Аб магазінах бяспошліннага гандлю




НазваАб магазінах бяспошліннага гандлю
Дата канвертавання11.11.2012
Памер84.73 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.11.2007 нумар 589

ПАЛАЖЭННЕ
аб магазінах бяспошліннага гандлю

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Гэтым Палажэннем вызначаюцца парадак стварэння і ліквідацыі магазінаў бяспошліннага гандлю, патрабаванні да ўладальнікаў магазінаў бяспошліннага гандлю, да добраўпарадкавання і парадку функцыянавання такіх магазінаў, а таксама правілы продажу ў іх тавараў.

2. У гэтым Палажэнні прымяняюцца наступныя тэрміны:

магазін бяспошліннага гандлю - спецыяльна выдзеленае і добраўпарадкаванае збудаванне, якое выкарыстоўвае ўладальнік магазіна бяспошліннага гандлю для захоўвання і рознічнага гандлю таварамі, змешчанымі пад мытны рэжым бяспошліннага гандлю;

уладальнік магазіна бяспошліннага гандлю - юрыдычная асоба - рэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у статутным фондзе якога доля Рэспублікі Беларусь складае не менш як 25 працэнтаў плюс адна акцыя для акцыянернага таварыства і не менш як 50 працэнтаў для іншага гаспадарчага таварыства, а таксама юрыдычная асоба дзяржаўнай формы ўласнасці, якія маюць ва ўласнасці, гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні або ў часовым валоданні збудаванні, абсталяваныя і аснашчаныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага Палажэння і іншых актаў заканадаўства і якія атрымалі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне мытнай справы ў якасці ўладальніка магазіна бяспошліннага гандлю (далей - ліцэнзія);

збудаванне - будынак (яго частка), комплекс будынкаў, памяшканні ў будынках, якія знаходзяцца пад аховай або маюць рэжым кантролю доступу фізічных асоб.

3. Магазіны бяспошліннага гандлю ў залежнасці ад месца іх размяшчэння і асоб, якія маюць права на набыццё тавараў у такіх магазінах, падраздзяляюцца на:

тып 1 - магазіны бяспошліннага гандлю, якія размешчаны ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца ў аэрапортах, адкрытых для міжнародных зносін, і рэалізуюць тавары фізічным асобам, якія выязджаюць з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей - магазіны тыпу 1);

тып 2 - магазіны бяспошліннага гандлю, якія размешчаны на мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і рэалізуюць тавары дыпламатычным агентам, консульскім службовым асобам, супрацоўнікам адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпламатычнага прадстаўніцтва замежнай дзяржавы, калі яны не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь або не пражываюць у Рэспубліцы Беларусь пастаянна, супрацоўнікам прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі, прыраўнаванага да дыпламатычнага прадстаўніцтва замежнай дзяржавы, а таксама членам сем'яў названых асоб, якія пражываюць разам з такімі асобамі і не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь або не пражываюць у Рэспубліцы Беларусь пастаянна (далей - магазіны тыпу 2).

4. Дзяржаўны мытны камітэт вядзе рэестр магазінаў бяспошліннага гандлю і забяспечвае інфармаванне аб магазінах бяспошліннага гандлю, уключаных у такі рэестр, у адпаведнасці з артыкулам 9 Мытнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

5. У магазіне бяспошліннага гандлю могуць размяшчацца тавары, змешчаныя пад мытны рэжым бяспошліннага гандлю, а таксама маёмасць, якая выкарыстоўваецца для забеспячэння функцыянавання гэтага магазіна.

6. Размяшчэнне іншых тавараў (маёмасці) у магазіне бяспошліннага гандлю не дапускецца.

ГЛАВА 2
ПАРАДАК СТВАРЭННЯ І ЛІКВІДАЦЫІ МАГАЗІНА БЯСПОШЛІННАГА ГАНДЛЮ

7. Магазін бяспошліннага гандлю засноўваецца на падставе ліцэнзіі, якая выдаецца Дзяржаўным мытным камітэтам пасля прыняцця Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь рашэння аб прадастаўленні канкрэтнай юрыдычнай асобе права на стварэнне такога магазіна і месцы яго знаходжання.

8. Магазін бяспошліннага гандлю ліквідуецца пры спыненні дзеяння ліцэнзіі, на падставе якой ён быў створаны.

Дзеянне ліцэнзіі спыняецца ў выпадках і парадку, вызначаных заканадаўствам, а таксама па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

9. Усе расходы, звязаныя з ліквідацыяй магазіна бяспошліннага гандлю, нясе яго ўладальнік.

