У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны




НазваУ харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны
Дата канвертавання12.11.2012
Памер29.02 Kb.
ТыпДокументы
Karn0306noch


У Харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці МУС Украіны Аляксандар Амельчанка распавёў, што Аляксандар Сяргейчык набыў ў краме строй праваслаўнага сьвятара. На вуліцах ён падыходзіў да мінакоў, казаў, што на іх ляжыць зглаз. Сяргейчык браў грошы за тое, што здыме закляцьце, пасьля чаго зьнікаў. Аляксандар Сяргейчык таксама асьвячаў офісы, машыны і кватэры. За свае паслугі браў ад 100 да 4 тысячаў даляраў. Усяго Аляксандар Сяргейчык зарабіў такім чынам 10 тысячаў даляраў.


Тэма сёньняшніх начных досьледаў: камэрцыйная дзейнасьць розных цэркваў. Тэму працягне Ігар Карней.


Практычна ў кожнай буйной краме ёсьць куток, дзе прадаецца праваслаўная рэлігійная літаратура, сьвечкі, абразкі, крыжыкі. Такі ж гандаль адбываецца і ў бажніцах. Апроч гэтага, за грошы хрысьцяць, вянчаюць, адпяваюць. Ёсьць свае кошты на тое, каб выклікаць сьвятара на дом, каб асьвяціць кватэру і нават дзяржаўную ўстанову.


Прадстаўнік Экзархату Беларускай праваслаўнай царквы Андрэй Петрашкевіч перакананы: казаць пра гандаль у дачыненьні да храму, да ўзаемаадносінаў паміж сьвятарамі і вернікамі некарэктна.


“У прыходах крыніцай прыбыткаў, бадай, у самай вялікай ступені, служаць добраахвотныя ахвяраваньні тых, хто прыходзіць у храм. Гандаль прыходам, як правіла, не ажыцьцяўляецца. Людзі ахвяруюць тую ці іншую суму грошай і храм, у выглядзе ўдзячнай дапамогі ў адказ чалавеку, прапануе яму альбо літаратуру, альбо некія іншыя прадметы, якія прыхаджане ці самі робяць, ці аднекуль прывозяць. То бок, гэта ня мае формы гандлю, а мае форму абмену ахвяраваньнямі. Калі мне патрэбна літаратура, то я магу ўнесьці сваё ахвяраваньне ў скарбонку прыходзкай абшчыны і на гэтую суму выбраць кнігу, якая мне неабходная. Ва ўсялякім разе, такая псыхалёгія існуе ў праваслаўных прыходах і гэта дае нам свабоду ад таго, каб называць гэта гандлем”.


Між тым, у Менску працуе сетка харчовых крамаў “Дыяконія”. У розных гарадах Беларусі ёсьць крамы "Праваслаўная кніга", у якіх гандлююць рэлігійнай літаратурай. Рэальныя кошты маюць падарожжы ў кляштары, у вядомыя сваімі сьвятынямі мясьціны Беларусі. Прыкладам, арганізаваная паездка ў Жыровічы, дзе знаходзяцца праваслаўны кляштар, на трох чалавек з паслугамі гіда каштуе 300 даляраў. На ўласным транспарце крыху меней – 70 даляраў з чалавека. Ва ўсіх выпадках да гэтай камэрцыйнай дзейнасьці мае непасрэднае дачыненьне Экзархат Беларускай праваслаўнай царквы.


Сьвятар незарэгістраванай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч лічыць цалкам натуральным, калі храм мае ўласную вытворчасьць тых жа сьвечак.


“Канешне, гэта царкоўная справа. Заўсёды цэрквы займаліся вытворчасьцю сьвечак. І, натуральна, гэта патрэбная справа. Бо хто яшчэ павінен гэтым займацца, як ні царква? Але нашая аўтакефальная царква, на жаль, гэтым не займаецца. Нас не рэгіструюць, а няма рэгістрацыі, няма права адкрыць нават сьвечную вытворчасьць. Таму мы набываем гатовыя вырабы. Бо калі б пачалі гэтаксама прадукаваць свечкі, то былі б новыя ганеньні яшчэ і за гэтую дзейнасьць. Канешне, мы марылі пра гэта, хацелі гэтым займацца. Але, па-першае, паводле новага заканадаўства, каб зарэгістравацца, трэба мець нежылое памяшканьне для самой царквы. А тым больш, для вытворчасьці якойсьці. Таму ўсё заканадаўча пастаўлена так, каб ніякая іншая царква, акрамя Маскоўскай праваслаўнай, РПЦ, не маглі зарэгістарвацца і дзейнічаць на сваёй тэрыторыі. Хоць Беларуская праваслаўная аўтакефальная гэткая самая кананічная царква, як і іншыя – прызнаныя ці не прызнаныя”.


Калі ў каталікоў пераважвае добраахвотнасьць (на сьвяты і ў нядзелю кожны ахвяруе колькі можа), то вернікі пратэстанцкіх эвангельскіх цэркваў сплочваюць у агульную скарбонку так званую “дзесяціну” – прыкладна 10% ад сваіх прыбыткаў.


У часы прэзыдэнства ў Расеі Барыса Ельцына расейская праваслаўная царква мела льготы на продаж алькаголю, тытуню і нафты. Такія ж палёгкі меў і Беларускі экзархат РПЦ. Інфармацыя пра гэта неаднаразова зьяўлялася ў беларускіх незалежных мэдыях. У прыватнасьці ў газэце "Свабода".


У кастрычніку 2005 году стаў вядомы зьмест дакладу пра махлярства ў праграму ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. У сьпісе атрымальнікаў хабару ў выглядзе нафты ад рэжыму Садама Хусэйна разам з “Лукойлам”, “Газпромам” і “Сібнафтай” фігуравала і Расейская праваслаўная царква.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconПаводле інфармацыі начальніка аддзелу прафіляктыкі правапарушэньняў моладзі І непаўналетніх Галоўнага упраўленьня мус андрэя Саладоўнікава, на сёньняшні дзень у
Галоўнага упраўленьня мус андрэя Саладоўнікава, на сёньняшні дзень у краіне амаль 27 тысяч падлеткаў стаіць на ўліку ў Інспэкцыях...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconПьяная дорожка привела в суд четверых несознательных жителей района
За 9 месяцаў на тэрыторыі раёна зарэгістравана 228 злачынстваў. З ІХ па лініі крымінальнага вышуку – 179. Большаць з ІХ здзейснена...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconБеларускія школы І беларускамоўныя клясы
Мікалай Дарошчанка – намесьнік дырэктара сярэдняй школы ў вёсцы Дабрынь Ельскага раёну Гомельскай вобласьці

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconЮрась Беленькі. Эканаміст. Намесьнік старшыні кхп бнф
Па разьмеркаваньні 2 гады працаваў кантралёрам-рэвізорам кру ў Магілёўскай вобласьці. Потым 2 гады служыў "начфінам" у войску, старшы...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconТэматыка семінарскіх заняткаў для 2 курса
Уступленне Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі І украіны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны icon­­­Пракурору Жодзіна Літвіненкі В. Д. вул. 50 год Кастрычніку 8"Б"
Жодзінскага гаўС, які прадстаўлялі ў якасьці сьведчаньня на судзе 24. 03. 2008г пры адвакаце Паўле Сапелкі І судзьдзе Тацьцяне Трацюк,...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconНаш сталы слухач Анастас Семяновіч адгукаецца на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі нямецкаму выданьню "Вэльт ам Зонтаг". Кіраўнік Беларусі ня выключыў, што з часам
Ра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіч рашэньнем суду аштрафавалі на 4 з паловай мільёны рублёў нібыта за незаконнае...

У харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны iconКупала янка
Мінску], паэт, драматург, публіцыст, перакладчык. Член сп беларусі з 1934. Першы ўдастоены звання Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка