Мастак Базыль (Васіль) Камароў




НазваМастак Базыль (Васіль) Камароў
Дата канвертавання09.11.2012
Памер22.92 Kb.
ТыпДокументы

Мастак Базыль (Васіль) Камароў



Базыль Камароў нарадзіўся ў Магілёўскім раёне ў 1953 годзе. Жанаты, мае двух дарослых дзяцей. З 1981 году жыве ў Магілёве. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве Ахрэмчыка.


Калі вучыўся ў Менску на свае вочы бачыў яшчэ не зруйнаваныя кварталы Нямігі. З тых часоў памятае надпіс на адной з старых шыльдаў “Прыватная цукерня”.


Базыль Камароў захапіўся архітэктурай Магілёва, калі вучыўся ў Менску. Спачатку рабіў накіды з гравюраў, перамалёўваў ілюстрацыі. Удзельнічаў у археалягічных экспэдыцыях Чарняўскага. Па вяртаньні зь Менску пачаў маляваць з натуры. Сябе называе пераемнікаў мінуўшчыны. “Калі я малюю Магілёў я адчуваю сябе ў непасрэдна сувязі зь мінулым і я хачу, каб стары Магілёў пабачылі людзі, зазначае Камароў.


Работы Камарова ў Магілёве называюць ідэалістычнымі, кажуць, што малюючы Магілёў ён малюю беларускі “Нябесны Іерусалім”.


Магілёў Камароў малюе са старых гарадзкіх плянаў. Спачатку старанна іх вывучае, а потым малюе. Падыход Камарова да маляваньня Магілёва шмат у чым навуковы, ён стварае тое, што зьнішчана часам і людзьмі.


Камароў кажа, што ён стаміўся маляваць Магілёў. Неаднойчы ён заракаўся тое рабіць. Камароў агледзеў горад з усіх бакоў, але убачыўшы новы ракурс бярэцца за пэнзаль ізноў.


Сёньняшні адрэстаўраваны Магілёў зь пешаходнай вуліцай Ленінскай Базыль Камароў называе цацачным і не жывым.


Базыль Камароў пераказвае гісторыю, якую яму распавялі экскурсаводы, якія паказвалі Магілёў італьянцам. Італьянцы прайшоўшы вуліцай прапанавалі экскурсаводу вярнуцца ў этнаграфічны музэй, бо там захаваўся дух lfoybys. На Ленінскай таго духу няма, зазначае Камароў.


Базыль Камароў ня згодны, што Магілёў зьнішчала вайна. Захаваліся фотаздымкі часоў другой ўсясьветнай вайны, дзе гарадзкая архітэктура панявечаная, але ўсё ж ацалелая. Камароў кажа, што Магілёў зьнішчала савецкая авіяцыя ў 1943 годзе. Падчас бамбаваньня арыенцірамі былі на вежы магілёўскіх храмаў.


Базыль Камароў ганарыцца тым, што жыве ў горадзе, у якім у 1661 годзе месьцічы ўзьняліся супраць маскоўцаў і вынішчалі маскоўскую залогу. Калі да Камарова наведваюцца госьці ён паказвае ім стары Фарны касьцёл. Ён цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Белтэлекаму і ня кожны на яго можа падзівіцца.


Камароў ганарыцца тым, што ў Магілёве захаваўся абраз найсьвяцейшай маці Магілёва брацькай.


Базыля Камарова турбуе стан беларускай мовы ў Магілёве. Адсутнасьць крамных і рэклямных шыльдаў. Бянтэжаць недарэчнасьці ў напісаньні назваў, напрыклад “Цырульня “Лік”.


Разбурэньне Менску і Горадні Базыль Камароў называе недапушчальнай і ганебнай зьявай.


Базыль Камароў зьбірае народныя песьні, прыказкі, показкі.


Чытае і перачытвае Брыля, Разанава, Арлова. Любіць чытаць філязоўскую паэзію.


Слухае клясычныя творы. Апошнія некалькі дзён слухае рэквіем Вэрдзі, баіцца, што надакучыць.


З задавальненьнем слухае кампаpыцыі “Палаца”, Старога Ольсы, NRM.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconНачная Свабода 0613 Госьць
...

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconВасіль Сілівэрст, ліквідатар
Ліквідатар-чарнобылец Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прыехаў 27 жніўня ў Гомель у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар радыяцыйнай...

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconВітольд Каэтановіч Бялыніцкі-Біруля беларускі мастак-пейзажыст, майстар імпрэсіянісцкага пейзажу нарадзіўся 31 студзеня 1872 года ў сяле Крынкі ля г
Вітольд Каэтановіч Бялыніцкі-Біруля – беларускі мастак-пейзажыст, майстар імпрэсіянісцкага пейзажу – нарадзіўся 31 студзеня 1872...

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconБольш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку. За паўтара
Больш за 15 гадоў мастак Уладзімер Ракіцкі быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ХІІ стагодзьдзя ў Полацку....

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconІ, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. "Маці" (або Васіль Зуёнак "Я са шляхоў далёкіх")
Маці, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. “Маці” (або Васіль Зуёнак “Я са шляхоў далёкіх”)

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconАляксандр Кішчанка
Габелену стагоддзя, які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Народны мастак Беларусі (1991). У

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconОбры Вінсэнт Бёрдслі, ангельскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эстэтычнага руху 1890-х гадоў
Обры Бёрдслі/ Aubrey Beardsley (1872 – 1898) – Обры Вінсэнт Бёрдслі, ангельскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, пісьменнік,...

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconЗьміцер Вішнёў, літаратар, крытык, мастак
У 2001-2002гг вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (сэмінар крытыкі)

Мастак Базыль (Васіль) Камароў iconТак І тады было…
У піяніста не страляйце, сыграў, як мог; з нямецкай дада-мовы на паляшуцка-ліцвінскую дуду аранжыраваў Васіль Сёмуха

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка