Спампаваць 165.57 Kb.
|
Памерла Алена Вінчэўская 2 Прэзентацыя “Гарадзенскага палімпсеста 2010” 2 Дрэва Паэзіі з’явіцца ў Крэве 3 уверх 4 Дачцэ актывісткі БХД з Мастоў патрэбная аперацыя 4 4 Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях 4 Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах. 4 Мэты мерапрыемства: 5 Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць». 5 Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская. 5 Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне. 5 Апошні тэрмін падачы заявак 31 жніўня 2011 года. 5 уверх 5 “Школа адукатара” шукае эксперта 6 уверх 6 Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 6 Летнік і фэст у Крэве 7 Трэцяя сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці 7 8 Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ 8 9 Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша 10 Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру» 10 Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы 10 Міжнародны Форум Валанцёраў 11 Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі 11
уверх Памерла Алена ВінчэўскаяСябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” выказваюць шчырыя спачуванні старшыні гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрыю Вінчэўскаму з прычыны заўчаснай смерці жонкі Алены. Алена Вінчэўская памерла раптоўна раніцай 27 мая на 38-ым годзе жыцця. Яна была цудоўнай маці, жонкай, настаўніцай, светлай і прыгожай жанчынай. Пахавалі Алену ў Слоніме. Вечная памяць. уверх Прэзентацыя “Гарадзенскага палімпсеста 2010”У пятніцу 3 чэрвеня ў Гродне адбудзецца прэзентацыя чарговага тому выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Вашай увазе прапануем вынік гадавой працы спецыяльнай групы гісторыкаў, знаўцаў гісторыі Гродна – зборнік “Гарадзенскі палімпсест 2010”. Гэта зборнік матэрыялаў, падрыхтаваны пад рэдакцыяй гарадзенскіх гісторыкаў Алеся Смалянчука і Наталлі Сліж. У раздзеле “Гародня эпохі ВКЛ” даследчыкі распавядаюць пра дзейнасць гарадзенскіх судоў і магістрата ў 16 – 18 ст., пра палітычную барацьбу на гарадзенскіх сойміках, аналізуюць публічныя смяротныя пакаранні. Матэрыялы раздзела “Горад і яго жыхары ў 19-20 ст.” знаёмяць чытача з сацыяльным партрэтам мясцовага чыноўніка і святара, штодзённасцю гарадзенскіх турмаў, пачаткамі гарадзенскага кінематографа і фатаграфіі, распавядаюць пра дзяцінства габрэйскіх дзяцей пазамінулага стагоддзя і г.д. Сярод аўтараў “Гарадзенскага палімпсеста 2010” вядомыя гісторыкі Зміцер Яцкевіч, Аляксей Шаланда, Віталь Галубовіч, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Харэўскі ды інш. “Гарадзенскі палімпсест 2010” вяртае з нябыту знішчаныя часам і людзьмі старонкі гісторыі славутага гораду на Нёмане. Пачатак прэзентацыі: Пятніца, 3 чэрвеня, 18.30 у традыцыйным месцы: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). уверх Дрэва Паэзіі з’явіцца ў Крэве4 чэрвеня беларускія літаратары збяруцца ў Крэве каля дома па адрасе вул.Смаргонская, 61, дзе правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў і дагэтуль жыве яго родная цётка Алена Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў паэму «Вялікдзень». На полі Магераў і будзе пасаджана Дрэва Паэзіі-2011, якое літаратары вырашылі прысвяціць паэту Ўладзіміру Някляеву. Адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі вырашылі сябры Беларускага ПЭН-Цэнтру. Мэта праекта «Дрэва Паэзіі» — стварыць у Беларусі новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру. Першае паэтычнае дрэва з’явіцца ў гонар Уладзіміра Някляева. Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру Марыя Мартысевіч: - У траўні атрымалі ліст ад гішпанскіх паэтаў, якія прапанавалі зрабіць маленькую паэтычную акцыю. Ідэі яны апісвалі розныя, у тым ліку і Дрэва Паэзіі. Я адразу загарэлася, бо ідэя Дрэва, на мой погляд, найбольш адпавядае духу, атмасферы Беларусі. Акурат тады Някляеў быў у судзе, і мы вельмі хацелі падтрымаць яго. Тады не паспелі, але робім гэта зараз. Ідэя даволі аб’ёмная. Калі ўсё складзецца – будзем рабіць такую акцыю раз на год, збіраемся прымеркаваць да Дня зямлі. У нас вельмі шмат паэтаў, якіх можна сімвалізаваць праз дрэва – Караткевіч, Барадулін… Сімвалаў хапае, а мы хочам увасобіць іх у пэўных фізічных дрэвах. Такія дрэвы ўжо з’яўляюцца, а ўвогуле яшчэ ў 19 стагоддзі ў шляхецкіх парках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам, узгадаем хаця б дуб Адама Міцкевіча. Падрабязнасці падзеі арганізатары да апошняй хвіліны трымаюць у сакрэце, аднак папярэджваюць, што пасля літаратурнай імпрэзы ў цэню Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік, так што бярыце з сабой пачастунак. Імпрэза распачнецца а 12-ай гадзіне на на прыватнай тэрыторыі, таму просьба да ўсіх удзельнікаў паводзіць сябе далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак. З Мінску ў Крэва можна трапіць на маршрутцы, а вось гродзенцам давядзецца паклапаціцца пра даезд прыватным чынам: мікрааўтобусы, якія адпраўляюцца да Крэва з аўтавакзала, па суботах не ходзяць. Дадатковую інфармацыю пра імпрэзу можна атрымаць па тэлефонах (029) 6404679, (029)7508870. Паводле http://t-styl.info уверхДачцэ актывісткі БХД з Мастоў патрэбная аперацыяУ пяцігадовай Ксеніі Давідовіч выявілі хваробу вока. Актывістка БХД з Мастоў Алена Давідовіч гадуе пяцігадовую дачку і аднагадовага сына адна. У дачушкі Ксеніі выявілі захворванне вока — рубцовае васкулязаванае памутненне рагавіцы, рэтракарнеальная мембрана, рэгрэсіўная катаракта, другасная глаўкома, субатрафія левага вочнага яблыка ды іншае. Гэта азначае, што дзяўчынцы давядзецца выдаляць хворае вока і ставіць пратэз. У красавіку падобная аперацыя каштавала 15 мільёнаў рублёў. Для збору сродкаў на аперацыю быў адкрыты ў г. Масты ў ЦБП 415 філіяла 400 ААБ «Беларусбанк» дабрачынны рахунак N 000003 у беларускіх рублях. Паводле http://t-styl.info уверх
уверх Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыяхДля маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах.Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях». Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г. Мэты мерапрыемства:- наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы; - знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы; - абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі; - пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі; - наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты. Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Эўразвязу ў гэтым абшары. Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская.Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь). Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info Апошні тэрмін падачы заявак 31 жніўня 2011 года.Паводле http://3sektar.by уверх“Школа адукатара” шукае экспертаАсацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) абвяшчае конкурс сярод адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”. Мэтай школы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі беларускіх адукатараў, якія прадстаўляюць некамерцыйныя арганізацыі і зацікаўлены ў распрацоўцы канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў, а таксама прыцягнення сродкаў для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў. Вынікам Школы павінны быць пісьменна складзеныя заяўкі на правядзенне адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў у межах Тыдня нефармальнай адукацыі-2011, які адбудзецца ў Беларусі з 24 верасня па 2 кастрычніка 2011 года. Тэрмін правядзення Школы: 4 дні (14-17.07 альбо 21-24.07). Канчатковыя даты будуць зацверджаныя пасля адбору экспертаў. Патрабаванні да эксперта: -наяўнасць асабістага досьведу распрацоўкі і рэалізацый адукацыйных праграм, праектаў, мерапрыемстваў; -валоданне метадалогіяй навучання распрацоўцы канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэты і зместу, мэтавых груп, метадаў працы, неабходных рамкавых умоваў); -валоданне фасілітатарскімі ўменнямі, неабходнымі для працы з групай 15-18 чалавек; -валоданне ведамі і ўменнямі па навучанні напісання заявак на атрыманне сродкаў для рэалізацыі адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў; -гатоўнасць працаваць у пары з нямецкім экспертам на этапе распрацоўкі праграмы Школы і яе правядзення. Дадатковыя (не абавязковыя!) пажаданні: валоданне нямецкай альбо ангельскай мовамі. Праграма Школы павінна быць складзеная ў партнёрстве з нямецкім экспертам. Ролі ў час вядзення трэнінга трэнеры размяркоўваюць паміж сабой самастойна. У выпадку неабходнасці пытанні можна адрасаваць каардынатару Школы адукатараў-2011 Святлане Анташкевіч па адрасе shkola.adukatara@gmail.com На гэты ж адрас дасылайце заяўкі, калі маеце жаданне ўзяць удзел у правяденні Школы адукатара ў якасці эксперта. Апошні тэрмін – да 10 чэрвеня. Апроч заяўкі ў вольнай форме неабходна прадставіць сваё рэзюмэ з апісаннем папярэдняга досведу працы па правядзенні падобнага кшталту мерапрыемстваў. Перавагай пры адборы эксперта будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. Паводле http://t-styl.info уверхКонкурс навуковых прац ад Пасольства ПольшчыПасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы. Конкурс скіраваны да студэнтаў і навукоўцаў – аўтараў прац у галіне польскай мовы, польскай літаратуры, польскай гісторыі і культуры. Працы, напісаныя на польскай, беларускай і рускай мовах будуць ацэньвацца ў трох катэгорыях:
Правілы ўдзелу: Конкурс уключае дыпломныя працы, падручнікі і артыкулы, падрыхтаваныя і апублікаваныя самае позняе - у І палове 2011 года. Перавага аддаецца наватарскім працам, якія адрозніваюцца арыгінальнай праблематыкай, метадалогіяй даследванняў і напісаны цікавай для чытачоў мовай. Працы будуць ацэньвацца камісіяй у складзе вядомых спецыялістаў – навукоўцаў польскіх універсітэтаў. Аўтары лепшых прац атрымаюць грашовыя і рэчавыя ўзнагароды. Працы разам з рэзюмэ, дакладнымі кантактнымі дадзенымі (імя і прозвішча лацінскімі літарамі, адрас пражывання, нумар мабільнага і хатняга тэлефонаў, электронны адрас) і кароткай навуковай біяграфіяй аўтара неабходна даслаць у Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску з пазнакай "конкурс навуковых прац". Апошні тэрмін – да 31 жніўня. Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск. Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13. Паводле http://www.minsk.polemb.net уверх Летнік і фэст у КрэвеЗапрашаем прыняць удзел у фэсце “Крэўскі кірмаш”, які пройдзе непадалёк ад Крэўскага замка ў в. Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) 13-14 жніўня. Фэст закліканы прыцягнуць увагу да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папулярызаваць традыцыйную (фолькавую), сярэднявечную (“гарадскі кірмаш”) і эксперыментальную (інтэрпрэтацыя традыцый) музыку. Пражыванне: намёты, хаты мясцовых жыхароў. Папярэднічаць фестывалю будзе валанцёрскі летнік "Крэўская вунія-2011", які адбудзецца з 1 ліпеня да 15 жніўня. Праграма летніка: 1. Археалагічныя раскопкі 2. Рэгенерацыя тэрыторыі могілак 3. Збор вуснай гісторыі 4. Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фестывалю Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.kreuskizamak.by Паводле generation.by уверх Трэцяя сустрэча Форума грамадзянскай супольнасціКіруючы Камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства сумесна з Еўракамісіяй/Службай Знешняга Ўзаемадзеяння (EEAS) запрашае ўсіх зацікаўленых прадставіць заяўкі зацікаўленасці ва ўдзеле ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці. Прадстаўленне заявак з'яўляецца неабходным крокам у працэсе адбору кандыдатаў для ўдзелу ў сустрэчы Форума 28-30 лістапада. У працяг працы, распачатай на сустрэчах Форуму 2009 і 2010 гадоў, цэнтрам увагі дадзенага мерапрыемства стануць працоўныя групы, падчас працы якіх будуць распрацаваныя сумесныя праграмы і мерапрыемствы. Форму заяўкі/анкету можна знайсці на афіцыйным сайце Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па адрасе www.eap-csf.eu . Заяўкі могуць быць запоўненыя на ангельскай альбо рускай мовах і адпраўлены на эл. адрас applications@eap-csf.eu . Апошні тэрмін – 26 чэрвеня. Еўрапейская Камісія будзе ў стане прафінансаваць праезд і пражыванне ў гасцініцы падчас Форума для прадстаўнікоў арганізацый з краін Усходняга партнёрства. уверх Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІФундацыя Развіцця Супольнасцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадскім аб’яднанням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сферы рэалізацыі праектаў, скіраваных на развіццё і ўмацаванне мясцовых