Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку




НазваНаведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку
Дата канвертавання10.11.2012
Памер27.67 Kb.
ТыпДокументы
Padb1219abloga

Прывітаньне!

Наведнікі парталу tut.by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў і іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і пачатку перагавораў з уладамі аб умовах прадпрымальніцкай дзейнасьці. Рэакцыі наведнікаў:

*martini*: “Крута. Але эфэктыўнасьць такога падыходу пад сумненьнем”.

Падший Ангел: “Наіўныя! Добраму цару на злых баяраў скардзіцца...”

j.u.i: “Мэта мерапрыемства – нагадаць любімай дзяржаве, што праблема п. 1.1. 760-га ўказу дагэтуль ня вырашаная, часу амаль не засталося. Індывідуальныя прадпрымальнікі нагадваюць, што гатовыя і ад студзеня дамагацца адмены рашэньня, але шлях канфрантацыі – шлях у нікуды».

Сайт “Аўтаномнае дзеяньне – Беларусь” belarus.avtonom.org інфармуе пра шэраг акцыяў супраць адмены льготаў, якія адбыліся ўчора і заўчора ў розных гарадах краіны. Усяго ў краіне было пададзена каля 800 заяваў на правядзеньне пікетаў. Улады дазволілі ўсяго два: у Магілёве і Воршы.

Калі ўлады ня хочуць дазваляць “традыцыйных” мерапрыемстваў, актывісты вымушаныя даносіць погляды да грамадзтва іншымі мэтадамі. У Менску анархісты распаўсюдзілі больш за 4000 улётак, вывесілі 3 банэры. У Салігорску анархісты на пачатку навучальнага дня вывесілі расьцяжку з надпісам “Ты маўчаў, і льготы адмянілі”. У Баранавічах анарха-актывісты распаўсюдзілі каля 500 улётак. У Горадні таксама распаўсюджвалі ўлёткі і малявалі графіці на сацыяльную тэматыку.

Сайт “Хартыі’97” www.charter97.org перадрукаваў з газэты “Советская Белоруссия” артыкул музыкі Сяргея Пукста, прысьвечаны апошняму альбому групы “Нэйра Дзюбель”. Наведнікі сайту “Хартыі’97” так пракамэнтавалі артыкул:


Афоня: “Зь нецярпеньнем чакаю матэрыялаў “СБ” пра “Н.Р.М”! Можа, падпіску аформіць? Піт, відаць, ужо запрэзэнтаваў “06” з аўтографам Якубовічу, а яшчэ адпісаў яму і сябруку Праляскоўскаму запрашальнікі на сольнік “ПітПаф” у КЗ “Менск”.


Сьцяпан: “Гэтых наступстваў “бязьвіннага ўчынку” будзе яшчэ шмат. “СБ”, БТ і іншыя ва ўсю ўключаць “адступніцтва” ў сваю ідэалягічную агітмашыну. Гэта ў прынцыпе прадказвалася, і думаю, разуменьне такіх наступстваў і выклікала такі рэзананс у апазыцыйным грамадзтве, а ня сам факт паходу на паклон ці, як гэта назвалі, – здрады”.


Фёдар: “Сяргей, ты б хоць псэўданім браў, а то табой зараз гэтая газэтка пакарыстаецца, як музыкамі-хадакамі, а потым не адмыесься”.


Блогер Хадановіч ва ўласным дзёньніку khadanovich.livejournal.com зрабіў такі запіс:


“Заходзячы ў свой пад’езд, бачу на сьцяне ўлётачку інфармацыйнага характару: “Скоро 25 число!” “Няўжо, – думаю, – даўмеліся з Калядамі павіншаваць?” А крыху ніжэй: “А вы оплатили жилищно-коммунальные услуги?” І зусім маленькімі літаркамі: “Тогда мы идём к вам, жители квартир 257 и 258!”. Мэры Крыстмас, жыхары адзначаных кватэраў!”

Стужка навінаў на сайце Менгарвыканкаму minsk.gov.by сёньня паведамляе:

“У апошні час адным з праблемных пытаньняў стала самавольнае будаўніцтва і функцыянаваньне так званых “хатніх кампутарных сетак”, якія ствараюцца без патрабаваньняў заканадаўства, без неабходных у такім выпадку праектных работ...

У мэтах арганізацыі дзейнасьці ў гэтай сфэры “Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка” распрацавала плян мерапрыемстваў, згодна зь якім ствараецца спэцыяльная рабочая група з прадстаўнікоў падатковых інспэкцыяў Менску, філіі “МГТС”, “Белтэлекаму” і “Менскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак”. Задачы групы – выяўленьне фактаў незаконнага будаўніцтва такіх сетак, выяўленьне і прыцягненьне да адказнасьці асобаў, якія наладжваюць эксплюатацыю сетак, работы для дэмантажу незаконна пабудаваных кампутарных сетак”.

На гэтым “Начная аблога” разьвітваецца з вамі. Тут быў Дзьмітрый Падбярэскі, яшчэ сустрэнемся!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНаведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам
Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні факт страйку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) І іх патрабаваньне аб сустрэчы...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку icon"У тэгеране Лукашэнка шукаў аргумэнты для спрэчкі з Масквой?"
На форумах парталу tut by сёньня можна знайсьці шэраг галінак, на якіх наведнікі абмяркоўваюць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНачная "аблога" 20 сьнежня
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць працэс з пазову Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconБеларусь саступіла патрабаваньням Масквы І скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Сёньня, пасьля тэлефоннай размовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам І
Аляксандрам Лукашэнкам І уладзімерам Пуціным, адбылося тэрміновае паседжаньне Прэзыдыюму Саўміну Беларусі, на якім было ўхваленае...

Наведнікі парталу tut by абмяркоўваюць сёньняшні страйк індывідуальных прадпрымальнікаў І іх патрабаваньні аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам І пачатку iconНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка