Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела




НазваАддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела
Дата канвертавання12.11.2012
Памер34.41 Kb.
ТыпДокументы
АДДЗЕЛ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ

ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ КАДРАЎ


Начальнік аддзела – Мянькова Святлана Валянцінаўна

Намеснік начальніка аддзела - Кушнярэвіч Ганна Аляксееўна

Метадысты:

Забара Наталля Уладзіміраўна

Агрэніч Валянціна Іосіфавна

Белікава Аксана Ўладзіміраўна

Курапаткіна Ірына Васільеўна

Кабанчук Ніна Іванаўна

Смоліч Ганна Аляксееўна


Кантактныя тэлефоны: (8-017) 267-16-51; (8-017) 281-27-95

Электронная пошта: educationkult@gmail.com


Галоўныя задачы аддзела:

  1. Планаванне, арганізацыя, каардынацыя і метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры.

  2. Забеспячэнне і кантроль якасці навучальнага працэсу павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

  3. Аказанне кансультацыйнай дапамогі прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедры.

  4. Вядзенне маніторынгу і ўкараненне інавацыйных тэхналогій у вучэбны працэс.

  5. Укараненне перадавога педагагічнага вопыту работы ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых.


Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ажыццяўляе дадатковую адукацыю кіруючых работнікаў і спецыялістаў галіны культуры на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2011 года № 954, іншымі нарматыўнымі актамі.

Штогод аддзелам распрацоўваецца План павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў кіруючых работнікаў і спецыялістаў галіны культуры. Агульная колькасць слухачоў, якія праходзяць навучанне штогод складае больш за 1400 чалавек.

У адпаведнасці з сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі аддзел ажыццяўляе забеспячэнне павышэння кваліфікацыі па наступных профілях (накірунках) адукацыі: “Мастацтва і дызайн» (кірунак “Мастацтва выяўленчае. Мастацтва дэкаратыўна-прыкладное”. “Мастацтва музычнае”. “Мастацтва сцэнічнае і экраннае”. “Народная творчасць”); “Гуманітарныя навукі” (напрамак адукацыі “Гуманітарныя навукі”); “Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці” (напрамак адукацыі “Камунікацыі”).

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях: “Экскурсійна-

масавая работа ў музеях”, “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” − на базе вышэйшай адукацыі; “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, “Культурна-дасугавая дзейнасць” − на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У 2013 годзе плануецца адкрыццё новай спецыяльнасці “Event-менеджмент” на базе вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі .“Event-менеджэр”. Актуальнасць новай спецыяльнасці перападрыхтоўкі вызначаецца павышэннем ролі падзейных мерапрыемстваў (Event -мерапрыемстваў) у дзейнасці розных суб’ектаў гаспадарання і практыкі ў цэлым, а таксама запатрабаванасцю падрыхтоўкі менеджэраў па арганізацыі маркетынгавых камунікацый і пазіцыянавання розных сацыякультурных арганізацый і кампаній.

Аддзел працуе ў цеснай сувязі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Для правядзення вучэбных заняткаў таксама запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыялісты-практыкі профільных устаноў Мінска і Мінскага раёна, лепшыя настаўнікі дзіцячых музычных школ г. Мінска, заслужаныя настаўнікі і дзеячы культуры і мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў, кіраўнікі і спецыялісты музеяў, супрацоўнікі профільных аддзелаў інстытута.

Наладжваюцца i падтрымлiваюцца сувязі з аддзеламі, цэнтрамі, установамі павышэння кваліфікацыі рэгіёнаў. На рэспубліканскім сходзе, які адбыўся 7 лютага 2012 года па пытаннях дадатковай адукацыі работнікаў і спецыялістаў у сферы культуры, прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў дадатковай адукацыі дарослых рэспублікі.

На сходзе былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • распрацоўка рэспубліканскай канцэпцыі дадатковай адукацыі дарослых;

  • стварэнне адзінай галіновай сістэмы бесперапыннай адукацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сферы культуры;

  • неабходнасць надання ДУА “Інстытут культуры Беларусі” статуса вядучай установы дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры, што дазволіць аддзелу быць каардынатарам усіх суб’ектаў, якія задзейнічаны ў сферу дадатковай адукацыі дарослых галіны культуры.

Выкарыстанне комплексу інфармацыйных, арганізацыйных і навукова-метадычных сродкаў і тэхналогій у дадатковай адукацыі дарослых спрыяе фарміраванню адзінай культурна-інфармацыйнай прасторы і дазваляе забяспечыць сувязь паміж рознымі суб’ектамі культурнай дзейнасці.

У планах на перспектыву:

  • вывучэнне вопыту ўкаранення інавацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс сістэмы дадатковай адукацыі дарослых (кансультацыі для слухачоў у рэжыме on-line; дыстанцыйнае навучанне; выкарыстанне праграмных прадуктаў для абагульнення і апрацоўкі інфармацыі аб дадатковай адукацыі спецыялістаў);

  • арганізацыя работы па выкананню платных адукацыйных паслуг у межах дзейнасці аддзела.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў для групы спецыялістаў перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь па тэме "Сучасныя pr-тэхналогіі ў смі" на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
Метадыст факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў франчук наталля Мікалаеўна

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў для спецыялістаў перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь па тэме "Стварэнне І развіццё інтэрнэт-смі" ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
Стварэнне І развіццё інтэрнэт-смі” ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній па тэме "Сучасныя тэхналогіі аўдыявізуальных смі" ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРазмеркаванне курсавых работ па дысцыпліне "Тэорыя І метадалогія журналістыкі" для слухачоў перападрыхтоўкі спецыяльнасці "Сродкі масавай інфармацыі" факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі бду
Сродкі масавай інфармацыі” факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў смі па тэме "Вобраз беларускай жанчыны ў смі" ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
Смі па тэме “Вобраз беларускай жанчыны ў смі” ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі...

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній на курсах павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў І спецыялістаў кнігавыдання І сродкаў масавай інфармацыі пры факультэце павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі бду
Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі...

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconПрарэктар па вучэбнай рабоце
Расклад заняткаў для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі бду

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў групы №28 спецыялістаў смі рэспублікі Беларусь
Метадыст факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў франчук наталля Мікалаеўна

Аддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела iconРасклад заняткаў групы №28 спецыялістаў смі рэспублікі Беларусь
Метадыст факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў франчук наталля Мікалаеўна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка