Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту




НазваПытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту
Дата канвертавання12.11.2012
Памер36.13 Kb.
ТыпДокументы
Пытанне 7. Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940.

Па канспекту.

Менавіта тады і з'явіўся міф пра стварэнне фінамі непрыступнай лініі Маннергейма – сістэмы абарончых збудаванняў на савецка-фінскай мяжы.

У маральным сэнсе свет безумоўна прызнаў Савецкі Саюз агрэсарам. СССР быў выключаны з Лігі Нацый. У Швецыі і Нарвегіі адкрыліся бюро па запісе добраахвотнікаў для папаўнення Фінскага войска. У абарону Фінляндыі выступіла ўрады Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі і Францыі. Толькі Гітлер даў указанне міністэрству замежных спраў не дапускаць антырускіх настрояў у дзейнасці германскіх пасольстваў і сродках масавай інфармацыі.

У другой палове снежня 1939 г. маразы ў раёне савецка-фінскіх баявых дзеянняў дасягнулі 30 градусаў і вышэй. Люты холад быў на баку фінскай арміі, выдатна да яго гатовай. Узброенымі сіламі Фінляндыі камандаваў маршал Карл Густаў Эміль Маннергейм. Былы генерал рускай імператарскай арміі. Ён выдатна падрыхтаваў Фінляндыю да абароны. Саступаючы на парадак у байцах і тэхніцы, якія былі ў яго ў распаражэнні, імператарскі генерал паказаў, што ўменне б'е нават такія гіганцкія колькасці, якія выставіў на поле бітвы Савецкі Саюз. Абарончая лінія – успамінаў Маннергейм, вядома, была, але яе ўтваралі даволі рэдкія доўгачасовыя кулямётныя гнёзды, ды два дзясятка пабудаваных па маёй прапанове новых дотаў, паміж якімі былі пракладзены траншэі. Праўда, пры амаль поўнай адсутнасці дарог, у лясістай і багністай мясцовасці яны перакрывалі ўсе магчымыя для наступлення рускай пяхоты і танкаў.

Страты Чырвонага Войска былі велізарнымі. Толькі за тры дні з 8 па 11 снежня было знішчана 700 танкаў і загінула каля 3000 чалавек. Другая спроба наступлення была прадпрынятая 17-18 снежня і зноў няўдалая. Велізарныя страты войска несла з-за маразоў, якія дасягалі 30, а напачатку лютага 1940 і 40 градусаў. Дзясяткі тысяч чырвонаармейцаў змерзлі ў снягах на Карэльскім перашэйку і на Ладазе.

11 лютага пачаўся вырашальнае наступленне. Перад наступленнем на працягу дзвюх гадзін дваццаці хвілін праходзіла артылерысцкая падрыхтоўка. Калі ж у наступленне пайшла пяхота, вогненны вал перасунуўся ўглыбіню фінскіх умацаванняў. Гэта ўжо была іншая вайна. У лютым Чырвоная Армія завяршыла прарыў галоўнай паласы лініі Маннергейма. А ў апошнія дні месяца была пераадолена і іншая паласа. Парадку ў радах атакуючых прыбавілася, перад кожным штурмам умацаванняў праводзілася інжынерная падрыхтоўка, доты руйнаваліся, і толькі потым на штурм выходзіла пяхота.

Стала ўжо агульным месцам, ацэньваць Чырвоную Армію ў зімовай вайне, як адсталую, але гэта не так. Яна паказала сваю здольнасць вучыцца на сваіх памылках. У канцы лютага ў Фінляндыі ўжо не было ніякіх шанцаў і магчымасцяў выстаяць. Стала ясна, што ніякай заходняй дапамогі фіны не дачакаюцца, а калі і дачакаюцца, то нішто ўжо не спыніць пасоўванне Чырвонага Войска ў глыбіню фінскай тэрыторыі.

Пасля панесеных цяжкіх страт Савецкім Саюзам прыйшла чарга і Фінляндыі несці вялікія страты. Яе рэсурсы хутка скончыліся, салдаты і афіцэры адчувалі страшную стомленасць ад бесперапынных баёў. Маршал Маннергейм яшчэ ў лютым настойліва рэкамендаваў фінскім палітыкам заключыць мір з Савецкім Саюзам.

Пад пагрозай поўнага разгрому Фінскі ўрад змушаны быў пагадзіцца на падпісанне мірнай дамовы. Яна была падпісаны ў ноч на 13 сакавіка ў Маскве. У гэты ж дзень у 12.00 скончыліся баявыя дзеянні. СССР атрымаў усё, што патрабаваў у лістападзе 1939 гады і нават больш таго. Мы можам выказаць поўнае задавальненне дамовай з Фінляндыяй – заявіў Вячаслаў Молатаў – бяспека Ленінграда, Мурманска і Мурманскай чыгункі забяспечана, Выхад з Фінскага заліва ў Балтыку будзе кантраляваць наша ваенная база на паўвостраве Ханка.

Падлічыць страты ў Зімовай вайне супраць Фінляндыі не магчыма. Трэба ўлічваць не толькі франтавыя страты, але і колкасць расстраляных па прысудзе ваенных трыбуналаў, эвакуяваных і памерлых удалечыні ад тэатра ваенных дзеянняў, абмарожаных і памершых пазней, палонных, вернутых СССР якія не перажылі фільтраванне ці ГУЛАГ. Што толку іх падлічваць, калі мы так і не навучыліся шанаваць аднаго чалавека, з той сілай любві з якой прадпісвае Евангелле ці з той глыбінёй жалбы, пра якую Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі напісаў у сваім вершы пра аднаго страчанага на той вайне чалавека.

Из записной, потёртой книжки

две строчки о бойце – парнишке,

что был в сороковом году

убит в Финляндии на льду.


Лежало, как-то неумело,

по-детски маленькое тело,

шинель ко льду мороз прижал,

далёко шапка отлетела.

Казалось, мальчик не лежал,

а всё ещё бегом бежал,

да лёд за полу придержал…


Среди большой войны жестокой,

с чего, ума не приложу,

мне жалко той судьбы далекой,

как будто, мёртвый, одинокий,

как будто, это я лежу.

Примерзший, маленький, убитый,

на той войне, не знаменитой,

забытый, маленький, лежу.


Колькі сярод загінуўшых у савецка-фінскай вайне было беларусаў сказаць складана, але тое, што шматлікія тысячы з іх падзялілі лёс маладога хлапца-байца гэта несумнеўна. Наогул пра гэту вайну імкнуліся не казаць як у Савецкім Саюзе так і ў пост савецкіх Расіі і Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconДамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй Еўропе ў 1939 1940 гг
Пытанне Дамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй...

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconДамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй Еўропе ў 1939 1940 гг
Пытанне Дамова аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. І яе значэнне. Сакрэтныя пратаколы І іх роля ў тэрытарыяльных зменах ва Усходняй...

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconПачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г
Пытанне Пачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconПачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г
Пытанне Пачатак Другой Сусветнай вайны. Германа-польская вайна ўвосень 1939 г

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconПыт. 6 Пачатак Другой Сусветнай вайны. Германапольская вайна восенню 1939 г. Па канспекту
Не было І бурнай весялосці мясцовага насельніцтва пра які пісалі савецкія гісторыкі, акрамя інсцэніровак, якія арганізавала савецкая...

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconБаявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1943 г. Курская Бітва І яе значэнне
Пытанне 16. Баявыя дзеянні на савецка-германскім фронце ў 1944 г. Вызваленне тэрыторыі СССР

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconСписки уроженцев Новгородской области, погибших на советско-финляндской войне 1939-1940 гг. (5080 фамилий)
Александр Иванович, 1913 г р., урож. Поддорского р-на, призван Поддорским рвк, красноармеец 68-го сп 70-й сд, погиб в бою 23 декабря...

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconПытанне Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі ў міжваенныя гады. Па канспекту
Гэта у сваю чаргу выклікала друкаванне "пустых", не забяспечаных таварамі, грошай – інфляцыю

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconБаявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1942 г. Сталінградская бітва І яе значэнне
Пытанне 14. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Пытанне Савецка-фінская вайна Лістапад 1939 – сакавік 1940. Па канспекту iconБаявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1942 г. Сталінградская бітва І яе значэнне
Пытанне 14. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка