Спампаваць 21.95 Kb.
|
Stud0404bg Алесь Анціпенка, філёзаф, сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра рады Беларускага ПЭН-цэнтру. Нарадзіўся ў 1953 годзе, як сам кажа, на далёкім усходзе Беларусі, у Слаўгарадзе, у сям’і настаўнікаў. Антысавецкае выхаваньне атрымаў у сям’і, урокі рыхтаваў пад “варожыя галасы” “Нямецкай хвалі”, Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі. У 1970 годзе паступіў у Менскі інстытут замежных моваў. Пасьля заканчэньня ВНУ працаваў у Інстытуце філязофіі і права, потым скончыў асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю па сацыяльнай экалёгіі. Дарос да старшага навуковага супрацоўніка Інстытуту філязофіі і права. Але за антысавецкія выказваньні яго звольнілі. Дзьве мары спадара Анціпенкі зьдзейсьніліся -- развал Савецкага Саюзу і незалежнасьць Беларусі. Потым працаваў у Скарынаўскім цэнтры. З 1994 па 1996 год -- у Беларускім Фондзе Сораса. У 1994 годзе, паводле ўласнага прызнаньня, адчуў сябе эўрапейцам. У апошняе дзесяцігодзьдзе свой сацыяльны статус вызначае як “бедны філёзаф”. Зараз сур’ёзна займаецца мэдыя-аналітыкай. Мае шмат філязофскіх публікацыяў. Укладальнік кніг “Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня”, “Невядомая Беларусь” (разам з В.Акудовічам), “Заходні выбар для Беларусі”. Паліглёт: свабодна валодае францускай, ангельскай, польскай, украінскай мовамі. Лічыць, што ў Беларусі павінна быць 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, ангельская, польская і расейская (дзьве апошнія -- мовы бліжэйшых буйных суседзяў). Чытае выключна літаратуру па праблемах, якімі займаецца. З кнігамі ў яго “прафэсійныя стасункі”. Літаратуру дзеліць на патрэбную і не патрэбную. Піша вершы, у асноўным лірыку, прычым, на розных мовах. Любіць Моцарта, Вівальдзі, Баха, Бэтховэна, “Бітлз”. Зь беларускіх выканаўцаў бясконца можа слухаць Шалкевіча, Бартосіка. Мае лецішча, але не як аб’ект сельскагаспадарчай дзейнасьці, а як кавалачак прыроды. Праводзіць усялякія батанічныя экспэрымэнты, часьцяком пасьпяхова. Першым у Беларусі вырасьціў кітайскі часнык. Вельмі любіць назіраць, як растуць расьліны. З жывых істотаў самыя лепшыя сябры -- дрэвы, размаўляе зь імі. Кажа, што ягоны любімы знак -- Сонца. Самай блізкай, мудрай жывёлай лічыць бабра. На думку філёзафа Анціпенкі, бабёр сымбаль беларуса. У двухпакаёвай кватэры трымае двух псоў-аўчарак. Страшэнна любіць гатаваць. Спэцыялізуецца на супах, рыбных стравах. Добра гатуе плоў. Улюбёны напой -- добры джын (Гордан, Біфітэр) з тонікам і цытрынай. Кажа, што жонка дагэтуль закаханая ў яго. Мае дарослых сына і дачку. |
![]() | Кіпель Вітаўт – беларускі грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў зша, гісторык, бібліёграф, доктар геалёгіі. Ганаровы сябра Беларускага... | ![]() | Фонду імя братоў Луцкевічаў (1993 — 1995), членам рэдкалегіі газеты "Наша слова" (1993 — 1997). Прэзідэнт Рэспубліканскага фонду... |
![]() | Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання... | ![]() | Яшчэ ў студэнцтве браў актыўны ўдзел у стварэньні “Маладога фронту”, дагэтуль сябра Цэнтральнай рады. Быў выканаўчым сакратаром Беларускага... |
![]() | Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага камітэту агп. Ганаровы старшыня... | ![]() | Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951), лаўрэат прэміі Львова (1929), Лодзі (1931) І варшавы (1938), ганаровы сябра польскага... |
![]() | Пензенскай вобласьці Расеі, ёсьць каля дзясятка жыхароў Беларусі. Што ІХ магло прывесьці сюды? Чаму менавіта беларусы апынуліся ў... | ![]() | Мы, ніжэйпадпісаныя, заклікаем да спынення крымінальнага пераследу фотажурналіста, сябра га "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Антона... |
![]() | Вед. Мы вельмі рады бачыць вас у гэтым прыгожым пакоі, рады, што вы завіталі да нас | ![]() | Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам “За заслугі перад... |