З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай




НазваЗ прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай
Дата канвертавання09.11.2012
Памер38.19 Kb.
ТыпДокументы
З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай.

..Заезная карчма


Урывак з кнігі Кастуся Тарасава «Памяць пра легенды».


Пасля смерці Яна Сабескага і напружанага змагання паміж сабой магнацкіх груповак на трон Рэчы Паспалітай быў абраны саксонскі курфюрст (электар саскі) Аўгуст. Ён наўмысна перайшоў у каталіцтва, правёў мудрагелістыя інтрыгі супраць іншых прэтэндэнтаў - сыноў Сабескага і французскага прынца Канці - і перамог, што каштавала яму значных выдаткаў. Упершыню польскім каралём і вялікім князем літоўскім стаў немец. Элекцыйны сейм адбыўся ў 1697 годзе, і наступныя сем дзесяцігоддзяў вядомыя ў гісторыі Польшчы, Беларусі і Літвы як «саскія часы» - перыяд паступовага заняпаду федэратыўнага гаспадарства. Новы кароль нічога не зрабіў, ды і не надта хацеў рабіць дзеля захавання, і тым болей дзеля ўзмацнення дзяржавы. Яго ідэалам пануючай асобы быў Людовік XIV, інакш кажучы, Аўгусту падабалася неабмежаваная манархія накшталт французскай. Але Рэч Паспалітая з'яўлялася шляхецкай рэспублікай, дзе кароль лічыўся першым з роўных і ніводнае яго рашэнне не набывала сілы без згоды сейма. Апошні ж стаяў за ахову так званых шляхецкіх вольнасцей, дзякуючы якім Рэч Паспалітая разбуралася, літаральна, на вачах. Кароль не меў рэальнай улады, Карона і Княства, магнацкія суполкі не мелі адзінства, дзяржава ператварылася, па сутнасці, у кангламерат буйных і дробных уладанняў, якія вялі бясконцую міжусобную вайну, вельмі падобную на міжусобіцы XII стагоддзя; рэгулярнае моцнае войска адсутнічала, а тыя палкі, што лічыліся рэгулярнымі, паводзілі сябе барзджэй як заклятыя ворагі народа і краіны, чым як ягоныя абаронцы. У якасці прыклада можна прывесці тут некалькі радкоў са скаргі крычаўскага жыхарства на харугву гетмана Вялікага княства Юзафа Слушкі: «Перш за ўсё ў самым Крычаве, у хаце Дзмітра Карпача, бурмістра, бачылі яго збітага нялітасціва кіямі, абухамі, шаблямі, крывёю сцёкшага, сіняга, спухлага; з барады і галавы валасы дашчэнту вырваны. Аглядалі бацьку Васіля Цітовіча, таксама вельмі хворага, на ложку ледзь жывога, збітага, скрываўленага, з вачыма крывёю сцёкшымі, з галавой параненай, валасамі павырыванымі... У Крычаве бачылі сто пустых хат, з якіх гвалтоўна былі выгнаны мяшчане-рамеснікі. У вёсцы Вепрын бачылі двух халопаў Рафея і Міхала, якія салдатамі пана Коркуця былі збітыя, скалечаныя, зраненыя. Яны ляжалі ўжо на смяротным ложы. У тым жа Вепрыне два халопы Пётр і Восіп жаўнерамі паноў Кулакоўскага і Скрэтуцкага на смерць збітыя. У вёсцы Баханы хат пустых дзевяць бачылі. У вёсцы Воранава аглядалі трох халопаў Анапаса, Юрку, Грышку, збітых, зраненых, скалечаных амаль да смерці. Іншыя жыхары гэтай вёскі паразбягаліся, і хаты пустыя пасля іх пазаставаліся. У вёсцы Міхеевічы бачылі халопа Дубіну, зраненага: на ім знайшлі тры раны ад удараў шаблямі. Войт з жонкай у гэтай жа вёсцы былі скалечаны салдатамі пана Квінты. "У вёсцы Відуйцы халопа Сямёна, у вёсцы Асада войта Тупіцу, у вёсцы Карбовічы войта Паўла Аляёнка з жонкай бачылі жорстка збітых, скалечаных, зраненых, спухлых, ледзь жывых. Па ўсіх названых вёсках аглядалі нямала хат пустых, з якіх людзі падчас кватаравання жаўнераў вымушаны былі разысціся, не сцярпеўшы гвалтаў і мардавання. Такія ж пусткі і ў іншых вёсках, якіх і пералічыць цяжка, бачылі. Аглядалі таксама шмат млыноў і ставаў зруйнаваных, корчмаў спустошаных...»

Часта сяляне давалі адпор салдатам. Так жорсткія сутычкі адбываліся ў канцы XVII с. на Крычаўшчыне. У 1690 г. паўстанне ахапіла вёскі Дубейцы і Крывая Ніва. Сяляне падняліся супраць салдатаў гетманскага войска, якое знаходзілася на пастоі ў Дубейцах. Уначы сяляне напалі на спячых у пуні салдатаў. Кіраваў атрадам прыгонных селянін Макар Артюхоў з сынамі. Салдат білі дубовымі каламі, прыгаворваючы пры гэтым: "Навошта да нас прыехалі, хопіць кроў нашу піць". Затым іх звязалі і замкнулі на ноч у лазні. Раніцай яны з ганьбай былі выгнаны з Дубейцаў. Намер шляхты пакараць сялян праваліўся. Дубейцаўцы аб'ядналіся з сялянамі суседняй вёскі Крывая Ніва і далі адпор коннаму атраду. Салдаты не асмеліліся больш завітваць у гэтыя вёскі.

Значнейшае паўстанне ў Крычаўскім старастве адбылося ў 1696 г. Яно таксама было выклікана самаўпраўнасцю з боку салдатаў магната Рыгора Агінскага. Даведзеныя да роспачы мяшчане і сяляне са зброяй у руках выйшлі на барацьбу супраць салдатаў. Выступ адбыўся ў самым Крычаве. На цэнтральнай плошчы і каля замка разгарнулася сапраўдная бітва. Пасля яе засталіся дзясяткі забітых і параненых з абоіх бакоў.

У снежні 1747 г. са зброяй у руках супраць феадалаў выступілі сяляне Гомельскага стараства. Гетман Міхал Казімір Радзівіл у спешным парадку накіраваў туды свае войскі. Каб здушыць сялянскія хваляванні ў Чачэрскам старастве, у жніўні 1748 г. таксама была скарыстана ваенная сіла.

I так паўсюдна: кватаруецца харугва - маліся Богу, каб не забілі. Адной з падстаў дзікунства была дрэнная вайсковая арганізацыя - адсутнічалі казармы, скарб не меў грошай на вьшлату жалавання, пана вала беспакаранасць. Ні «патоп», ні «казацкія» войны, ні вялізныя страты тэрыторыі не прымусілі магнатаў і шляхту ўзяцца за розум, разважыць пра бліжэйшую будучыню гаспадарства.

Рэч Паспалітая жыла, як у сне, не жадаючы бачыць небяспечнае ўзрастанне магутнасці найбліжэйшых суседзяў. Дзяржава нават не магла збіраць неабходныя падаткі, бо не хапала вайсковай сілы, каб прымусіць магнацкія фаміліі да законных абавязкаў, тым болей, што тыя рознымі шляхамі дамагаліся прывілеяў на беспадаткавае жыццё. Такія пытанні вельмі хвалявалі сярэднюю і дробную шляхту на сейміках. Напрыклад, Гродзенскі павятовы сеймік выказаў сваім паслам наступнае патрабаванне:

«Паслы павінны настойваць, каб назаўжды былі прызнаны несапраўднымі распараджэнні канцылярыі яго мосці пана гетмана аб вызваленні ад падаткаў асобных магнацкіх уладанняў, добрых для адных і цяжкіх для другіх, дзеля таго, каб магнаты аднолькава плацілі дзяржаўныя падаткі, бо не павінна мецца няроўнасці паміж роўнымі, каб безумоўна пазбаўляліся льготаў, якія ў розны час іх мосці атрымалі».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconКонтрольныя тэмы заліка па гісторыі Беларусі
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconУтварэнне Рэчы Паспалітай
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых І складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconПлан Уступ. Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат І Пасольская ізба). Склад І парадак дзейнасці сойма
У рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады І кіравання для ўсёй дзяржавы не было. 1

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconБілет №16 Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі ў працэсе падзелаў Рэчы Паспалітай
Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі ў працэсе падзелаў Рэчы Паспалітай

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай iconЮдзіцкія шляхцічы новагародскія, урадоўцы рэчыцкія, графы лоеўскія, сенатары І абаронцы вкл І Рэчы Паспалітай

З прыведеных урыўкаў стварыць рэферат аб салдацкіх пастоях арміі Рэчы паспалітай icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка