Начная праца небясьпечная для здароўя




НазваНачная праца небясьпечная для здароўя
Дата канвертавання10.11.2012
Памер25.14 Kb.
ТыпДокументы
Начная праца небясьпечная для здароўя


Сёлета цягам сьнежня Міжнароднае агенцтва ў дасьледваньнях раку (IARC), якое ўваходзіць у структуру Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, маецца дадаць працу ў начную зьмену ў сьпіс «верагодных» канцэрагенных фактараў. Паводле навуковых досьледаў, у жанчын, якія працуюць у начную змену, рызыка захворваньняў на рак малочнай залозы павялічваецца ўдвая. Як ставяцца да вынікаў гэткіх досьледаў беларускія спэцыялісты мэдыцыны? Дазнавалася Юлія Рымашэўская.


Галоўнага мамоляга Міністэрства аховы здароўя прафэсара Леаніда Путырскага вынікі досьледу не зьдзівілі:


«Я не дасьледаваў, як другая і трэцяя зьмены ўплываюць на захворваньні ракам малочнай залозы, але нэрвы і гармоны – гэта асноўнае, што ўплывае на гэтыя хваробы. То бок, стан нэрвовай сыстэмы і гарманальны стан. Натуральна, што жанчына п'е, есьць; чым дыхае, уплывае таксама, але ж не найперш. І вось другая і трэцяя зьмены ўплываюць нэгатыўна на гэтыя дзьве асноўныя прычыны. Вядома ж, у чалавека рытм жыцьцёвы запраграмаваны. Калі ён мусіць уначы спаць, то гармоны пэўным чынам недзе паніжаюцца, недзе падвышаюцца. А калі замест таго, каб спаць, чалавек працуе, то ў яго гэтыя рытмы парушаюцца».


Для Мікалая Конаха, намесьніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, інфармацыя пра сувязь хваробаў з начным рэжымам працы таксама навіной не стала:


«Магу сказаць па досьведзе працы на Менскам мэтрапалітэне. Там абслуговы пэрсанал – жанчыны. Цяпер няма, а раней быў там штатны лекар, якраз на квартал рабіў справаздачу па захворваньнях. Дык, паводле ягоных справаздачаў, працэнт колькасьці захворваньняў жанчын быў нашмат больш высокі, чым мужчын. І зьвязана гэта было менваіта з тым, што жанчынам працаваць уначы і пад зямлёй было супрацьпаказана».


20 ліпеня быў прыняты Закон «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь». Ён уступіць у сілу праз 6 месяцаў пасьля апублікаваньня. Паводле артыкулу 70 гэтага Закону, начной лічыцца зьмена, калі больш за 50% часу прыпадае на начны час.

Апроч таго, артыкул 117 Працоўнага кодэксу дапоўнены нормай аб тым, што інваліды і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў, могуць працаваць у начны час пры ўмове іх пісьмовай згоды, а таксама, калі гэта не забаронена мэдычнымі паказьнікамі. Раней гэтым катэгорыям грамадзянаў не дазвалялася працаваць уначы.

Гэткім чынам, кажа начальнік галоўнага прававога упраўленьня апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Валеры Булгакаў, кодэкс пашырыў магчымасьць выбару:


«З аднаго боку, выглядае, што гэта шкодна для жанчыны. Але калі яна сама гэтак вырашыла, калі яна зацікаўлена, калі яе цікавасьць і цікавасьць працадаўцы супалі, то закон дазваляе».


Начная праца аплочваецца больш за дзённую. Паводле заканадаўства, за кожную гадзіну начной працы мусіць быць даплата ў памеры не меней, чым 20% ад гадзіннай тарыфнай стаўкі супрацоўніка. Менавіта гэта і штурхае на шкодную для здароўя працу маладых мам.


А берагуць здароўе тыя, хто можа сабе гэта дазволіць.


Марына Рулько сёньня працуе ў рэклямнай агенцыі дызайнэрам. Спэцыфіка працы такая, што час ад часу ўзьнікае патрэба працы ўначы. Але яна ніколі не пагаджаецца на гэта:


«Калі я была студэнткай, я пасьля трэцяга курсу ездзіла на вакацыях у ЗША, каб зарабіць грошай. Там я часта працавала ў начную зьмену ў бары. Гэта вельмі цяжка. Але ж тады я была студэнткай, маладзейшая, чым цяпер, - дый туды ж я ехала на заробкі – а кошт за начную працу быў вельмі прыцягальным. Але тут, у гэтай краіне, я не згаджуся на гэта – бо ўласнае здароўе даражэй»...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная праца небясьпечная для здароўя iconЯк правільна трымаць галадоўку?
Паводле былога чыноўніка Міністэрства аховы здароўя, лекара Дзьмітры Міхнюка, самая небясьпечная – гэта сухая галадоўка, калі чалавек...

Начная праца небясьпечная для здароўя iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная праца небясьпечная для здароўя iconМіністэрства аховы здароўя І па справах сям’і Урад Індыі Гульні Садружнасці 2010 Рэкамендацыйная нота ўдзельнікам І наведвальнікам па H1N1 І трапічнай ліхаманцы
Міжнародныя правілы па ахове здароўя ад 2005 г Аднак, Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што магчымы лакальныя выбухі...

Начная праца небясьпечная для здароўя iconПраект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта
Мэта: стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне...

Начная праца небясьпечная для здароўя icon«Умацаванне здароўя душы І цела праз супольную творчасць І рухальную актыўнасць малодшых школьнікаў І іх бацькоў, з вывучэннем традыцый святкавання Вялікадня на прыкладзе Дня здароўя «Велікодныя забаўкі»

Начная праца небясьпечная для здароўя iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная праца небясьпечная для здароўя iconНародная педыятрыя
Захаванню здароўя дзяцей у народнай культуры заўсёды адводзілася значнае месца. Захаваліся І дажылі да нашых дзён многія традыцыйныя...

Начная праца небясьпечная для здароўя iconБамга "Дзедзіч" запрашае на працу маладога журналіста для напісання навін на сайт http :// dzedzich org. Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці. Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці
Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці

Начная праца небясьпечная для здароўя iconВытрымкі з тэкстаў апавяданняў Я. Баршчэўскага для разважання( творчае заданне)
Здароўе, пачцівая праца- гэта найдаражэйшы скарб для добрага чалавека. Дрэнна,калі хто шукае дапамогу ад нячысціка

Начная праца небясьпечная для здароўя iconУ апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі
Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі. Валеалогія сцвярджае, што здароўе кожнага чалавека першым чынам залежыць ад намаганняў,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка