Спампаваць 386.19 Kb.
|
![]() Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ________________ А. І. Жук ____________________ Рэгістрацыйны № ТД-______/тып. Сучасная беларуская мова Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)”
Мінск 2008 складальнікі: В.І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар; Г.І. Басава, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; В.М. Самусевіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта факультэта журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Рэцэнзенты: Кафедра беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”; А.М. Булыка, загадчык аддзела беларускай мовы дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ: Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 8 -07 ад 4.04.2008 г.); Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.); Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 5 ад 23.05.2008 г.) Адказны за выпуск: В.М. Самусевіч ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Сучасная беларуская мова вывучаецца ў функцыянальным аспекце, з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу тэкстаў СМІ, ілюстрацый і прыкладаў рэалізацыі моўных катэгорый на падставе сістэмнага падыходу да існавання і развіцця маўлення. Сінхроннае вывучэнне падмацоўваецца, абгрунтоўваецца дыяхроннымі назіраннямі, што садзейнічае пранікнёнаму і ўсвядомленаму разуменню моўнай з’явы, а таксама адцяняе гістарычныя асаблівасці станаўлення, фарміравання і развіцця беларускай мовы. Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы арыентаванай на літаратурную апрацоўку тэкстаў, вытворчасць іх у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай Валоданне мовай разглядаецца як важны складнік рэдактарскай і журналісцкай дзейнасці, базай для лінгвістычнай арганізацыі літаратурнага твора, што непасрэдным чынам звязана з развіццём і ўдасканаленнем прафесійнага майстэрства. Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. У працэсе вывучэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы даюцца першапачатковыя звесткі пра лінгвістыку тэксту, на базе ўласных студэнцкіх публікацый і радыё-, тэлевыступленняў праводзяцца экстраарфаграфічныя (арфаэпічныя) і лексіка-граматычныя каментарыі пабудовы тэксту, вядзецца мэтанакіраваная падрыхтоўка да ўспрымання курса стылістыкі, закладваецца навукова-практычная база да тэорыі і практыкі рэдагавання, усвядомленага вывучэння медыярыторыкі. У сітуацыі беларуска-рускага білінгвізму тэарэтычны і практычны матэрыял падаецца ў кан- і дывергентным суаднясенні з сучаснай рускай мовай. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай курса “Сучасная беларуская мова” з’яўляецца прафесійна арыентаванае ўдасканаленне ўменняў і навыкаў валодання пісьмовай і вуснай формамі беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне высокай культуры маўлення, засваенне тэарэтычнай базы, неабходнай для самастойнай вытворчасці разнажанравых тэкстаў і іх рэдагавання. Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач:
Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам. У выніку вывучэння курса “Сучасная беларуская мова” студэнты павінны ведаць: – асаблівасці функцыянавання беларускай мовы на сучасным этапе; – метады і прыёмы лінгвістычнага (фанетычнага, лексічнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага) аналізу з мэтай выяўлення асноўных тэкстаўтваральных фактараў пабудовы публіцыстычнага твора; базавыя звесткі аб непарыўнай сувязі паміж моўнымі заканамернасцямі і захаваннем імператыўных/дыспазітыўных нормаў арфаграфіі, арфаэпіі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі і стылістыкі; – інтэрферэнтныя з’явы ў сітуацыі руска-беларускага білінгвізму, прычыны іх узнікненння і шляхі пераадолення ў тэкстах СМІ; – класіфікацыю моў і месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету; – лінгвістычныя законы і прынцыпы пабудовы разнажанравых тэкстаў. умець: – дыферэнцыраваць лексіка-граматычную структуру тэкстаў СМІ з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык; – вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя парушэнні ў маўленні; –вылучаць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў, умець супастаўляць іх і даваць ім тыпалагічную характарыстыку; – рэдагаваць разнажанравыя тэксты і аналізаваць іх з пункту погляду лінгвістычнай арганізацыі; – вызначаць маўленчыя факты ў тэкстах СМІ асістэмнага характару, ацэньваць іх паводле методыкі рэдагавання. Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры навучанні сучаснай беларускай мове, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, які арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адно з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. Выконваючы інтэрактыўныя заданні і практыкаванні, студэнты не столькі замацоўваюць пройдзены матэрыял, колькі спасцігаюць новае. Лекцыі маюць уводны, праблемны або абагульняльны (аглядны) характар. Асноўным прызначэннем іх з’яўляецца апісанне набыткаў (сінхронны аспект) і новых тэндэнцый (дыяхронны аспект) развіцця мовы і мовазнаўства; інтэрпрэтацыя класічных і сучасных поглядаў на лексіка-семантычныя, словаўтваральныя факты; метадычныя рэкамендацыі па лексіка- і фразеаграфічнай практыцы; вызначэнне тыповых (і менш распаўсюджаных) памылак словаўжывання і словаўтварэння; сістэмнае азнаямленне з вучэбнай і навуковай літаратурай. Практычна арыентаваная частка заняткаў складаецца з кампанентаў тэарэтычнай, лабараторнай, развіццёвай, эксперыментальнай і творчай працы студэнтаў. Паводле першай студэнтам прапануюцца тэарэтычныя пытанні з указаннем канкрэтнай літаратуры (як правіла, з альтэрнатыўных крыніц), а таксама на патрэбы ў рэферыраванні і канспектаванні. На лабараторных занятках прадугледжваецца выкананне заданняў, якія падсумоўваюць, абагульняюць і інтэрпрэтуюць вывучаны матэрыял, замацоўваюць набытыя веды. Складнікі развіццёвай працы дыягназуюць усвядомленае, лагічнае, індывідуальнае распазнаванне моўнага факту сярод мноства аднародных і неаднародных; эксперыментальны падыход да замацавання набытых навыкаў і ўменняў забяспечвае непасрэдны ўдзел у вытворчасці журналісцкага тэксту і рэдагаванні асобых відаў літаратуры, вызначэння арталагічных характарыстык. Творчы элемент садзейнічае далучэнню студэнта-рэдактара да ўдумлівага прачытвання яго. Усе віды вучэбных заданняў маюць паэтапны, сістэмны і пераемны характар у адпаведнасці з праходжаннем пэўнага раздзела мовазнаўства. Выкарыстоўваюцца тэхналогіі праблемнага, эўрыстычнага навучання і тэхналогія дыдактычнай эўрыстыкі. Пры першым навучанні рэалізуецца спосаб актыўнага ўзаемадзення студэнта з праблемна-пададзеным зместам навучання, у ходзе якога студэнт вучыцца думаць, творча засвойваць веды. Праблемнае навучанне выступае альтэрнатывай для эўрыстычнага, калі ставяцца мэты канструявання студэнтам уласнага сэнсу, мэт і зместу адукацыі, а таксама яе арганізацыі, дыягностыкі і ўсведамлення. У выніку навучання па тэхналогіі дыдактычнай эўрыстыкі студэнт пераасэнсоўвае, дабудоўвае або драматызуе свой вынік. Адбываецца асобаснае адукацыйнае ўключэнне студэнта ў моўна-культурныя працэсы ў якасці іх паўнапраўнага ўдзельніка. У практыцы выкладання сучаснай беларускай мовы актыўна выкарыстоўваюцца камп’ютэрныя тэхналогіі, у прыватнасці камп’ютэрнае тэсціраванне, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу. У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне курса “Сучасная беларуская мова” адводзіцца 384 гадзіны; аўдыторных--192 гадзіны, з іх – 52 гадзіны лекцыйныя, 140 гадзіны – практычныя (семінарскія). ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
|