам забыць яе. Урад ужо даўна...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconВязень Азкабана Пераклад на беларускую: Дзяніс Мускі 2011 г. Раздзел I савіная пошта
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое,...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconАддзел культуры глыбоцкага райвыканкама
На сцэне залы вісіць плакат “Люблю цябе, мой родны горад!”, аформлена фотавыстава кніг пра горад Глыбокае. У гульні удзельнічаюць...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconУ правінцыйным гарадку заезжы цырк пачаў несці страты. Дырэктар цырка Ціцянок што ні рабіў, як ні стараўся не гараць людзі жаданнем ісці да яго, хоць ты
Дырэктар цырка Ціцянок што ні рабіў, як ні стараўся не гараць людзі жаданнем ісці да яго, хоць ты забіся. Шчыра кажучы, а хто туды...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconГэтая аповесць, як I iншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою I
Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconЯкую машыну вы хацелі б мець у ідэале?
Ыня: “Мне больш падабаюцца францускія машыны, яны вельмі элеганцкія. Я думаю, што гэта магла б быць “пэжо” ці “рэно” — больш такі...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconКніжка, якую Вы трымаеце ў руках, склалася з нарысаў, надрукаваных у газеце "Новы час". Традыцыя даўно І не намі прыдуманая, але слушная І жыццём пацверджаная
Бо гэтак жа даўно заўважана, што газета жыве адзін дзень, а вось тыя ці іншыя публікацыі з яе старонак маюць моцны запас трываласці...

Горад Глыбокае быў заснаваны вельмі даўно. Але вядома, што людзі не надта сюды імкнуліся. Самі мяркуйце, месца, канечне, прыгожае, але ж балаціны навокал iconЧуў І думаў сабе: што за такая служба?
Але каб службу чалавека назваць паганай, сабачай — ніколі неяк не мог я даць веры. Можа быць служба цяжкая, вельмі цяжкая, але не...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка