Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў




НазваУладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў
Дата канвертавання09.11.2012
Памер32.91 Kb.
ТыпДокументы
Уладзімер БАСАЛЫГА – мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў.


Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, эксьлібрысу.


Нарадзіўся 1 красавіка 1940 году ў сялянскай сям’і на ўскрайку Слуцку. Бацька – Самусь Сьцяпанавіч – загінуў у 1945 годзе ў часе Бэрлінскай апэрацыі. Толькі адзін невялікі малюнак зафіксавала памяць Уладзімера пра бацьку –нейкі вялікі чалавек трымае яго ў руках і гушкае аж пад столь. Маці адна выхоўвала траіх дзяцей. На лета вывозіла дзяцей да дзеда (ён быў бондарам) у вёску Забалаць Слуцкага раёну.


Там Уладзімер хадзіў на працу ў калгас. Менавіта там, падкрэсьлівае мастак, ён адчуў, пазнаў сьвет. Маці добра ткала ручнікі, посьцілкі, абрусы. З гэтага ў мастака асаблівае захапленьне народнай творчасьцю і рамёствамі.


У Слуцку наведваў гурток выяўленчага мастацтва. Яны, дзеці, пісалі лісты вядомым мастакам, каб тыя дасылалі ім свае арыгінальныя працы, на якіх яны хацелі вучыцца жывапісу. І мастакі адгукаліся. Уладзімер Басалыга ня можа забыць творы, якія ім даслаў вядомы мастак Уладзімер Фаворскі. У гэты ж гурток хадзіў і брат Уладзімера Басалыгі – Міхась, які таксама стаў пазьней вядомым мастаком-графікам.


З 1957 па 1960 год вучыўся ў Менскай мастацкай вучэльні, а з 1961 па 1967 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленьні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод ягоных пэдагогаў – Уладзімер Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Аляксандар Мазалёў.


Творчасьць Уладзімера Басалыгі як мастака-графіка пачынаецца з афармленьня зборніка вершаў Сяргея Грахоўскага. Сярод найбольш цікавых прац у кніжнай графіцы – ілюстрацыі да кнігі “Мая Іліяда” Ўладзімера Караткевіча, “Крык жураўліны” Максіма Танка, “Невадам зь Нёмана” Ларысы Геніюш, альбом “Гравюры Францыска Скарыны” (разам з братам Міхасём Басалыгам). За гэту працу быў уганараваны мэдалём і дыплёмам Францішка Скарыны.


Увогуле Ўладзімер Басалыга мае каля 40 розных дыплёмаў за афармленьне кніг. Таксама шмат афармляў кніжак для дзяцей – твораў Зьмітрака Бядулі, Якуба Коласа, народных казак.


З канца 1970-х і ўсе 1980-я гады Басалыга працуе над графічнай сэрыяй “Помнікі дойлідзтва Беларусі”. Яе склалі 33 працы. На стварэньне сэрыі мастака натхніў пісьменьнік Уладзімер Караткевіч, якога Басалыга лічыць сябрам і аднадумцам. У 1980-я – 1990-я гады стварыў 7 аркушаў літаграфічнай сэрыі “Мова наша родная”.


Ня раз за сваё жыцьцё абвінавачваўся ў нацыяналізьме.


Каля 10 гадоў Басалыга займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю. Быў дэканам мастацкага факультэту і выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Ганарыцца сваімі вучнямі, якія шырока вядомыя ў Беларусі і выстаўляюцца за мяжой. Прыкладам – Юр’ем Якавенкам, які ў сваім саракагадовым узросьце мае 10 міжнародных прызоў.


Два тэрміны кіраваў Беларускім саюзам мастакоў. Галоўнай задачай меў паставіць Саюз на фінансавыя ногі. Прыняў Саюз са штрафамі, а пакідае яго з паўмільярдным актывам. Усе гэтыя гады дбаў пра майстэрні для мастакоў. Цяпер хоча глядзець на пэрспэктыву Саюзу аптымістычна, бо разьлічвае, што кіраваць ім будуць маладыя, да якіх ён заўсёды ставіўся і ставіцца падкрэсьлена прыхільна.


Вялікай каштоўнасьцю для Басалыгі зьяўляецца сям’я. Ганарыцца сваімі трыма дзецьмі.


Сын Андрэй таксама мастак-графік, з востра сучасным вобразным мысьленьнем, можна нават сказаць, модны мастак.


Жонка Андрэя таксама мастачка.


Другі сын Глеб займаецца тэарэтычнай фізыкай. Скончыў БДУ і асьпірантуру, але не абараняўся ў Беларусі. Выйграў конкурс у Манчэстэрскім унівэрсытэце (Вялікая Брытанія), быў запрошаны туды працаваць, і там абараніў доктарскую дысэртацыю. Пасьля працаваў у ЗША, цяпер зноў у Англіі.


Дачка Ірына – філёляг, працуе ў Палацы моладзі, кіруе клюбам “Сям’я”, у шлюбе з мастаком Ігарам Марачкіным.


Галоўнае захапленьне Ўладзімера Басалыгі – ягонае лецішча ў садовым таварыстве творчых саюзаў “Сябры” ля Астрашыцкага Гарадку. Болей за 20 гадоў Басалыга ўсё будуе і будуе. Сваімі рукамі. Увесь час зь ягонага ўчастку гудзе піла. Кажа, што прачнулася раней нерэалізаваная прырода і селяніна, і будаўніка. Увесь час яго можна бачыць з тачкай, ня якой ён возіць камяні, пясок, дошкі.


Басалыга – вельмі кампанейскі чалавек, выдатны апавядальнік. Калі ён за сьвяточным ці сяброўскім сталом, дык абавязкова тамада. Любіць расказваць анэкдоты, піша эпіграмы (даволі зьедлівыя), вядзе дзёньнік, які перарастае ў мэмуары.


Ганарыцца, што быў сябрам Уладзімера Караткевіча, Лявона Баразны, Яўгена Куліка, наведваў апальную Ларысу Геніюш. Сярод сёньняшніх ягоных сяброў і аднадумцаў – выдатныя беларускія мастакі Леанід Шчамялёў і Гаўрыла Вашчанка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconУладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў
Працуе ў галіне кніжнай І станковай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, эксьлібрысу

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconХто стане новым старшынём Беларускага саюзу мастакоў?
Беларускага саюзу мастакоў. У ім бяруць удзел каля 250 дэлегатаў І гасьцей. На зьезьдзе мае быць абраны новы старшыня І кіроўныя...

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconУладзімер Савіч – новы кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў
Беларускага саюзу мастакоў абраны Заслужаны дзеяч мастацтва Ўладзімер Савіч. Такое рашэньне прынялі дэлегаты 19-га зьезду гэтага...

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconГенадзь Бураўкін не знайшоў на выставе сваіх кніг
Уладзімер Русакевіч, міністар культуры Уладзімер Мацьвейчук І старшыня пралукашэнкаўскага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец выступалі...

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconБольш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку. За паўтара
Больш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку....

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconАльтэрнатыва беларускага чыноўніка: бізнэс, краты, забыцьцё?
Учора сышоў у адстаўку старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Канаплёў. Сваё рашэньне ён патлумачыў станам здароўя....

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconАльтэрнатыва беларускага чыноўніка: бізнэс, краты, забыцьцё?
Учора падаў у адстаўку старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Канаплёў. Сваё рашэньне ён патлумачыў станам здароўя....

Уладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў iconОбры Вінсэнт Бёрдслі, ангельскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эстэтычнага руху 1890-х гадоў
Обры Бёрдслі/ Aubrey Beardsley (1872 – 1898) – Обры Вінсэнт Бёрдслі, ангельскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, пісьменнік,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка