"Твой стыль"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў!




Назва"Твой стыль"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў!
Дата канвертавання10.11.2012
Памер167.65 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 287

( 10 красавіка 2008 г.)


Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У падрыхтоўцы выпуску брала ўдзел Алеся Бяленік.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:

“Твой стыль”- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! 2

Новы набор у завочную Школу маладога журналіста 2

Паляўнічыя супраць ахоўнікаў птушак 3

Прэзентацыя новай кнігі аб Гародні 3

Дабрачынная акцыя дапамогі дзецям-інвалідам 4

Аўдыёкнігі на беларускай мове 4

Дыскусія на тэму незалежнай культуры ў Беларусі 4

Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі 5

Міжнародныя трэнінгі для беларусаў 5

Community Connections 2008 6

Летнік «Давер нараджае адказнасьць-2008» 6

 Навучаньне 7

Адукацыйныя паезкі ў Чэхію 7

Спабор для журналістаў ад Эўракамісіі 7


Спабор адукацыйных летніх праектаў 7

Школа адраджэньня і разьвіцьця супольнасьцяў у Беларусі 8

Міжнародны спабор для журналістаў 8

Канфэрэнцыя для беларуска-нямецкіх партнэрстваў 9

Навукова-практычная канфэрэнцыя ў Віцебску 9

Веснавая школа ў Сафіі 9

Летняя школа для студэнтаў і асьпірантаў 10

Спабор міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў 10




Падзеі:



“Твой стыль”- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў!


Твой стыль” (www.t-styl.info) - інтэрнэт-праект грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар” – прызёр шостага штогадовага спабора беларускіх кантэнт-праектаў!

“Твой стыль” атрымаў другое месца ў намінацыі «Мая Беларусь» і стаў ляўрэятам спецыяльнай прэміі Уладзіміра Каткоўскага за развіцьцё беларускамоўнага інтэрнэту на спаборы, які ладзіць найбуйнейшы беларускі партал www.tut.by (больш падрабязна чытай: http://t-styl.info/naviny-dnja/ts-rulic.html )

Мэта спабору – садзейнічаць развіцьцю беларускага інтэрнэту, галоўная ўвага зьвярталася на інфармацыйны зьмест праектаў. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі вядомых беларускіх кампаній «Атлант Тэлеком», «Шпаркі Дамавік», «Сітылайн», інтэрнэт-тэлебачаньня ITV.BY , а таксама прадстаўнікі НАН Беларусі, Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё, выкладчыкі БДУ.

«Твой Стыль» - гэта моладзевы інтэрнэт-праект: першая гарадзенская моладзевая он-лайн газэта і он-лайн радыё, моладзевы погляд на найважнейшыя падзеі ў жыцьці Гародні, краіны, сьвету! Аўтары «Твайго стылю» – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што дзеецца навокал.

“Твой стыль” адкрыты для сумесных праектаў і супрацоўніцтва.

Наш электронны адрас: info@t-styl.info . Кантактны тэлефон: +375 29-9250835,

80152-757172. (з 11.00 да 18.00, акрамя суботы і нядзелі).


уверх

Новы набор у завочную Школу маладога журналіста


Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучаньне ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласьці.

-Калі ТАБЕ ад 16 год

-ТЫ жывеш у Гарадзенскай вобласьці

-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрвію, рыхтаваць рэпартажы, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!

У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.

Заявы прымаюцца да 15 красавіка.

Тэрмін навучаньня: красавік-ліпень 2008 года.

Дыстанцыйнае навучаньне прадугледжвае штомесячныя кансультацыі ў Гародні і выкананьне індывідуальных заданьняў.

Першая сустрэча ладзіцца ў Гародні 19 красавіка.

Навучаньне бясплатнае.

Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць альбо атрымаць праз інтернэт.

Больш падрабязную інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, зьвярнуўшыся па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а-11, на электронную пошту trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі – па тэлефонах (0152) 75-71-72, (+375 29) 7843221, 1068594.


уверх

Паляўнічыя супраць ахоўнікаў птушак


9 красавіка двойчы ўзламаны сайт грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Першы раз яго нармальная праца была хутка адноўлена. Аднак увечары замест навінаў на сайце з’явіліся малюнкі стылізаванага дзіцячага трупа.

І калі пасьля першага ўзламаньня можна было яшчэ думаць пра кепскі жарт, то цяпер кола падазраваных рэзка звужаецца.

З канца года АПБ разам з іншымі грамадзкімі арганізацыямі Беларусі распачала нацыянальную кампанію за забарону вясновага паляваньня на гусей і качак – у той час, калі птушкі ляцяць на месцы гнездаваньня або ўжо гняздуюць. Акрамя некаторых рэгіёнаў Расіі, наша краіна - адзіная ў Эўропе, дзе такое паляваньне застаецца законным.

Прыкладна ў пачатку лютага на форуме беларускіх паляўнічых з’явіліся першыя пагрозы зачыніць АПБ. Далей пра магчымасьць гэтага паляўнічыя пачалі выказвацца на форуме АПБ. У апошнім інфармацыйным бюлетэні “Аховы птушак” было адзначана, што ўжо сабрана больш за 10 тысяч подпісаў за забарону вясновага паляваньня, і кампанія працягваецца.

Хто баіцца актыўнай дзейнасьці па ахове птушак? Каму перашкаджае АПБ – найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная НДА?

Паводле www.ptushki.org

уверх

Прэзентацыя новай кнігі аб Гародні


11 красавіка ў Гародні ладзіцца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыкляпедычнага даведніка "Ад Каложы да фартоў".

Кніга, аўтарамі якой з'яўляюцца гарадзенскія гісторыкі Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч і Янка Лялевіч, складаецца амаль з 600 нататак пра гістарычныя будынкі Гародні і адрасавана ўсім аматарам гарадзенскай даўніны.

"У кожнага з нас свае інтарэсы, свой асабісты досьвед і погляд на жыцьцё, -
пішуць аўтары ў прадмове да кнігі. - Мы вельмі рэдка сустракаемся адзін з адным,
а сустрэўшыся, бывае, - не заўсёды знаходзім агульную мову. Але ёсьць нешта, што робіць нас аднадумцамі, прымушае забыцца на розніцу ва ўзросьце і ўласныя штодзённыя клопаты. Гэта цікавасьць да мінулага нашай Гародні, адчуваньне "скурай" пульсу гэтага месца і пачуцьцё адказнасьці за ягоны лёс
".

Падчас прэзентацы аўтары абяцаюць усім прысутным віртуальны шпацыр па гарадзенскім Новым Сьвеце.

Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканьні Таварыства Беларускай школы па адрасе: Будзёнага 48а -44.

Пачатак – у 18.30.

уверх

Дабрачынная акцыя дапамогі дзецям-інвалідам


Грамадзкі дабрачынны канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў гарадзкім доме культуры.

Акцыя накіраваная на дапамогу гарадзенскім дзецям з абмежаванымі магчымасьцямі і пройдзе пад лёзунгам: “Зрабі падарунак таму, хто найбольш яго чакае…”

Дзеля ўдзелу ў акцыі неабходна:

  • патэлефанаваць на кантактныя тэлефоны – даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;

  • набыць падарунак і прынесьці яго на канцэрт 20 красавіка;

  • можна асабіста ўручыць падарунак альбо перадаць яго арганізатарам;

  • можна зрабіць супольны падарунак: ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго класа.

Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786 81 17 (Юлія).


уверх

Аўдыёкнігі на беларускай мове


Прэзентацыя серыі аўдыёкніг на беларускай мове таварыства “БелТонМедыя” ладзіцца ў Гародні 13 красавіка.

Гарадзенцам будуць прадстаўленыя наступныя кнігі: Дж.Оруэл: “1984”, “Ферма”; У.Арлоў: “Адкуль наш род”, “Час чумы”, “150 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі”; І.Мележ “Людзі на балоце”; Г.Х.Андэрсэн “Дзікія лебедзі”.

Удзел у прэзентацыі возьме рэжысэр Валер Мазынскі.

Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканьні Таварыства Беларускай школы.

Пачатак - у 14 гадзін.

уверх



Абвесткі:

уверх

Дыскусія на тэму незалежнай культуры ў Беларусі


Дыскусія “Незалежная культура ў сучаснай Беларусі” ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Менск) 13 красавіка.

Ці можа незалежная культура быць камерцыйнай і наколькі? Ці прыносіць

незалежная творчасьць акрамя “духоўнай ежы” яшчэ і матэрыяльную? Наколькі спрыяюць гэтаму беларускія эканамічныя і сацыяльныя ўмовы? А як выглядае сітуацыя ў Нямеччыне? На гэтыя і іншыя пытаньні адкажуць прадстаўнікі незалежнай беларускай культуры Артур Клінаў, Святлана Бень (“Серебряная свадьба”), Влад Бубен, Лёня Паўленак (Нагуаль) а таксама нямецкі музычны мэнэджэр Mirko Sennewald.

Мерапрыемства распачнецца ў 14 гадзін у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB): праспект газеты “Праўда”, 11.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка і даслаць яе па адрасе: liberalclub2008@gmail.com .

Заяўка на ўдзел у дыскусіі:

1.Імя, прозвішча

2.Месца навучаньня/працы

3.Тэлефон, е-маіл:

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 7228771(МТС) – Ульляна, 2552362.

уверх

Круглы стол па канцэпцыі грамадзянскай адукацыі


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналогій запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале “Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі. Беларусь, пачатак XXI стагоддзя” 29 красавіка.

Прапануецца дыскусія ў наступных накірунках:

-Соцыякультурны кантэкст развіцьця грамадзянскай адукацыі ў Беларусі;

-Канцэпцыя грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, педагагічныя і дыдактычныя асьпекты трансляцыі і рэалізацыі.

-Суб’екты грамадзянскай адукацыі: канкурэнцыя альбо супрацоўніцтва.

Магчымыя формы ўдзелу:

  • выступ з дакладам 5-7 хвілін;

  • удзел у дыскусіі.

Круглы стол ладзіцца па адрасе: пас. Калодзішчы, вул. Мінская, 5 (Інкубатар малога прадпрымальніцтва). Пачатак а 10-ай гадзіне.

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 25 красавіка.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць заяўку ўдзельніка на вэб-пляцоўцы www.methodology.by і даслаць ў аргкамітэт. За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: civileducation1@gmail.com, факс +375 17 2840709, тэл +375 29 7422040.

уверх

Міжнародныя трэнінгі для беларусаў


Арганізатары Міжнародных трэнінгаў працягваюць пошук удзельнікаў з Беларусі.

Фінансавыя ўмовы для ўсіх трох мерапрыемстваў: арганізатарамі аплочваецца пражываньне, харчаваньне, кошт візы і праезд. Страхоўку ўдзельнікі набываюць сабе самі. Удзел у трэнінгах можа быць вельмі добрай магчымасьцю знайсьці замежных партнэраў і наладзіць добрыя партнэрскія сувязі, стаць удзельнікамі міжнародных праектаў у будучыні.

  1) Partnership Building Activity "East&West Included 12-18 мая 2008г. г. Сопат Польшча - трэнінг для эўрапейскіх арганізацый, якія працуюць з моладдзю - інвалідамі. Трэнінг прысьвечаны таму, як ладзіць міжнародныя праекты з уключэньнем маладых людзей з абмежаванымі мажлівасьцямі.

Апошні тэрмін падачы заявак - 13 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.salto-youth.net /East&WestIncl/ ,http://www.salto-youth.net /applicationonline/170.html .

2) Training course  " Changing locally - cooperating internationally"  9-15 мая мая, Польшча.

Апошні тэрмін падачы заявак -- 13 красавіка .

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://www.salto-youth.net /changing/ .

3) Partnership building seminar "Let's WORK with our Neighbours" - Славенія 2-8 чэрвеня\ іюня 2008г.

Апошні тэрмін падачы заявак - 14 красавіка .

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://www.salto-youth.net /Neighbours/ .


уверх

Community Connections 2008


Прадстаўніцтва Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” абвяшчае адкрыцьцё праграмы абмену “Community Connections 2008” па тэме “Сацыяльная інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасьцямі”.

Удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасьць 22-дзённай стажыроўкі ў ЗША з мэтай абмену прафэсыйным і культурным досьведам з амерыканскімі калегамі.

Валоданьне ангельскай мовай неабавязковае.

Тэрмін стажыроўкі – жнівень.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – 5 траўня.

Па пытаньнях удзелу ў праграме і атрыманьня фармуляраў зьвяртайцеся ў Прадстаўніцтва Карпарацыі«American Center for Education and Research, Inc.» па адрасе: Менск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268. E-mail: comcon@amcenter.by.

уверх

Летнік «Давер нараджае адказнасьць-2008»


У ліпені Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Разуменьне” ладзіць 15-дзённы летнік “Давер нараджае адказнасьць”.

Прыярытэт пры вызначэньні ўдзельнікаў аддаецца падлеткам-трэнерам і валанцёрам, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў мінулым годзе. Найбольш пажаданымі ўдзельнікамі стануць таксама дзеці з любых форм прыёмных сем’яў разам з роднымі дзецьмі прыёмных бацькоў.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да дырэктаркі МГА “Разуменьне” Ірыны Мікалаеўны Дзятко па телефоне (017) 2594883 (з 14 да 17 гадзін у працоўныя дні), а таксама па мабільным тэлефоне +375-29-2528960.

Паводле рассылкі БАСР

уверх


Навучаньне


_____________________________________________________________________________________________

Адукацыйныя паезкі ў Чэхію


Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне «Грамадзянская Беларусь» ладзіць сэрыю адукацыйных паездак у Чэскую Рэспубліку.

Праграма разьлічана на прадстаўнікоў грамадзкага сэктару Беларусі.

Працяг паезкі – 1 тыдзень.

Тэмы і тэрміны:

-Грамадзкія арганізацыі і іх роля ў пераходзе да дэмакратычнага рэжыму – сярэдзіна чэрвеня;

- Умовы працы малога і сярэдняга бізнэсу ў Чэхіі – другая палова траўня;

Веданьне замежнай мовы неабавязковае. Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.

Апошні тэрмін прыёму аяявак на ўдзел – да 30 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.пошту: stypendyi@seznam.cz

Паводле рассылкі www.belngo.info


Спаборы

уверх

Спабор для журналістаў ад Эўракамісіі


27 сакавіка Эўрапейская Камісія абвясьціла чарговы штогадовы спабор

для журналістаў "Прэмія імя Ларэнца Наталі".

Спабор накіраваны на падтрымку журналістаў з усяго сьвету, якія асьвятляюць пытаньні абароны правоў чалавека, дэмакратыі і разьвіцьця.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы

http://www.nataliprize2008.eu/.

Паводле рассылкі www.belngo.info


уверх


Спабор адукацыйных летніх праектаў


Спабор накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасьці педагогаў і адукатараў у летні перыяд.

Праекты могуць быць выкананы ў розных формах: праца у летніках, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, падрыхтоўка і выпуск актуальных інфармацыйных матэрыялаў для пэўных сацыяльных груп і г.д. Вітаюцца праекты, досьвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і  нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіцьцё крытычнага мысьленьня дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасьці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадзкія арганiзацыі, якія працуюць ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Умовы спабору:

  • праект можа быць выкананы ад даты абвяшчэньня вынікаў спабора да верасня 2008 года ўключна;

  • cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазьней за 30 верасьня.;

  • максімальны бюджэт праекта - 500 $;

  • перавага будзе аддавацца малабюджэтным праектам;

  • для ўдзелу ў спаборы патрэбна запоўніць анкету-заяўку.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 5 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя – па эл.адрасе kupalinka2008@gmail.com.

уверх

Школа адраджэньня і разьвіцьця супольнасьцяў у Беларусі


Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналёгій абвяшчаюць набор у школу “Адраджэньне і разьвіцьцё супольнасьцяў у Беларусі”.

Да ўдзелу запрашаюцца экспэрты, спецыялісты ў галіне PR-тэхналёгій, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, лідэры і мэнэджэры недзяржаўных і дзяржаўных арганізацый, уцягнутыя ў праблематыку разьвіцьця супольнасьцяў у Беларусі.

Апошні тэрмін падачы анкеты на ўдзел – да 28 красавіка.

Першая сэсія адбудзецца з 30 красавіка па 3 траўня, другая – у лістападзе.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвязаўшыся з арганізатарамі:

е-mail: csi-1@mail.ru , факс +375 17 2840709. Кантактныя асобы: Леанід Калітэня +375 29 7763806, Андрэй Ягораў +375 29 6185388.

уверх

Міжнародны спабор для журналістаў


Журналісты з Беларусі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і Эстоніі запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі…” да 60-годдзя абвяшчэньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.

Асаблівая ўвага надаецца 1 артыкулу Дэкларацыі, якая пацьвярджае прэтэнзіі кожнага чалавека на правы і свабоды незалежна ад расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, асабістых перакананьняў, сацыяльнага паходжаньня.

На атрыманьне прэміі 2008 года могуць прэтэндаваць журналісты ва ўзросьце ад 18 да 35 год з матэрыялам на тэму “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі…”. Матэрыял мусіць быць апублікаваны не раней за 2007 год і не пазьней за апошні тэрмін падачы заявак у газэце, часопісе альбо інтэрнэт-выданьні роднай краіны ( у выключных выпадках разглядаюцца неапублікаваныя матэрыялы). Матэрыял мусіць быць напісаны на мове краіны і падавацца ў тэксце арыгінала. Навуковыя публікацыі не разглядаюцца.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 31 ліпеня.

Лепшыя матэрыялы будуць адбірацца ў кожнай моўнай групе.

Першая прэмія - 2.000 эўра, другая - 1000 эўра, трэцяя – 500 эўра.

Прэміі будуць уручаныя ў Бэрліне.

Больш падрабязная інфармацыя і фармуляр заяўкі на ўдзел – на вэб-пляцоўцы Фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня” па адрасе: www.stiftung-evz.de .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. пошту sellner@stiftung-evz.de .


уверх




Не спазьніся!

уверх

Канфэрэнцыя для беларуска-нямецкіх партнэрстваў


Дортмундзкі міжнародны адукацыйны цэнтр запрашае беларуска-нямецкія партнэрскія ініцыятывы, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі дарослых, да ўдзелу ў канфэрэнцыі “Нефармальная адукацыя дарослых у Германіі” 21-22 чэрвеня.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 5 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы www.ibb-d.de, па эл. пошце wolf@ibb-d.de (Dorothea Wolf), па тэлефоне 0231 / 95 20 96 20.

уверх


Навукова-практычная канфэрэнцыя ў Віцебску


Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя “Шляхі, тэндэнцыі і накірункі разьвіцьця сацыяльнай сфэры” адбудзецца 23 траўня ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П.Машэрава.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 15 красавіка

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па адрасе: 210 033 г.Віцебск, вул. Чапаева, 30, ВДУ імя. П.Машэрава», (п.18). Кантактны тэлефон: (0212) 242181. Е-mail: vit.conf@tut.by, conf.fspp@rambler.ru, tishina2006@rambler.ru

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Веснавая школа ў Сафіі


З 9 да 12 траўня Асацыяцыя студэнтаў-сацыёлягаў унівэрсытэту г.Сафіі (Баўгарыя) ладзіць веснавую школу па тэме "New forms of human rights and civic engagement in the 21st century".

Працоўная мова - ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: essa.sofia.2008@gmail.com , на вэб-пляцоўку: http://asssu.eu/taxonomy/term/3

уверх

Летняя школа для студэнтаў і асьпірантаў


Студэнты і асьпіранты рознага профілю навучаньня запрашаюцца да падачы

заявак на ўдзел у Летняй школе па культурных вымярэньнях палітыкі ў Эўропе, якая арганізоўваецца Праскім цэнтрам публічнай палітыкі.

Апошні трэмін падачы заявак – 30 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.cdpe.cpvp.cz , па эл. пошце clp@cpvp.cz .

Паводле рассылкі www.belngo.info

уверх

Спабор міні-грантаў для беларускіх рэгіёнаў


 Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” ладзіць спабор праектаў на міні-гранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”, фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 17 красавіка.

Падрабязная абвестка і форма праекту – на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Паводле http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/


уверх





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconВыпуск 285 ( 27 сакавіка 2008 г.)
Твой стыль прэзентуе новыя праграмы лепшых маладых гарадзенскіх журналістаў на вэб-пляцоўцы

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconСьвяточны агляд навінаў ад радыё "Твой стыль"
Радыё “Твой Стыль” споўнілася два гады! З гэтай нагоды слухайце сьвяточны выпуск агляду цікавых падзеяў Гародні “Тыдзень у “Тваім...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconНовыя праграмы радыё "Твой стыль"

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconФэст маладзёвай журналістыкі ў Гародні
Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” І беларуская асацыяцыя журналістаў ладзяць у Гародні Фэст маладзёвай журналістыкі...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconКонкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека 8
Твой стыль”, які пройдзе ў Гродне 25-27 мая, майстар-класы, прэзентацыі рэгіянальных інфармацыйных выданняў, ток-шоў Журналістыка...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconНа банкноце 5 еўра антычны стыль, на 10 раманскі, на 100 барока І ракако. А які стыль на банконеце 20 еўра?
На банкнотах еўра можна прасачыць развіццё архітэктурных стыляў. На банкноце 5 еўра – антычны стыль, на 10 – раманскі, на 100 – барока...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconПраект умовы
Арт акадэмія“ (далей – выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі,...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconПлан мероприятий на апрель 2012 года. Твой джаз… твой клуб… твой круг…
Люди веселились так, что места на танцполе заканчивались: тогда они забирались прямо на потолок и танцевали вверх ногами! А музыка...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconПроект умовы
Арт акадэмія“ (далей – рэспубліканская выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай...

\"Твой стыль\"- сярод лепшых беларускіх кантэнт-праектаў! iconПроект умовы
Арт акадэмія“ (далей – рэспубліканская выстава) праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка