Спампаваць 27.96 Kb.
|
Культурная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь: сучаснае становішча і праблемы Міхалка Т.В. 4 курс МА Пашырэнне культурнага супрацоўніцтва з’яўляецца найбольш простым і надзейным крокам на шляху да ўзаемаразумення паміж дзяржавамі. Культурная дыпламатыя з’яўляецца ўнікальным інструментам, які садзейнічае стварэнню атмасферы сяброўства і міра. Супрацоўніцтва ў галіне культуры садзейнічае ўсталяванню паміж народамі трывалых і пастаянных сувязяў, якія не пагаршаюцца нават ва ўмовах напружаннасці ў міжнародных адносінах. Культурная дыпламатыя непарыўна звязана са ставэннем пазітыўнага іміджу дзяржавы на міжнароднай арэне. Праблема стварэння пазітыўнага вобраза таксама актуальна і для Беларусі, дзяржавы якой прыйдзецца, на жаль, яшчэ не адзін год змагацца са стэрэатыпамі. Пытанне аб неабходнасці правядзення знешней культурная палітыкі паўстала пасля атрымання дзяржавай незалежнасці. За гэты час было зроблена немала ў галіне культурная дыпламатыі, фактычна былі закладзены асновы нарматыўна - прававой базы (Закон аб культуры 1991 г.), быў заключаны шэраг пагадненняў з аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі, падпісаны найважнейшыя міжнародныя канвенцыі ў сферы культуры, створаны фонд Прэзідэнта па падтрымцы культуры і г.д. У апошнія гады значна актывізавалася інстытуцыянальнае ўвасабленне культурнай дыпламатыі ў выглядзе адкрыцця беларускіх культурных цэнтраў. На сёняшні час за мяжой ажыццяўляюць сваю дзейнасць 3 беларускіх культурых цэнтры. У Беластоку, адчынены ў 2008 г., у Кіеве – 2009 г., у аргенцінскім горадзе Лавайоле, правінцыі Буэнас-Айрэс, – 26 сакавіка 2010 г. Акрамя адкрыцця цэнтраў, у дадзеным напрамку актывізуе сваю дзейнасць Міністэрства культуры. У маі 2009 г. у Беларусі прайшоў фестываль культур ЕўрАзЭС, у 2008 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Міжкультурны дыялог – аснова міру і ўстойлівага развіцця Еўропы і суседніх рэгіёнаў", якая была арганізавана пры садзейнічанні Савета Еўропы. Расце колькасць розных фестываляў і аглядаў, на якія запрашаюцца замежныя госці. Такія з іх, як "Славянскі базар у Віцебску", "Залаты шлягер", "Беларуская музычная восень" і іншыя сталі яркімі культурнымі падзеямі міжнароднага ўзроўню. Неабходна адзначыць, што ў апошнія гады значна актывізаваўся двухбаковы культурны дыялог Беларусі з такімі краінамі як Венесуэла і Кітай. У верасні 2009 г. прайшлі Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтым годзе запланавана правядзенне дзён культуры Рэспублікі Беларусь у КНР, штогод праводзяцца выставы, гастролі творчых калектываў. Нягледзячы на вялікі прагрэс у сферы культурнай дыпламатыі за апошнія практычна 20 гадоў, застаецца шэраг праблем, якія патрабуюць абавязковага вырашэння. Існуюць пэўныя цяжкасці з асвятленнем дзейнасці культурных цэнтраў у сродках масавай інфармацыі, больш таго, дадзеныя арганізацыі не маюць уласных інтэрнэт-старонак – што ўскладняе доступ да інфармацыі аб іх дзейнасці. Слабае інфармацыйнае забеспячэнне ў галіне культурных сувязяў датычыцца не толькі саміх цэнтраў, але і амбасад. Устойлівасць міжкультурнага дыялогу – залог трывалых міждзяржаўных адносін. На жаль, на дзяржаўным узроўні ў Рэспубліцы Беларусь няма спецыялізаваных органаў ці ўпраўленняў, адказных за правядзенне культурнай палітыкі, як у структуры МЗС, так і ў структуры Міністэрства культуры такія ўстановы адсутнічаюць. Гэтак жа адсутнічае дзяржаўная праграма, якая бы вызначала доўгатерміновую стратэгію знешняй культурнай палітыкі. Безумоўна, гэта перашкаджае правядзенню эфектыўнай культурнай дыпламатыі. Больш за 30 дзяржаў свету актыўна супрацоўнічаюць з Рэспублікай Беларусь у галіне культуры і мастацтва, але ж гэта не з'яўляецца мяжой выкарыстання гісторыка-культурнага патэнцыялу нашай краіны. Надзвычай важным на дадзены момант з'яўляецца ўсведамленне выключнай ролі культурнай дыпламатыі ў фарміраванні пазітыўнага іміджу дзяржавы, і адпаведна наданне прыярытэтнага значэння развіццю культурных сувязяў на дзяржаўным узроўні. Адыход ад звыклай пазіцыі па атрыманні неадкладнага эфекту і фарміраванне збалансаванай культурнай палітыкі Беларусі, якая дазволіць зарэкамендаваць сябе ў міжнародных адносінах як маладую і адкрытую дзяржаву, значна пашырыць кола партнёраў на сусветнай арэне. |
![]() | Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абзацам трэцім артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»... | ![]() | У адпаведнасці з артыкуламі 16 І 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі... |
![]() | Дпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь... | ![]() | Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання |
![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... | ![]() | У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снеджня 2005 года “Аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі... |
![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... | ![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... |
![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... | ![]() | На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў... |