ГЛАВА 3
ПАТРАБАВАННІ ДА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ І АБСТАЛЯВАННЯ МАГАЗІНА БЯСПОШЛІННАГА ГАНДЛЮ

10. Канструкцыя будынка або памяшканняў, а таксама рэжым і парадак работы магазіна бяспошліннага гандлю павінны забяспечваць рэалізацыю тавараў у парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем, пры гэтым магазін тыпу 1 павінен размяшчацца на тэрыторыі пункта пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь за лініяй мытнага афармлення тавараў, вывозімых за межы мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

11. Асноўныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да добраўпарадкавання і абсталявання магазіна бяспошліннага гандлю:

11.1. размяшчэнне і добраўпарадкаванне магазіна бяспошліннага гандлю павінны выключаць магчымасць паступлення і выняткі тавараў з магазіна бяспошліннага гандлю без мытнага кантролю, а таксама забяспечваць захаванасць тавараў, якія знаходзяцца ў гэтым магазіне;

11.2. магазін бяспошліннага гандлю павінен мець памяшканні, прызначаныя для гандлёвай залы (залаў), падсобныя і складскія памяшканні, а таксама памяшканні для размяшчэння тавараў, якія патрабуюць ізаляванага захоўвання па рашэнню мытнага органа;

11.3. памяшканні магазі

на бяспошліннага гандлю павінны быць прыстасаваны для накладання сродкаў ідэнтыфікацыі мытнымі органамі;

11.4. магазін бяспошліннага гандлю абсталёўваецца двайнымі запорнымі ўстройствамі, адно з якіх павінна знаходзіцца ў веданні мытнага органа;

11.5. магазін бяспошліннага гандлю павінен быць аснашчаны:

устройствам для сканіравання пашпарта або іншага дакумента, які яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага ва ўстаноўленым парадку, з вывадам інфармацыі на мытныя органы і падраздзяленні пагранічных войскаў;

сістэмай відэанагляду з вывадам інфармацыі на мытныя органы і падраздзяленні пагранічных войскаў;

сістэмным касавым падсумоўваючым апаратам і (або) спецыяльнай камп'ютэрнай сістэмай, мадэлі (мадэфікацыі) якіх уключаны ў Дзяржаўны рэестр мадэлей (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп'ютэрных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

плацежным тэрміналам для рэгістрацыі аперацый, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак.

Патрабаванні абзацаў другога і трэцяга часткі першай гэтага падпункта не распаўсюджваюцца на магазіны тыпу 2.

ГЛАВА 4
ПАТРАБАВАННІ ДА МАРКІРОЎКІ ТАВАРАЎ, ПРЫЗНАЧАНЫХ ДЛЯ ПРОДАЖУ Ў МАГАЗІНАХ БЯСПОШЛІННАГА ГАНДЛЮ

12. Тавары, прызначаныя для продажу ў магазінах бяспошліннага гандлю, да паступлення іх у гандлёвую залу (залы) магазіна бяспошліннага гандлю падлягаюць маркіроўцы на складзе гэтага магазіна шляхам нанясення дадатковых наклеек (стыкераў), якія змяшчаюць:

надпіс "Толькі для продажу ў магазіне бяспошліннага гандлю";

рэгістрацыйны нумар магазіна бяспошліннага гандлю па рэестру магазінаў бяспошліннага гандлю;

нумар тавару па сістэме ўліку, што прымяняецца ў магазіне бяспошліннага гандлю.

13. Маркіроўка робіцца:

кожнай упакоўкі з таварамі на працягу двух рабочых дзён з даты іх паступлення на склад магазіна бяспошліннага гандлю;

кожнай адзінкі тавару (яго ўпакоўкі, якая неаддзельная ад тавару да яго выкарыстання) да яго размяшчэння ў гандлёвай зале магазіна бяспошліннага гандлю (рэалізацыі ў магазінах тыпу 2 па папярэдніх заказах з дастаўкай дадому).

14. Наклейка павінна быць прамавугольнай формы і мець памер не менш як 50х20 мм.

15. Наклейка наносіцца на этыкетку, контрэтыкетку (для алкагольнай прадукцыі), упакоўку такім чынам, каб яна не магла быць выдалена з тавару без пашкоджання этыкеткі, контрэтыкеткі або ўпакоўкі і не перашкаджала прачытанню інфармацыі для спажыўца, прадугледжанай заканадаўствам. У выпадку адсутнасці этыкеткі або контрэтыкеткі (для алкагольнай прадукцыі), упакоўкі наклейка наносіцца непасрэдна на бутэльку ў месцах, дзе звычайна размяшчаецца этыкетка і контрэтыкетка, або на тавар.

ГЛАВА 5
ПРАВІЛЫ ПРОДАЖУ ТАВАРАЎ У МАГАЗІНАХ БЯСПОШЛІННАГА ГАНДЛЮ

16. Рознічны гандаль у магазіне бяспошліннага гандлю ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, з улікам асаблівасцей, вызначаных гэтым Палажэннем.

17. У магазіне бяспошліннага гандлю ажыццяўляецца продаж тавараў за наяўны і безнаяўны разлік як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце.

18. Магазіны тыпу 1 могуць рэалізоўваць тавары на бартах паветраных суднаў беларускіх авіяцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць міжнародныя паветраныя перавозкі пасажыраў.

19. У магазінах тыпу 2 тавары могуць адпускацца дыпламатычным прадстаўніцтвам замежных дзяржаў, прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый, прыраўнаваных да дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, консульскіх устаноў у колькасці, неабходнай для ажыццяўлення іх афіцыйнай дзейнасці, пры прад'яўленні заяўкі з паведамленнем мэты набыцця (афіцыйнага карыстання (спажывання).

20. Дапускаецца рэалізацыя тавараў у магазінах тыпу 2 па папярэдніх заказах з дастаўкай дадому.

21. Пакупнік атрымлівае права набыцця тавараў:

21.1. у магазіне тыпу 1 пры прад'яўленні пашпарта або іншага дакумента, які яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага ва ўстаноўленым парадку, а таксама авіяцыйнага білета;

21.2. у магазіне тыпу 2 пры прад'яўленні фізічнай асобай, названай у абзацы трэцім пункта 3 гэтага Палажэння, дакумента, які пацвярджае акрэдытацыю такой асобы ў Міністэрстве замежных спраў (дыпламатычная картка, консульская картка, службовая картка, акрэдытацыйная картка супрацоўніка або члена сям'і супрацоўніка прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі, выдадзеная Міністэрствам замежных спраў).

22. Прыём наяўных грашовых сродкаў і разлікі з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак пры продажы тавараў у магазіне бяспошлінннага гандлю праводзяцца з прымяненнем сістэмных касавых падсумоўваючых апаратаў і (або) спецыяльных камп'ютэрных сістэм, мадэлі (мадыфікацыі) якіх уключаны ў Дзяржаўны рэестр мадэлей (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп'ютэрных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і (або) плацежных тэрміналаў для рэгістрацыі аперацый, што ажыццяўляюцца з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак.

23. Дакументамі, якія пацвярджаюць факт продажу тавару, з'яўляюцца чэк (касавы чэк), што ўручаецца пакупніку, і яго копія, якая павінна захоўвацца ў магазіне бяспошліннага гандлю.

Чэк (касавы чэк) акрамя звестак, устаноўленых заканадаўствам, павінен змяшчаць:

звесткі аб тым, што тавар прададзены ў магазіне бяспошліннага гандлю;

інфармацыю аб прададзеным тавары (назву, колькасць, кошт адзінкі, агульны кошт) і нумар тавару па сістэме ўліку, што прымяняецца ў магазіне бяспошліннага гандлю;

імя і прозвішча пакупніка, нумар яго пашпарта або іншага дакумента, які яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага ва ўстаноўленым парадку, або дыпламатычнай карткі, консульскай карткі, службовай карткі, акрэдытацыйнай карткі супрацоўніка або члена сям'і супрацоўніка прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі, выдадзенай Міністэрствам замежных спраў;

нумар авіяцыйнага білета (толькі ў магазіне тыпу 1);

подпіс пакупніка, што пацвярджае набыццё тавару.

24. Патрабаванні падпункта 22.1 пункта 22 і пункта 23 гэтага Палажэння не распаўсюджваюцца на рознічны гандаль таварамі, змешчанымі пад мытны рэжым бяспошліннага гандлю, праводзімага на бартах паветраных суднаў беларускіх авіяцыйных арганізацый, што ажыццяўляюць міжнародныя паветраныя перавозкі пасажыраў.

25. Продаж тавараў у магазіне бяспошліннага гандлю без маркіроўкі, прадугледжанай пунктамі 12 - 15 гэтага Палажэння, не дапускаецца.

26. Улік тавараў, змешчаных пад мытны рэжым бяспошліннага гандлю, у тым ліку рэалізуемых на бартах паветраных суднаў беларускіх авіяцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць міжнародныя паветраныя перавозкі пасажыраў, вядзецца ў парадку, што вызначаецца Дзяржаўным мытным камітэтам.

ГЛАВА 6
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

27. Уладальнік магазіна бяспошліннага гандлю абавязаны:

27.1. выконваць устаноўленыя заканадаўствам парадак стварэння магазіна бяспошліннага гандлю і патрабаванні па выкананню парадку выкарыстання тавараў, размешчаных на яго тэрыторыі;

27.2. выключаць магчымасць выняткі з магазіна бяспошліннага гандлю тавараў, размешчаных на яго тэрыторыі, без мытнага кантролю;

27.3. ажыццяўляць па патрабаванню мытных органаў транспарціроўку, узважванне або вызначэнне колькасці тавараў, пагрузку, выгрузку, перагрузку, выпраўленне пашкоджанай упакоўкі, раскрыццё ўпакоўкі, упакоўку або пераўпакоўку тавараў, якія знаходзяцца пад мытным кантролем, а таксама раскрыццё ёмістасцей, памяшканняў і іншых месц, дзе могуць знаходзіцца такія тавары;

27.4. захоўваць копіі чэкаў (касавых чэкаў) і звесткі, якія змяшчаюцца ў чэку (касавым чэку), у электронным выглядзе на працягу трох гадоў з дня рэалізацыі тавару і забяспечыць кантралюючым органам у межах іх кампетэнцыі доступ да названай інфармацыі;

27.5. выконваць законныя патрабаванні службовых асоб мытных органаў і ствараць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення аперацый мытнага кантролю адносна тавараў, размешчаных на тэрыторыі магазіна бяспошліннага гандлю;

27.6. весці ў магазіне бяспошліннага гандлю ўлік тавараў, змешчаных пад мытны рэжым бяспошліннага гандлю, у тым ліку рэалізуемых на бартах паветраных суднаў беларускіх авіяцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць міжнародныя паветраныя перавозкі пасажыраў, і прадстаўляць справаздачнасць аб гэтых таварах у парадку, вызначаным заканадаўствам;

27.7. змяніць месца размяшчэння магазіна тыпу 1 за свой кошт у выпадку змянення парадку пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь асоб і тавараў у пунктах пропуску;

27.8. забяспечыць давядзенне да ведама пакупнікоў патрабаванняў гэтага Палажэння ў даступнай форме.

ДАДАТАК
да Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
22.11.2007 нумар 589

Пералік пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца ў аэрапортах, адкрытых для міжнародных зносін, і юрыдычных асоб, якія маюць права на стварэнне магазінаў бяспошліннага гандлю


Назва пункта пропуску Назва юрыдычнай асобы

Нацыянальны аэрапорт Мінск гандлёвае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Дыпмаркет"

сумеснае беларуска-германска-швейцарскае прадпрыемства "Бела трэйдынг д'юці фры" таварыства з абмежаванай адказнасцю

беларуска-маўрыкійскае сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства "Самлен"

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconСупраць гандлю людзьмі Дайце студэнтам вучыцца
У гародні адбыўся Міжнародны семінар па каардынацыі дзейнасьці ў сфэры папярэджаньня І прадухіленьня гандлю людзьмі

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, паводле урадавай праграмы, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да 30%,...

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, згодна з урадавай праграмай, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да...

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconАсноўная маса плястыкавых картак у Беларусі "заробкавая"
Але, паводле урадавай праграмы, да 2011 году долю безнаяўнага грашовага абароту ў сфэры гандлю І паслугаў плянуецца давесьці да 30%....

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconУ жэневе ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі адбылася прэзэнтацыя дасьледваньня "Калінінград -цэнтар жаночага гандлю"
У жэневе ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі адбылася прэзэнтацыя дасьледваньня “Калінінград –цэнтар жаночага гандлю”

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconДзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Глыбокае
Вядучы Тэма нашай інфармацыйнай гадзіны “Праблема гандлю людзьмі ў Беларусі”

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconЗарэгістраваны Міністэрствам гандлю рб 09. 02. 2004 г. №238
Рэкламная гульня праводзіцца з мэтай стымулявання продажу бытавой тэхнікі гандлёвай маркі Samsung

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconЭратычная прадукцыя пераведзеная ў шэраг татальнага дэфіцыту
Перадусім, тады мэтай акрэсьлівалася выключэньне “стыхійнага гандлю” такой прадукцыяй ў неўстаноўленых месцах. Аднак, як кажуць колішнія...

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Аб магазінах бяспошліннага гандлю iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра пляны ўраду зьліквідаваць крамы бязмытавага гандлю duty free на памежных пераходах, І пакінуць толькі адну у аэрапорце "Менск-2"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка