Спампаваць 13.77 Kb.
|
LUNI0402_noch_peisah Пэсах – васьмідзённае сьвята вясны і волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята і ўдзельнічаюць у Сэдэры - велікоднай вячэры па адмысловых правілах. Перадае Любоў Лунёва У велікодную ноч габрэі павінны сабрацца ў сваіх дамах, каб адзначыць Сэдэр - сьвяточную вячэру і ўзгадаць Сыход з Эгіпту. Самая галоўная страва велікоднага тыдня – маца. Тора забараняе ўжываць у ежу закваску, таму ад моманту замесу цеста і пакуль маца сьпячэцца, мусіць прайсьці ня больш як 18 хвілінаў. “Пэсах” значыць “пераскокваць”. У часе Пэсаху чалавек, дзякуючы Боскай дапамозе, можа пераскочыць праз некалькі ўзроўняў у сваім духоўным разьвіцьці. Кульмінацыйны момант Пэсаху – вячэра, вялікодны сэдэр, калі ўся сям’я з гасьцямі зьбіраецца вакол стала. Трэба ў вызначанай пасьлядоўнасьці зьесьці 5 страваў. Спачатку – мацу. Потым – 4 келіхі віна, зьесьці марор (салат-латук, базылік і хрэн) і хазэрэт (зеляніна), якія сымбалізуюць горкасьць эгіпэцкага рабства, а харасэт з яблык, фінікаў, арэхаў і віна – гліну, зь якой выраблялі цэглу. На чацьвёртым этапе габрэі чытаюць Агаду, асноўную частку якой складаюць камэнтары часоў Талмуду. У завяршэньне чытаюць псалмы. У вялікодную вячэру ўваходзяць курыны суп з клёцкамі з мацы, гэфілтэ фіш і запечанае мяса. Галоўнае, каб да сьвята ў сям’і далучыліся дзеці, бо мэтай сьвята ёсьць перадача гісторыі Сыходу ад пакаленьня пакаленьню. Вялікая габрэйская традыцыя захоўваецца дома. Дырэктарка музэя гісторыі габрэйскай культуры Іна Герасімава сёньня са сваімі гасьцямі з Ізраіля адзначае дома Пэсах. “Усе габрэі павіны сваім дзецям, унукам перадаваць гэтае імкненьне да свабоды. Таму гэтае сьвята галоўнае ў габрэяў – яны перасталі быць рабамі. Яны гэтую гісторыю распавядаюць сваім дзецям”. (стужка: людзі сьпяваюць за сталом у Герасімавай) Любоў Лунёва, Менск |
![]() | Гэтае сьвята публічнае. На плошчы запальваюць рытуальныя сьвяцільнікі – ханукія. А дамах ханукіі ставяць так, каб сьвятло было відаць... | ![]() | Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка... |
![]() | Беларусі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца ледзь не за год. Як правіла, горад пераўтвараецца ў суцэльную будаўнічую пляцоўку: будаўнікі... | ![]() | Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія.... |
![]() | У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на... | ![]() | У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на... |
![]() | Гэтымі словамі пачынаецца кніга “Нетры” цудоўных беларускіх творцаў—паэта Міхася Башлакова І мастака-графіка Міхася Барздыкі. “Нетры”—гэта... | ![]() | Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі... |
![]() | Вызначце, як трэба пісаць не з прыслоўямі ў сказах: Сонца грэе (не)па-летняму; Гэта мне зусім (не)цікава; Ён рабіў гэта (не)натхнёна,... | ![]() | Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?... |