супольнасцяў, дасягненне пазітыўных сацыяльных зменаў, павышэнне даступнасці незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, далейшае развіццё дэмакратыі ў краіне. CMDF працуе ў наступных кірунках: • падтрымка праектаў, скіраваных на рашэнне праблем, актуальных для таго ці іншага сектару ў цэлым; • падтрымка незалежных СМІ ў сферы ўмацавання лідэрскіх пазіцый на рынку і пашырэнні аўдыторыі чытачоў; • развіццё мясцовых супольнасцяў на аснове дэмакратычных прынцыпаў; • Падтрымка кампаній адвокасі ў розных сферах грамадскага жыцця, скіраваных на павышэнне адкрытасці беларускага грамадства. У Фундацыю могуць звяртацца як зарэгістраваныя, так і нефармальныя грамадскія арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы і СМІ Беларусі. Працэс звароту ў Фонд па падтрымку падзелены на два этапы. На першым этапе неабходна даслаць праектную ідэю. Калі яна адпавядае мэтам, сферам падтрымкі і прыярытэтам Фонду, неабходна будзе падрыхтаваць разгорнутую праектную прапанову, у падрыхтоўцы якой будуць задзейнічаны таксама спецыялісты Фонда. Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце: http://by.cmdfund.org/submit/who-can-apply/ Дэталёвае апісанне накірункаў працы Фундацыі глядзіце па спасылцы: http://by.cmdfund.org/upload/files/activities_%D0%A1mdf__by.pdf Паводле рассылкі belngo.info уверх
уверх
уверх Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава МілашаБеларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 чэрвеня. Даведкі праз тэлефон (017) 284-73-29. Паводле budzma.org уверх Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на эл.адрас info@ekoart.org. Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21, +38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл. +7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.: 0048-71-759-16-26. Паводле рассылкі БАСР уверх Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцыЗапрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка». Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com . Паводле http://nastaunik.info уверх Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI” Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных кінематаграфістаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня. Форма заяўкі знаходзіцца тут Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI Падрыхтавала Кася Красуцка уверх Міжнародны Форум Валанцёраў19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта “Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст” уверх Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзіФонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26 год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну. Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня. Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут Паводле рассылкі belngo.info уверх |
![]() | Крытычная масса” спыніла сваё існаванне ў Гродне пасля таго, як даі выставіла да яе ўдзельнікаў невыканальныя патрабаванні: рухацца... | ![]() | Мы былі знаёмыя з 1987 года, калі адначасова паступілі на гістфак гарадзенскага ўніверсітэту. Хлопец-дзівак, які пісаў нетыповыя... |
![]() | Рэдагаванне апісанняў у бібліяграфічных спісах да навуковых, дыпломных, курсавых прац, вучэбных дапаможнікаў | ![]() | Берасцейскi хранограф : зборнiк навуковых прац / уа "Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А. С. Пушкiна"; рэд рада А. М. Вабiшчэвiч... |
![]() | Довнар Т. И. Методические указания и задания по выполнению контрольных работ по “Истории государства и права бсср” студентами 2 курса... | ![]() | Кунгер, Н. М. Фарміраванне духоўнага свету асобы пры вывучэнні лагернай паэзіі Л. Геніюш / Н. М. Кунгер // Праблемы ўспрыняцця І... |
![]() | Тэарэма. Наяўнасць смяротнага пакарання ў дзяржаве зніжае маральнаснасць дзяржавы | ![]() | З мэтай матэрыяльнага заахвочвання навуковых кіраўнікоў студэнцкіх навуковых гурткоў (семінараў, лабараторый) |
![]() | Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў І славеснасьці, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1996 года, аўтар 24 вынаходніцтваў... | ![]() | Грамадзянін ес можа карыстацца бясплатным аказаннем медыцынскай дапамогі ў Польшчы, калі |