"Пальцам у неба"




Назва"Пальцам у неба"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер15.81 Kb.
ТыпДокументы

Звязда 24 мая 2012 года
№ 9 (15695)

"Пальцам у неба"


Днямі на сайце Euramost.org было змешчана цікавае "даследаванне" Валянціны Барысавай. Аўтар паставіла перад сабой высакародную задачу праверыць, а ці будзе "працаваць парог у 7 балаў у якасці "абароны ад дурня"? Трэба патлумачыць, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі абітурыенты, якія атрымалі на ЦТ менш як 7 балаў са 100 магчымых, губляюць права на ўдзел у конкурсе пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Тэхналогія "простага эксперыменту" сапраўды простая: аўтар вырашыла зайсці на сайт, дзе можна праверыць свае сілы, здаўшы пробныя тэсты ЦТ анлайн і тут жа даведацца пра свой вынік. Выкарыстаць яна вырашыла адзін з самых простых алгарытмаў, "якім карыстаюцца дрэнна падрыхтаваныя абітурыенты", — выбіраць толькі першыя варыянты адказаў, і для "чысціні эксперыменту не адцягваць увагу на відавочна правільныя варыянты".

Правёўшы просты эксперымент, В.Барысава тут жа размясціла і свае вынікі. Па розных прадметах яна набрала ад 10 да 23 балаў. З гэтага аўтар робіць заключэнне: "Усе тэсты больш як 7 балаў. Можна паступаць у ВНУ, нават не прачытаўшы заданняў ЦТ".

Цяпер дапусцім, што Гідраметэацэнтр, прагназуючы тэмпературны рэжым на 23 мая, паведаміў, што чакаецца 67°F. Можна ўявіць сабе наша абурэнне тым, што прагноз не пацвердзіўся, паколькі на самой справе тэмпература паветра была 25°C. Мяркую, што ўсяго не больш як 10-15% гараджан звярнулі ўвагу на выкарыстаную ў прагнозе шкалу — па Фарэнгейту, а рэальная тэмпература (25 градусаў) была па Цэльсію. Адпаведна абсалютная большасць насельніцтва будзе абурацца дапушчанай Гідраметэацэнтрам "памылкай". Прыкладна такая ж методыка даследавання і ў журналісткі. Добра яшчэ, што аўтар выпадкова не зайшла на сайт, дзе "можна праверыць свае сілы" па праграме пачатковай школы, бо ў гэтым разе і вынікі маглі б быць вышэйшыя...

Афіцыйна заяўляем, што Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які праводзіць ЦТ, не мае ніякага дачынення да так званага "пробнага" тэсціравання ў рэжыме анлайн, паўдзельнічаць у якім прапануюць многія інтэрнэт-сайты. Адпаведна любая іншая сістэма не мае нічога агульнага з ЦТ і не можа быць выкарыстана ў любых даследаваннях, у тым ліку і такіх сумніўных, якія ніколі і нікога не змогуць "абараніць ад дурня".

Мікалай ФЯСЬКОЎ, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Пальцам у неба\" iconЯк трапіць на неба?
Калі б мы паставілі пажарную лесвіцу, вышэйшую за самыя высокія, яна б сагнулася пад сваім уласным цяжарам, звалілася б, як Вавілонская...

\"Пальцам у неба\" iconІнструкцыя па вырабе ркзн
На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба І накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна...

\"Пальцам у неба\" iconВивчення рухомої карти зоряного неба
Мета. Вивчити будову рухомої карти зоряного неба та навчитись користуватися нею

\"Пальцам у неба\" iconВ огород пойдем, урожай соберём
Пальцы правой руки по очереди постукивают по тем же пальцам левой руки, начиная с большого

\"Пальцам у неба\" iconБалансируйте, мистер брукс!
В кинематографе пародия — довольно распространенный жанр. Од­нако режиссеров, посветивших пародии все свое творчество, можно буквально...

\"Пальцам у неба\" icon"Мірнага неба вам, маладыя!"
Кацярына Аляксандраўна Сямёнава І раз-пораз змахвала няпрошаныя слёзы. Гледзячы на ўнука Дзям’яна І яго выбранніцу Сашаньку, яна...

\"Пальцам у неба\" iconЖыў сабе калісьці адзін вялікі кароль, найвялікшы ва ўсёй акрузе. Гэта быў час, калі людзі ведалі яшчэ, дзе знаходзіцца брама Неба
Кароль ужо меў усё, што толькі можна было мець. Але ён жадаў здабыць яшчэ адну, найважнейшую рэч: хацеў знайсці ключы, якімі адмыкаюць...

\"Пальцам у неба\" iconДзе дзеліся сарокі?
Гэтую пацешку слухаюць дзеткі з самага маленства. І ўжо ў годзік, паўтара, калі маці свайму дзіцятку пяе гэтую пацешку, паказваючы...

\"Пальцам у неба\" iconБудут большие землетрясения по местам, и глады и моры, и ужасные явления и великие знамения с неба
...

\"Пальцам у неба\" iconI. Посмотрите в окно. На дворе апрель второй месяц весны. Утро года. Все ярче становятся зори. В васильковой синеве неба сияет яркое солнце. Пробуждается
На дворе апрель – второй месяц весны. Утро года. Все ярче становятся зори. В васильковой синеве неба сияет яркое солнце. Пробуждается...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка