Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў




НазваРазвіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў
Дата канвертавання11.11.2012
Памер31.4 Kb.
ТыпДокументы
Развіццё цікавасцей і інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў

Л.Д.Туронак,

УА “Чапукоўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная

сярэдняя школа-сад”


Cучасная педагогіка сення разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіцце асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага выбару свайго жыццевага шляху.У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна краіны, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыемаў і формаў навучання.

З кожным днем ўласнай педагагічнай працы ўсе больш і больш пагаджаюся з вядомым расійскім педагогам-наватарам Л.В.Занковым, які сказаў: “Усебаковае развіцце, духоўнае багацце не можа быць дасягнута па прымусу. Сапраўднае духоўнае багацце складаецца тады, калі чалавек сам цягнецца да ведаў, да навукі, да мастацтва.” Праблема фарміравання ў школьнікаў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры ўжо на працягу дваццаці гадоў стала асноўнай у маей настаўніцкай дзейнасці. Актуальнай з’яўляецца і задача фарміравання пазнавальнага інтарэсу да прадмета.

У рашэнні гэтай задачы істотную ролю адыгрывае ўсведамленне матываў навучання, станоўчыя адносіны вучняў да навучання, інтарэс да прадмета.

Для фарміравання ўсвядомленых матываў навучання і пазнавальнага інтарэсу да прадмета настаўніку неабходна ведаць умовы фарміравання, фактары, якія вызначаюць тыя ці іншыя матывы.

Матывы навучання могуць быць рознабаковыя: выкананне ўстаноўкі бацькоў на атрыманне адукацыі, імкненне “быць не горш іншых”, атрыманне пасведчання аб заканчэнні сярэдняй адукацыі, імкненне паступіць пасля заканчэння школы ў вышэйшую навучальную ўстанову і іншыя. Больш высокія матывы – атрыманне ведаў для таго, каб быць карысным грамадству, і , у канцы, матыў “каб больш ведаць”, гэта значыць матыў, у аснове якога ляжыць пазнавальны інтарэс.

Менавіта такіх вучняў трэба адшукаць настаўніку для далейшай творчай работы, для развіцця іх інтэлекту, для “вырошчвання” з іх ”заядлых алімпіяднікаў”.

Праблема развіцця здольнасцей вучняў у працэсе навучання складаная і шматгранная.

Адным са шляхоў развіцця творчых здольнасцей школьнікаў і з’яўляюцца факультатыўныя заняткі.

На факультатыўных занятках настаўнік мае вялікую свабоду для выбару формаў арганізацыі заняткаў і метадаў навучання. Наведванне заняткаў вучнямі па выбару і жаданню збліжае і аб’ядноўвае іх па прымеце агульнасці інтарэсаў. Таму такія заняткі даюць магчымасць устанавіць больш цесныя кантакты паміж школьнікамі ў групе, а таксама паміж імі і настаўнікам, што садзейнічае арганізацыі самастойнай работы вучняў з улікам іх індывідуальных схільнасцей і другіх якасцей асобы. Гэта ў сваю чаргу дае магчымасць для паспяховага развіцця пазнавальнай актыўнасці і здольнасцей пры выкананні імі заданняў творчага характару.

Наяўнасць магчымасці выкарыстання творчага патэнцыялу настаўніка, вучня стварае спрыяльныя ўмовы для арганізацыі вучэбнага працэсу пераважна як самастойнай прадуктыўнай творчай дзейнасці вучняў. З гэтай мэтай выкарыстоўваецца найбольш цікавы вучэбны матэрыял. У большай меры, чым на ўроках,выкарыстоўваюцца такія метады навучання, якія актывізуюць мысліцельную дзейнасць навучэнцаў.

Факультатыўныя заняткі больш поўна, чым абавязковыя, дазваляюць ажыццявіць творчы падыход да вывучэння школьнікамі моўных з’яў і іх творчага прымянення на практыцы.

Сістэматычнае наведванне работы факультатыўных заняткаў вучаніцамі школы дало адпаведныя вынікі: на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове ў 2009 г. Пяткевіч Ганна атрымала 100 балаў, Тамашэвіч Вольга – 97. Творчыя работы гэтых вучаніц былі адзначаны прызавымі месцам ( Пяткевіч Г. – 1месца ў раенным экалагічным конкурсе за верш “Веска родная мая “, Тамашэвіч В. – 3 месца за верш “Куточак зямлі Міерскай” ) Верш Пяткевіч Ганны прыняў удзел у абласным конкурсе і быў змешчаны ў раеннай газеце “Міерскія навіны”. Пяткевіч Ганна з’яўлялася неаднаразовай удзельніцай раенных алімпіяд па беларускай мове, дзе займала прызавыя месцы

Аднак ператварэнне факультатыва толькі ў заняткі з мэтай кіраўніцтва развіццем індывідуальных здольнасцей вучняў было б педагагічнай памылкай. Кожнае заданне павінна мець каштоўнасць не толькі для вучня, які яго выконвае, але і для ўсіх астатніх удзельнікаў факультатыва.


Спіс літаратуры

1. Ж-л “Завуч” № 5 2005 г.

2. Савенков А. “Одарённые дети в массовой школе», «Начальная школа» №30 2003 г.


Дата _____________________________________________________________

Подпіс___________________________________________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconПравядзення факультатыўных заняткаў у дуа радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconЗмест факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт»
Праграма факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт» распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання, асноўнай мэтай...

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconВ. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў часткова заснавана на выкарыстанні раней атрыманых на ўроках беларускай І рускай мовы ведаў...

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

Развіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў iconРазвіццё інтарэсаў І здольнасцей у сістэме пазакласнай спартыўна-аздараўленчай работы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка