Спампаваць 49.96 Kb.
|
Н.Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” Урок-гульня па тэме “Лічэбнік” (6 клас, люты) Тэма:Ад колькасці да парадку Мэта: абагуліць і сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме, павысіць цікавасць да ўрокаў мовы, развіваць мову вучняў, выхоўваць любоў да роднага слова. Ход урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Этапы гульні 1)Уступнае слова - Урок хочацца пачаць з загадкі. Адгадайце: Аб сабе сказаць хачу: Ўсе прадметы я лічу. Няма часу адпачыць: Кожны просіць палічыць – Колькі іх, каторы ён? Лічбы – працы маёй плён.
А каб сённяшні ўрок лепш запомніўся, правядзём яго ў форме гульні. У ёй удзельнічаюць тры каманды. Як і перад кожнай гульнёй, спачатку трэба зрабіць размінку.
Заданне1. Пазнай лічэбнік па прыкметах
Заданне 2. Адгадайце загадку На панадворках цуг валоў Вёз у аўторак пук ствалоў… Калі ля кожнага ствала Паставіць аднаго вала – Вол лішні… Калі ж ля кожнага з ствалоў Паставіць поплеч двух валоў – Ствол лішні… Дык колькі ўсіх было валоў І колькі тых было ствалоў? (Чатыры валы і тры ствалы)
Конкурс 1.
[васьмудз’эс’ацц’у]
Конкурс 2.Гульня “Хованкі” Колькі лічэбнікаў у сказах?
Фізкультхвілінка Раз – усталі, Два – прыселі, Тры – у акно ўсе паглядзелі, А чатыры – на сцяну… Пяць – пачалі працаваць. Конкурс 3. Заданне запісана на дошцы. Вучні выходзяць па чарзе і запісваюць правільна лічэбнікі. Н. 64 56 37 Р. 20 300 40 Д. 404 587 732 В. 7 4 8 Т. 326 628 435 М. 50 60 90 Конкурс 4. Запішыце словы.Ці маюць гэтыя словы адносіны да лічэбніка? Растлумачце. Маналог, манарх, дуэт, дыялог, трылогія, квадрат, квінтэт,актава. Маналог – гаворка адной асобы. Манарх – асоба, якая ўзначальвае манархію. Дуэт – музычны твор для двух выканаўцаў. Дыялог – размова дзвюх асоб. Трылогія – тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара. Квадрат – геаметрычная фігура, якая мае чатыры вуглы. Квінтэт – музычны твор для пяці выканаўцаў. Актава – васьмірадковая страфа, восьмая ступень гаммы. Конкурс 5. Многія словы, як мы ўжо сказалі, хаваюць у сабе лічэбнікі. У гэтых словах схаваны лічэбнік тры. Т Р Ы_ _ _ _ _ Т Р Ы _ _ _ _ _ Т Р Ы _ _ _ _ _ Т Р Ы _ _ _ _ _ Т Р Ы
Конкурс 6. Ад колькасці да парадку Адны вучні называюць колькасныя лічэбнікі, другія ўтвараюць ад іх парадкавыя. Конкурс 7. Конкурс капітанаў Скорагаворкі:
IV. Падвядзенне вынікаў V. Рэфлексія - Працягніце выказванне: Калі б з нашага жыцця зніклі лічэбнікі, то…
|
![]() | Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава” | ![]() | Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай... |
![]() | Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў | ![]() | Настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Ляхавіцкі впк дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай... |
![]() | Сфарміраваць у вучняў паняцце пра лічэбнік як часціну мовы, разгледзець агульнае значэнне лічэбніка, яго марфалагічныя прыметы І... | ![]() | Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні |
![]() | Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні | ![]() | Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік... |
![]() | За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І... | ![]() | Праблему эфектыўнага вывучэння літаратуры можна сфармуляваць наступным чынам: як за абмежаваны час, адведзены на вывучэнне мастацкіх... |