Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год




НазваАналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год
старонка1/5
Дата канвертавання11.11.2012
Памер473.82 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год

У 2011/2012 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2011 года налічвалася 109 вучняў. У 2011/2012 навучальным годзе ўсе дзеці 6-га ўзросту, пражываючыя ў мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Усе першакласнікі наведвалі дзіцячы сад. Усе дзеці да 16 гадоў, якія падлягаюць навучанню ў межах мікрараёна школы па акту ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (на 01.09.2011 года 143 вучні), ахоплены навучаннем. З іх навучаліся ў СПЛ г. Клецка – 16 вучняў, у другіх школах раёна: СШ №3 г.Клецка – 2 вучні, у ліцэі г. Клецка – 1 вучань.

На працягу 2011/2012 навучальнага года выбылі 8 вучняў па прычыне змены месца жыхарства, у тым ліку з 1 класа – 2 вучні, 2 класа – 1 вучань, з 3 класа – 1 вучань, з 4 класа – 1 вучань, з 8 класа – 1 вучань, з 9 класа – 2 вучні.

На працягу 2011/2012 навучальнага года прыбылі 10 вучняў, у тым ліку ў 1 клас – 2 вучні, у 2 клас – 1 вучань, у 3 клас – 2 вучні, у 8 клас – 3 вучні, у 9 клас – 2 вучні.

Дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў, якія маюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця і падлягаючых навучанню на даму, маючых псіхафізіялагічныя адкланенні, няпоўную сярэднюю адукацыю і нідзе не навучаюцца па мікрараёну школы няма.

У школе навучаліся дзеці, бацькі якіх працуюць у СПУ “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, выхаванцы Клецкага сацыяльнага прытулку. Большасць сямей пражывае ў прыватных драўляных дамах. У творчай сферы працуе 71% бацькоў, 15% служачыя бюджэтных арганізацый, 7% заняты ў сферы абслугоўвання і гандлю, 2% у другіх сферах, па розных асновах не працуе 5% бацькоў. 29% сямей школьнікаў няпоўныя, 11% - мнагадзетныя. Вышэйшую адукацыю маюць 19% бацькоў. 39% вучняў пражывае ў вёсках Арда, Жылічы, Якшычы, Сцяпужычы.

Школа працавала згодна Статута школы, калектыўнага дагавора, правіл унутранага працоўнага распарадку. Распрацаваны лакальныя нарматыўныя акты – Праграма развіцця школы на 2011-2015 годы, палажэнне папячыцельскага савета. Пытанне аб рэалізацыі Праграмы развіцця кожны год разглядаецца на нарадзе пры дырэктары, у адпаведнасці з новымі нарматыўнымі актамі і сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да адукацыі, уносяцца карэкціроўкі. Педагагічны працэс здзяйсняўся адпаведна гадаваму плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 30.08.2011г.

Здароўе вучняў – адзін з асноўных паказчыкаў работы школы па якасці адукацыі.

Па стану здароўя 20 вучняў школы адносяцца да 1 групы здароўя, што складае 12,8%, 77 (76,9%) - да 2 групы, 12 (9,6%) чалавек да 3 групы. Да захворванняў, выяўленых у выніках паглыбленага медагляду, дамініруюць: сардэчна-сасудзістыя – 31 вучань (2010 год - 24), парушэнне зроку – 18 (2010 год - 14), парушэнне асанкі – 20 вучняў (2010 год - 23). У 2011 годзе знізіўся лік захворванняў сярод школьнікаў у 2 разы: у 2010 годзе яна склала 938,9 выпадкаў на 1000 школьнікаў, у 2011 годзе – 491,0. Найбольшы ўдзельны вес складае захворванне грыпам і вострай рэспіратыўнай віруснай інфекцыяй (47 выпадкаў). Інфекцыйныя захворванні за апошнія два гады не рэгістрыраваліся.

Групы па фізкультуры размеркаваны наступным чынам:

СМГ наведвалі 12 вучняў, у асноўнай групе займалася 55 вучняў, у падрыхтоўчай - 28. У 2010 годзе годзе дзяцей з паталогіяй здаророўя было выяўлена 68, у 2009 – 65, у 2008 годзе -43.

Лік пропускаў урокаў у сярэднім на аднаго вучня ў 2011/2012 навучальным годзе складаў 5,6 дзён, у тым ліку па хваробе 4,4 дня або 98%, што гаворыць аб тэндэнцыі памяншэння ў параўнанні з прошлым годам.

Для папярэджвання захворвання праводзіліся наступныя мерапрыемствы:

  • рацыянальнае збалансіраванае гарачае харчаванне;

  • С-вітамінізацыя;

  • правільны падбор мэблі;

  • рухомыя перапынкі;

  • гімнастыка для вачэй у час урока;

  • праветрыванне і вільготная ўборка класных памяшканняў.

  • арганізавана работа па правядзенню заняткаў на базе ФАКА з мэтаю прафілактыкі прастудных захворванняў.

У канікулярны час вучні школы аздараўляліся на аздараўленчай пляцоўцы, летніх аздараўленчых лагерах, 1 вучань - за мяжой, 2 вучні аздараўляліся ў санаторыях.


Навучальны год

Усяго дзяцей

% ад агульнай колькасці вучняў

2007/2008

232

79%

2008/2009

210

84%

2009/2010

189

82%

2010/2011

159

72%

2011/2012

109

78%



У той час неабходна адзначыць, што зацягваўся тэрмін паглыбленага медыцынскага агляду вучняў з выдачай адпаведнага акта медыцынскага абследавання.

Педагагічны працэс здзяйсняўся 27 педагогамі. 6 (22,2%) педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12 педагогаў (44,4%) – першую катэгорыю, 4 (14,8%) - другую катэгорыю, 5 (18,6%) без катэгорыі. З вышэйшай адукацыяй – 23 педагагічны работнік (81%), сярэдняй спецыяльнай – 4 (17%). З іх 2 педагогі навучаліся завочна і атрымалі вышэйшую адукацыю. Сярэдні ўзрост педагагічных работнікаў установы адукацыі – 39 гадоў.

На першай ступені навучання (1-4кл.) займалася 18 вучняў. На прадуктыўным узроўні займалася - 4 вучні (22,2%), на рэцэптыўна-прадуктыўным - 5 вучняў (27,7%), на рэцэптыўна-рэпрадуктыўным - 2 вучні (11,1%).

Вучні наведвалі факультатыўныя заняткі “Развіццё творчых здольнасцей ” і “Мая Міншчына”.

На другой ступені навучання (5-9 кл.) навучалася 70 вучняў, прадаўжалася фарміраванне пазнавальнай цікасці вучняў і іх адукацыйных навыкаў. Педагагічны калектыў ставіў перад сабой задачу:

  • закласці фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтоўкі школьнікаў, неабходнай для прадаўжэння адукацыі на трэцяй ступені навучання;

  • стварыць умовы самавыражэння вучняў на вучэбных і пазаўрочных занятках у школе.

З улікам гэтага на другой ступені навучання быў пашыраны вучэбны план шляхам увядзення факультатыўных заняткаў: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы ў 5 класе; беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізічнай культуры і здароўю ў 6 класе; па беларускай мове , рускай мове, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі ў 7 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, геаграфіі ў 8 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, АБЖ, “Асновы мастацкай фатаграфіі” ў 9 класе.

На трэцяй ступені навучання (10-11кл.) навучалася 24 вучні, дзе завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў. Школа ставіла задачу:

- дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці. Навучальны год на высокі ўзровень закончылі 1 вучань, на дастатковы – 8 вучняў, сярэдні – 9 вучняў, здавальняючы – 6 вучняў.

Былі ўведзены наступныя факультатыўныя заняткі: па беларускай мове, матэматыцы, інфарматыцы, “Тактыка тушэння пажараў”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” ў 10 класе; па матэматыцы, беларускай мове, хіміі у 11 класе. На высокім узроўні навучаўся 1 вучань, на дастатковым - 8, на сярэднім - 8, здавальняючым - 7.

Вынікі 2010/2011 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі

Навучальны год

Усяго

атэставана

На 9 – 10

%

На 8-10

%

На 6 – 10

%

На 1-2

%

2006/2007

232

5%

11%

44%

-

2007/2008

224

4%

6%

36%

-

2008/2009

210

9%

9,7%

43,6%

-

2009/2010

189

4,4%

13,6%

34,5%

-

2010/2011

159

3,4%

17%

25,9%

-

2011/2012

111

4,8

21,2

33,7

-



Аналіз колькасці выдатнікаў

Вучэбныя гады

1 ступень

2 ступень

3 ступень

Па школе

2007/2008

3- 7,8%

5 – 3%

2- 2,8%

10 - 4 %

2008/2009

2- 4%

3 - 2%

3- 8,9%

8 - 3,2%

2009/2010

1 – 3,8%

3 – 2,9%

4 – 10%

8 – 4,4%

2010/2011

1 - 7,6%

1 – 1,3%

3 – 3,4%

5 – 12%

2011/2012

2 – 28,6

3 – 4,3

1 – 4,2

5 – 4,8


Рэйтынг паспяховасці па класах выглядае наступным чынам: Вынікі паспяховасці вучняў па прадметах наступныя:



Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчыць аб змяншэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні і павелічэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на дастатковым узроўні адпаведна. Акрамя таго, вынікі вучэбнай дзейнасці ў параўнанні з мінулым годам сведчаць аб дадатнай дынаміцы засваення вучэбнага матэрыялу на дастатковым ўзроўні і зніжэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні ў 2,4 разы.

Сярэдні бал вучняў школы

Год

1-я ступень

2-я ступень

3-я ступень

Па школе

Па раёне

2007/2008

6,2

5,3

7,2

6,1

6,3

2008/2009

7,1

5,4

6,5

6,3

6,5

2009/2010

6,8

5,9

6,9

6,4




2010/2011

6,8

5,7

7,65

6,45




2011/2012

6,75

6,6

7,45

6,81




Сярэдні бал па школе 6,81, што на 0,36 балы вышэй за мінулагодні паказчык. Аднак, дадзены паказчык ніжэй раённага ўзроўню.

Аналіз вынікаў паспяховасці ў параўнанні з прошлымі вучэбнымі гадамі

Ннавучальны год

Нізкі

Здавальня-ючы %

Сярэдні

%

Дастатковы

%

Высокі

%

2007/2008




47,8%

33%

13%

6,2%

2008/2009




49%

28,8%

16%

6,2%

2008/2009




47,5%

34,5%

13,6%

4.4%

2010/2011




53,7%

25,9%

17%

3,4%

2011/2012




40,4%

33,7%

21,2%

4,8%


Аналіз узнагароджання выпускнікоў медалям
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconГадавы план работы дзяржаўнай установы адукацыі "блужская сярэдняя школа імя м. Чэпіка" на 2012/2013 навучальны год аналіз работы
Намаганні адміністрацыі І педагагічнага калектыву школы ў 2011/12 навучальным годзе былі накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Дзіцячы сад наведваюць 100% дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, што садзейнічае паступовай адаптацыі дзяцей да школы. У першы клас...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Міхалішкаўскай сш падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconПлан работы методического совета школы на 2011/2012 учебный год
Согласование плана методической работы школы, планов работы шмо на 2011/2012 учебный год в соответствии с Программой развития школы,...

Аналіз работы школы за 2011/2012 навучальны год iconРэжым работы Руднянскай сярэдняй школы Мазырскага раёна на 2011/2012 навучальны год

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка