Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей




НазваСтук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей
Дата канвертавання12.11.2012
Памер77.95 Kb.
ТыпДокументы
Дзіцячыя пасядзелкі


Дзеянне адбываецца ў вясковай хаце





Настаўнік : Рака нараджаецца з ручаёў , дрэва расце з каранёў , чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме , з ведання яе гісторыі , з пашаны да спадчыны . У старажытнай Беларусі быў такі звычай : ведаць свій радавод да пятага калена . У кожнай сям’і ёсць свая гісторыя .Давайце разам заглянем у хату да цёткі Ганны і пабачым , што там адбываецца .


Гаспадар : Ой, жонка ,нешта ў нашай хаце горача!

Гаспадыня : Дык , Васілёк , я ж тры дні ў печы паліла , пякла , варыла , смажыла . Сёння ж пасядзелкі ў нас. З ўсёй вёскі моладзь , малыя дзеткі, старыя сойдуцца. Пачаставаць трэба смачным.

Гаспадар : а што ж мне рабіць ?

Гаспадыня : Ты ,галубок, багата не разважай, а лепей скаціне сена ідзі скінь.

Гаспадар : Ну , вось табе! Думаў , што да свята ўсе сельскагаспадарчыя работы скончыў, адпачну ўжо.

Гаспадыня : Ат, лежань1 Да зімы лепш гатуйся.


Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей.

Дзень добры ў хату !

Шчыра ўсіх Вас мы вітаем!

Добрага здароўя Вам жадаем!

Ці можна да Вас на пасядзелкі ?


Гаспадар : Калі ласка !Калі ласка ! Праходзьце вось і сядайце. Зараз і гаспадынька выйдзе. А я Вас пакуль займу тут.


( Дастае з-за печы вялікі мех у латах).

Дзеці : Дзядуля, а чаму гэта твой мех увесь у латах ?

Гаспадар : Гэта ж свавольніцы –мышкі

Дазналіся , што ў мяшэчку кніжкі ,

Разгрызлі завязкі , бачаць-

А гэта – казкі .

Ды з загадкамі .


Давайце разам з вамі адгадаем загадкі , якія тут знаходзяцца :


Царэўна ў няволі,

У цёмнай каморы,

А косы на сонцы,

На вольным прасторы. ( Морква)

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане ,

Як пачалі распранаць-

Сталі плакаць ,праклінаць. (Цыбуля )


Выспеў на градзе

Белы чарадзей:

Галава на славу,

Да зубка –зубок,

Добрая прыправа,

А завуць- (часнок)

Сакавіты, круглаваты

Здаравіла гэты,

Нам патрэбны на салаты

І на вінегрэты. ( Бурак )

На чатырох лапах, мяўкае, а не кот (Кошка )

Каля ямы ўсе з кіямі ? (Міска з лыжкамі )

Круць- верць – на прыпечку смерць. ( Лучына )

У лес ідзе – дамоў глядзіць, дамоў ідзе – у лес глядзіць .

. (Сякера )

Поўны запечак белых авечак .(Зубы )

Стаіць дзяўчына з іголкамі , а шыць не ўмее (Елка )





( Уваходзіць гаспадыня . Уносіць на ручніку пірагі і астаўляе іх на стале, а з дзецьмі стварае карагод і спявае :

Да нас госці прыйшлі, І з морквай пірог,

Дарагія прыйшлі. І з капустай пірог.

Нездарма кісель варылі, Ці ж бывае без начынкі

Пірагі пяклі. Смачны, смачны пірог.


Зараз разам мы ўсе Ты топні нагой,

Патанцуем для гасцей. Ды прытопні другой.

Вы папляскайце ў далоні Я ваўчком круціцца стану,

Ды часцей, часцей. А ты так пастой.


Гаспадыня : Сядайце, дзеткі ,сядайце , любыя. Частуйцеся пірагамі, кваском. Вось станцавалі мы, а зараз і паспяваць можна ў застоллі. Чаму ж нам не пець?


( Гучыць беларуская народная песня “ Чаму ж мне не пець ? )

Стук у дзверы. Уваходзяць суседкі, бабулі . Яны прыносяць лапці .


Суседкі : Мы таксама на пасядзелкі. Песні паспяваем,заадно і лапаточкі папляцём. Не спазніліся ?


Гаспадыня : Праходзьце, калі ласка. Гасцей у нас многа, ды яшчэ прыйдуць. А ці тут наша вядомая майстрыца ?





( Дзеці сядаюць каля майстрыцы . Яны мацаюць рукамі лапці, разглядваюць іх.

Бабуля :Лапаточкі – гэта абутак нашых продкаў .Іх насіла і я .Вясной, калі ліпа ажывае пасля зімы і яе кара становіцца мяккай і клейкай , лупілі яе.

І рабілі гэта ўмела , каб не папсаваць дрэва. Нас у сям’і было аж 14 душ

Працавалі ўсе шчыра. Вось я і павінна сплесці не менш 35 пар лапцяў.А вучылася я гэтаму майстэтству ў свайго бацькі. Плесці лапці не цяжка.

( Дзеці ўважліва глядзяць за працай бабулі )

Калі я бяру ў рукі лапці – успамінаю ўсё сваёжыццё . Лапці – гэта памяць.

І вы павінны ведаць, як жылі вашы прабабулі , прадзядулі , што яны абувалі , як з простага лыка лапці вілі .

На развітанне я падару вам вось гэты верш :

Я люблю лапаточкі свае,

Няма іх – мне чагось не свае …

У лапаточках сваіх я пяю і танцую,

Усіх добрых людзей я гасцінна частую.

Лапці роду майго знакамітага

Вам раскажуць аб лёсе татулі майго працавітага.


Я і матчыны лапці пастаўлю ў радок,

А вось тыя малыя - насіў мой браток.

Дык няхай жа навеюць яны даўніну

І выхоўваюць у дзетак маіх дабрыню.


Бабуля Вольга абувае дзяцей у лапці і запрашае іх станцаваць . Дзеці танцуюць і прыгаворваюць :

Эх , лапці мае, У Яромы і Фамы

Лапці лыкавыя. Адзінакавыя.





Дзеці прапануюць пагуляць у гульню “Яшчур “

Усе становяцца у круг , а ў крузе стаіць яшчур .Усе ходзяць па крузе і прыгаворваюць : - Яшчур , Яшчур, выберы сабе ты Насцю! ( 2-3 разы )

Ён падыходзіць да дзяўчыны і забірае ў яе хустачку . А потым дзяўчынкі кажуць :- Панок , панок! Аддай , платок! Яшчур загадвае якое –небудзь заданне і дзяўчынкі яго выконваюць . А ён аддае хустку.

Стук у дзверы .

Гаспадыня : Заходдзе , калі ласка !

У хату ўваходзяць музыкі :

Дзень добры ў хату .

Шчыра Вам жадаем,

Каб жыці ў дастатку,

Каб у жыцці вашым

Усё было ў парадку.


А зараз мае дзяўчаткі спяюць Вам прыпеўкі :





Мы прыпевачкі- смяшынкі

Праспяваем весела,

І прытопнем , калі трэба,-

Усміхнецца нават неба


Не судзіце ,мужыкі,

Не судзіце цёткі.

Беражыце языкі

Дочкам на падмёткі.


А нашыя дзевачкі

Толькі на прыпевачкі.

Сена грэбці не хачу,

Бо я ножкі прамачу.


Не глядзіце на дзяўчат,

Што ў дзяўчат за брошкі,

А вазьміце паглядзіце,

Ці памыты ножкі.

Пагарэлі хамуты ,

Хай гараць і лямцы!

Як такі з цябе танцор ,

Лепш сядзець на лаўцы.

Мы смяяліся і пелі,

Пакуль вам не надаелі,

А цяпер наш шчыры смех

Мы пасадзім у доўгі мех


Мы частушкі пець канчаем

Вас у госці запрашаем.

Вы прыходзьце к нам часцей

Будзе ўсім нам весялей!

Гаспадыня ўсіх запрашае за стол і частуе.

Гаспадар: Нашы вяскоўцы не толькі ўмеюць спяваць ,танцаваць , гуляць у гульні ,але і жартаваць .

Давайце паслухаем жарты:






  • Ведаеш , браце , калі я ўчора ішоў каля твайго двара , дык твой сабака ўкусіў мяне за нагу.Мне трэба яму адпомсціць .

  • Дык ты яму і адпомсці .

  • А як?

  • Таксама ўкусі яго за нагу.


(Усе смяюцца )


- Сусед, а сусед, ці праўда , што ты са сваёй жонкай збіраешся разводзіцца?

- Праўда,яна ў мяне па рэстаранах бадзяецца.

- Што ,і п’янствуе?

- Ды не , мяне шукае.

(Усе смяюцца )


-А гэта праўда , Віталь , што твая сястра навучылася смачна гатаваць?

- Так , праўда. Але ж цяпер мы мусім навучяцца есці тое, што яна гатуе.

( Усе смяюцца)


  • Ой, людцы, чыя ж гэта такая вялікая свіння? Ды яшчэ і рые. Чаго добрага і маю хату падрые! Каб ёй у рыла сем цыганскіх іголак, праклятай.

  • Дык гэта ж твая !

  • Ой, горанька! І праўда, маё парасятка!І як яно, малюсенькае , вылезла з хлява?

( Зноў смех)


Гаспадар : Малайцы, вельмі нас павесялілі . Азараз давайце, можа, пагуляем ?

Дзеці : давайце, давайце!

Гуляюць у гульню “Маша, Маша! Ты пацеша наша!”





Становяцца ўсе ў круг ,а Маша пасярэдзіне. Усе прыгаворваюць:

-Маша, Маша ! Ты пацеша наша . Ручкі злажы , на імя пакажы !

Маша паказвае на любога із круга . А потым пазнае яго і называе .Калі не ўгадала, то зноў стаіць у крузе .

Гаспадыня : Ну і малайцы! Парадавалі нас сваёй гульнёй.

Дзеці : А ці ведаеце вы беларускія народныя казкі ?

Дзеці :Да !

Дзеці : Зараз пабачым .

-Я называю вам назву казкі ,але адно слова няправільнае . Вы павінны яго выправіць. Зразумела? –Да .- Пачынаем .


- Як курачка ваўка (пеўніка ) ратавала

- З бота ( рога ) ўсяго многа

- Ганарлівая чапля (варона )

- Лісіца – майстрыха ( хітрыца )

- Цяжкі ( лёгкі ) хлеб

- Ад крадзенага не вырасцеш ( не пасыцееш )

- Разумная сястра ( дачка )

- Каток – папяровы ( залаты ) лабок

- Воўк , ліса і слон (заяц )

- Пшанічны бохан ( каласок )

Гаспадар : Малайцы ,дзеткі . Парадавалі старыка .Усе вы ведаеце беларускія народныя казкі .

-А зараз мо трэба ўжо і паспяваць?

-Давайце спяём песню “Сядзіць камар на дубочку …”

Хлопчык : -Мы ўжо і спявалі,і танцавалі ,і ў гульні гулялі .

Гаспадар : А давайце , я вам анекдоты раскажу .

-Школьны інспекар, едучы праз вёску, запытаўся ў хлопца – школьніка дарогу да школы. Той дарогу паказаў. На другі дзень інспектар вызваў яго ў школе да карты і запытаў , як вядзе дарога ў Варшаву ?Хлопец доўга глядзеў на карту і нарэшце сказаў :” Вы не ведаеце дарогі ў школу , а хочаце каб я ведаў дарогу ў Варшаву ?

( Усе смяюцца )


  • А што ,Янук , ці спадабалася табе твая новая настаўніца?-пытаецца маці ў сына .

  • Ды яна ,мамачка , нішто сабе і не старая .Але , мусіць , мала вучылася , бо ўсё ў мяне пытаецца.

( Зноў усе смяюцца )


  • Аднойчы прыйшоў Стасік са школы раней тэрміну.

  • Што , зноў правініўся ? – пытаецца маці .

  • Настаўніца сама вінавата .Яна сказала : паводзьце сябе як дома . Я так і паводзіў сябе .І яна адправіла мяне дамоў.

(Чуецца смех)



  • Настаўнік пытаецца ў вучня , які правінаваціўся:

  • Ты чаму прыйшоў у школу адзін ? Я ж казаў табе без бацькоў не прыходзь.

  • Я не маленькі , - адказаў вучань , - без бацькоў дарогу ведаю .

  • ( Усе смяюцца )

Гаспадыня : Што-та сумнавата стала . давайце станцуем танец

“ Рэчанька “





Ох , як мы стаміліся . Давайце пагуляем , напаследак , у наш

любімы “ Ручаёк “


Дзеці : Але ўжо позна , дзяўчаты. Трэба дадому збірацца .Нагуляліся самі , людзей павесялілі, дый работу зрабілі. Заўтра раней уставаць , ісці працаваць , бо без працы няма чаго хлеб шукаці .


Гаспадар : Хто рана ўстае , таму бог дае.

А гаспадарам дзякуй вялікі. Добрай ночы.


Гаспадыня : Прыходзьце , госцейкі , яшчэ да нас . Мы вам будзем вельмі рады .


Гаспадар : З вамі весела , добратанцуеце , пяеце ,дый работу робіце. Дзякуй вам.( Пад музыку ўсе выходзяць з хаты )


Настаўнік :

Вось і закончыліся нашы пасядзелкі. Вы заўважылі, што мы сустрэліся з добрымі, ветлівымі людзьмі, якія ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць.

А вам, паважаныя госці, - жывіце ў згодзе і радасці. Вучыцеся ў нашых продкаў мудрасці. Помніце іх запаветы, бо без памяці няма сумлення. Бывайце здаровы!!!!!!!

Да новых сустрэч!!!!!!!!!!!



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconСёньня ў кавярні Палаца дзяцей І моладзі адбылася прэзэнтацыя новай кнігі паэзіі "48" вядомага беларускага барда І паэта Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны
Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі...

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconПравядзення факультатыўных заняткаў у дуа радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Дзіцячы сад наведваюць 100% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, што садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы. У першы клас...

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconІдэйна-маральнае І патрыятычнае выхаванне
Урачыстая лiнейка, прысвечаная Мiжнароднаму Дню дзяцей. Конкурс малюнкаў на асфальце “Мір вачыма дзяцей”

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconСапраўднае імя Сяргей Новік
«Пакой у наймы». Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927-1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні,...

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconЛюба Лебєдєва (гурт РадіоАфрика)

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconЗанятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення "Гуканне Вясны"
Заахвочваць маўленне дзяцей на беларускай мове ў працэсе запамінання заклічак, беларускіх народных гульняў

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconЎ ІІ паўгоддзі 2011/2012 навучальнага года
Дуа “Радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” у шосты школьны дзень І ў нядзелю

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей iconПраграма ранняга выяўлення І прафілактыкі дзяцей дэвіянтных паводзін
Абследаванне ўмоў выхавання І матэрыяльна-бытавых умоў дзяцей дашкольнага ўзросту І 1 класаў мікрараёна школы

Стук у дзверы. Увагодзіць гурт дзяцей icon8 самых дорогих монет России
Гурт: рубчатый Материал: Латунь Диаметр, мм.: 19,5 Толщина, мм.: 1,3 Вес, г.: 3

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка