"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня"




Назва"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня"
Дата канвертавання11.11.2012
Памер27.55 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


Блогер Антыкілер
піша ў сваім дзёньніку з нагоды пачатку працэсу над чатырма актывістамі “Маладога фронту”: “Пракурор запрасіў штраф. Хвалявацца больш няма аб чым».


«Застаецца пытаньне, дзе ўзяць 15 мільёнаў кожнаму», -- камэнтуюць чытачы блогу.


«Усё будзе добра. Бо іначай папросту нельга».


На форумах парталу TUT.by сёньня абмяркоўваюць артыкул “Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня”. У артыкуле зьмешчаныя цытаты зь інтэрвію з прадстаўніком Міністэрства абароны Ўладзімерам Шчасным, які тлумачыць, што цяпер праблемнымі падлеткамі лічацца ня толькі тыя, што пь’юць, паляць і хуліганяць, але й тыя, хто носіць “бела-чырвона-белыя стужачкі й значкі сумнеўнага зьместу”. Такіх падлеткаў будуць накіроўваць у ваенна-патрыятычныя летнікі. Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў:


“Выдатная навіна. Нарэшце бел-чырвона-белая моладзь навучыцца разьбіраць і зьбіраць на час аўтамат Калашнікава, а таксама добра страляць зь яго... Малайчына Шчасны! Гэта такім манерам прыдумаць падрыхтаваць моладзь. Рэспэкт!”


“Неяк брыдка ад усяго гэтага... І як яны зьбіраюцца ў гэтыя лягеры моладзь заганяць? Цікава паглядзець”.


“А ці не баіцца ён, што гэтая моладзь будзе ў гэтых летніках перавыхоўваць супрацоўнікаў сілавых ведамстваў?”


“Слушна, з чырвона-зялёных, якія п’юць-паляць, вырастае Бацькаў электарат. А тыя падлеткі, якія выглядаюць на цалкам станоўчых, гэта пагроза дынастыі Лу”.

Алесь Чайчыц на сайце блогаў парталу Позірк разважае пра раскол беларускай апазыцыі. “Хай будзе два цэнтры прыцягненьня, зь дзьвюма рознымі тактыкамі дзеяньня – меней будуць часавыя й арганізацыйныя лебедзь-рака-шчупакоўскія выдаткі на ўнутрыкааліцыйныя спрэчкі. Захоўваць адзінства трэба па схеме, як тое робяць Расейская праваслаўная царква й Расейская праваслаўная царква ў замежжы: цэрквы розныя, але кананічна супольныя – самастойныя на арганізацыйным і гаспадарчым узроўні, але на імшы адно да аднаго хадзіць можна. На Кастрычніцкай плошчы ў вырашальны дзень стаяць будуць усё роўна ўсе разам».

Блогерка Bullochka піша пра беларускую ідэнтычнасьць: “Яна ўнутрана супярэчлівая. Усе мы ведаем, што беларусы – ціхі й паслухмяны народ, ня здольны супрацьстаяць уплыву суседзяў. Менавіта таму Кацярына Другая ўзялася нас ратаваць ад канчатковай палянізацыі. Ну – запісалі нас у расейцаў са знакам якасьці. І варта толькі чалавеку пачаць узбрыкваць і даводзіць, што ён не расеец, яму прыпішуць, напрыклад, польскі гонар. Але за беларуса яго дакладна ня прымуць: беларус жа ж брыкацца ды адстойваьц сваю самабытнасьць ня можа, бо гэта не ў ягоным нацыянальным характары. Выйсьце адсюль я бачу толькі адно: зьмяніць “нацыянальны міт”. Калі я кажу пра міт, я ня маю на ўвазе спрошчаны і ненавуковы падыход да рэчаіснасьці, але сынкрэтычнае ўспрыняцьце яе, усеабдымную мэтафару, у якой ня мае значэньне час (не істотна, ці адбываецца гэта ў мінулым, альбо цяпер). Менавіта гэта рабіў Уладзімер Караткевіч. Менавіта таму, нягледзячы на ўсе мінусы ягоных твораў, яго гэтак любяць”.

У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconБеларусь – незалежная дзяржава змест
Такім чынам, фактычна была абвешчана незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. Бсср была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь (у...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconБел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся на бт
Беларускія телегледачы шторазу бачаць на трыбунах групы падтрымкі каманды Беларусі з гістарычнымі бел-чырвона-белыя сьцягамі. А падчас...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconЧаму наша краіна называется Беларусь?
У адной з ІХ гаворыцца, што на нашай зямлі даўным-даўно жылі белыя людзі. Белае адзенне насілі з саматканай тканіны. Мелі бела-русыя...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconЯк беларускія заўзятары падтрымліваюць нацыянальную зборную за мяжой?
Чым кіруюцца тыя, хто бярэ з сабой нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, І тыя, хто падымае афіцыйныя дзяржаўныя чырвона-зялёныя?...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconБамга "Дзедзіч" запрашае на працу маладога журналіста для напісання навін на сайт http :// dzedzich org. Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці. Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці
Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" icon9-15 чэрвеня, Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме Моладзь у
Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconНаведнікі абмяркоўваюць візыт у Беларусь главы пасэ рэнэ ван дэр Ліндэра. Нехта Хірург адзначае: Эўропе глыбока начхаць на Беларусь І яе праблемы. І ім
Эўропе. Думаючы ў той час, як бы зрабіць так, каб быдла, што зладзіла пагром у рудзенскай электрычцы, не даехала да ІХ эўропы. Яны...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconВ гости к Шаману
Духи восприимчивы и чувствительны к «вниманию» людей. Приглашаем Вас познакомиться с миром Шаманизма, посетить священные для алтайцев...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconШто такое праграма моладзь?
Падтрымлівае нефармальнае навучанне І прапануе маладым людзям ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў магчымасці для актыўнага ўдзелу ў пабудове...

\"Бела-чырвона-белую моладзь уладкуюць у летнікі. Для перавыхаваньня\" iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка