Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю

НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.5 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік

Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

____________________ А. І. Жук

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)”

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»

УЗГОДНЕНА

Намеснік міністра інфармацыі

Рэспублікі Беларусь

_______________ І. М. Лапцёнак

_________________________

Старшыня вучэбна-

метадычнага аб’яднання

выўэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

_______________ У. Л. Клюня

_________________________

УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай

і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І.Міксюк

__________________________

Першы прарэктар Дзяржаўнай

установы адукацыі “Рэспубліканскі

інстытут вышэйшай школы”

______________ І. В. Казакова

_______________________

Эксперт-нормакантралëр

_______________ С. М. Арцем’ева

_______________________

Мінск 2008

Складальнікі:

Г. К. Тычко, прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар

Рэцэнзенты:

Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт»;

Т.М. Федарцова, дацэнт кафедры беларускай мовы Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 11 (121) ад 28.04.2008г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008г.);

Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 5 ад 23.05.2008г.)

Адказны за выпуск: Тычко Г.К.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці — прадмет спецыфічны. Ён карэнным чынам адрозніваецца ад усіх дысцыплін, якія вывучаліся раней, хоць непасрэдна і судакранаецца з многімі з іх. У першую чаргу з тэорыяй літаратуры, гісторыяй беларускай і сусветных літаратур, мовазнаўствам, псіхалогіяй, філасофіяй. Аднак у адрозненне ад пералічаных дысцыплін, гэты прадмет патрабуе ў большай ступені творчага падыходу, не столькі назапашвання інфармацыі, колькі яе аналітычнага выкарыстання.

Авалодванне пісьменніцкім майстэрствам і выпрацоўка ўласнай выяўленчай тэхнікі, свайго мастацкага стылю ніколі не адбываюцца сістэматычна, а заўсёды рыўкамі, зігзагамі. Гэта вядома як са спецыяльнай літаратуры, так і з асабістых сведчанняў многіх вялікіх мастакоў слова. Часам паэт сустракае які-небудзь радок, вобраз у чужым творы, які захапляе яго ўяўленне, і доўга ён імкнецца разгадаць таямніцу іх магічнага ўздзеяння, каб потым самому кінуцца ў пошукі вытанчанай вобразнасці альбо нязвыклага сінтаксісу. Працэс выпрацоўкі ўласнага майстэрства не ідзе паступова, усё залежыць ад прыроды творчага тэмпераменту. Па гэтай прычыне нават самае падрабязнае вывучэнне тэхнікі літаратурных прыёмаў ніколі не будзе поўным і ніколі не задаволіць усе творчыя памкненні. Але часам дастаткова толькі кароткай згадкі пра той ці іншы прыём, каб адпаведна настроены творчы тэмперамент атрымаў належны накірунак у сваіх пошуках. Тым не менш варта памятаць, што нават дасканалае веданне літаратурнай тэхнікі, выяўленчых сродкаў і мастацкіх сістэм само па сабе ніколі не зробіць чалавека творцам. Прафесійныя навыкі ў творчага чалавека арганічна спалучаны з талентам. І ўсё ж талент, які з’яўляецца неабходнай умовай паспяховай дзейнасці ў сферы мастацтва, паводле меркавання знакамітага рускага даследчыка тэорыі літаратуры В. Халізева, "разам з тым не складае адзінай перадумовы з’яўлення твораў адзначаных мастацкасцю". Гэты факт заўсёды інтуітыўна адчувалі і самі знакамітыя творцы.

"Можна спрачацца пра тое, што такое талент і што яго вызначае, але думаецца, адна з галоўных якасцей таленту пісьменніка — гэта здольнасць яго адчуваць, хвалявацца жыццём навокал, жыццём асобных людзей, краіны, свету.

Чым вастрэйшая гэтая здольнасць успрымаць, адгукацца, тым больш убірае яго сэрца, яго розум, тым яны багацей. Тым багацей талент", — пісаў у артыкуле "Праца пісьменніка" І.Мележ.

Вывучэнне асноў літаратурна-мастацкай творчасці распачынаецца, як правіла, на пятым курсе. Праграма прадугледжвае знаёмства з асновамі літаратурна-мастацкай тэхнікі на прыкладзе ўжо вядомага матэрыялу з гісторыі замежнай і айчыннай літаратур, а таксама вывучэнне новых, эксперыментальна-пошукавых сродкаў мастацкай выразнасці, адлюстраваных у сучасным сусветным літаратурным працэсе.

Матэрыял, з якім вядзецца праца ў аўдыторыі, павінен быць не толькі засвоеным, але і выкарыстаным так ці інакш ва ўласнай практыцы. З гэтае прычыны вывучэнне асноўных навыкаў і прынцыпаў стварэння арыгінальнага літаратурна-мастацкага тэксту ў галіне вершаскладання, драматургіі, эпічных жанраў адбываецца не толькі на аснове літаратурнай класікі, але значная ўвага надаецца форматворчым і ідэйна-тэматычным тэндэнцыям сучаснага літаратурнага працэсу.

У сувязі з пастаяннай эвалюцыяй і ўзбагачэннем гэтага працэсу, творы сучаснага мастацтва, што выбіраюцца для аналізу, могуць на працягу навучальнага года змяняцца. Лекцыі па асновах літаратурна-мастацкай творчасці маюць мэту — даць пісьменніку-пачаткоўцу апорныя кропкі для арыентацыі ў пытаннях прафесійнага майстэрства, навучыць самастойнаму аналізу выяўленчых сродкаў у таго ці іншага аўтара. Семінарскія заняткі носяць творчы характар. Іх можна праводзіць у разнастайных формах: гутаркі і паведамлення, падрыхтаванага студэнтамі альбо выкладчыкам, дыскусіі і абмеркавання самастойных прац навучэнцаў, сустрэчы-дыялога з сучаснымі літаратарамі, прадстаўнікамі розных школ і літаратурных напрамкаў.

Задачы дысцыпліны наступныя:

  • вывучыць асаблівасці слова як матэрыяла літаратурна-мастацкага тэкста;

  • прааналізаваць сучасныя вобразна-выяўленчыя сродкі і прынцыпы іх выкарыстання;

  • разглядзець спецыфіку будовы сучаснага-літаратурна мастацкага твора;

  • актывізаваць арыгінальнае творчае мысленне студэнтаў;

  • скіраваць творчую энергію студэнтаў у рэчышча стварэння ўласных літаратурна-мастацкіх твораў, сугучных патрэбам грамадства і часу.

Месца дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы выпускніка.

Вывучаючы “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”, студэнты маюць магчымасць выкарыстаць раней засвоеныя веды па сумежных дысцыплінах гуманітарнага цыклу, а таксама прымяніць набытыя кампетэнцыі і навыкі на практыцы ў друкаваных, аўдыёвізуальных і электронных СМІ. У выніку выпускнік мае магчымасць рэалізаваць сябе не толькі як прафесійныя журналісты, але і як творчыя асобы, літаратары, пісьменнікі.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместа курса. У выніку засваення лекцыйнага курса, удзелу ў практычных занятках, вывучэння спецыяльнай навуковай літаратуры, а таксама кіруемай самастойнай працы студэнт павінен атрымаць сістэмнае ўяўленне аб працэсе мастацкай творчасці ўвогуле. Выконваючы творчыя заданні, засвоіць на практыцы асноўныя прыёмы літаратурна-мастацкай творчасці. Навучыцца прымяняць тэрміналагічны і паняційны апарат сучаснай літаратуразнаўчай навукі ў сваёй прафесійнай дзейнасці ва ўмовах мас-медыя. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

  • спецыфіку сучаснага айчыннага і сусветнага літаратурнага працэсу;

  • асноўныя паняцці і прыёмы літаратурна-мастацкай творчасці, этапы эвалюцыі літаратурнага працэсу, іх выяўленне і іх уплыў на СМІ;

  • прынцыпы будовы літаратурна-мастацкага твора;

  • ролю літаратурна-мастацкага тэкста ў сферы перыядычнага друку, аўдыёвізуальных і электронных СМІ

умець:

  • складаць індывідуальны план літаратурна-мастацкага твора;

  • разумець паняцце “ідэалагічнай ўстаноўкі” і вызначаць ідэалагічную ўстаноўку апублікаваных літаратурна-мастацкіх твораў і сваіх уласных тэкстаў;

  • выкарыстоўваць на практыцы вобразна-выўленчыя сродкі сучаснай літаратуры;

  • аналізаваць стан сучаснага айчыннага і сусветнага літаратурнага працэсу.

Дысцыпліна мае на мэце замацаваць асноўныя правілы і прыёмы стварэння літаратурна-мастацкага тэкста, дзеля выкарыстання набытых ведаў як ў рэдакцыях СМІ, так і ва ўласным творчым працэсе.

Метадычная арганізацыя дысцыпліны

Дысцыпліна ўключае ў сябе лекцыйныя і практычныя заняткі, а таксама кантроль самастойнай работы студэнтаў. На практычных занятках шмат увагі надаецца аналізу творчых заданняў, выкарыстанню тых ці іншых прыёмаў прафесійнага літаратурнага майстэрства ва ўласных тэкстах.

Агульная колькасць гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне дадзенай дысцыпліны для спецыяльнасці 1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)» – 130, з іх 56 гадзін—аўдыторных. Аўдыторныя гадзіны складаюцца з 20 лекцыйных гадзін і 36 гадзін семінарскіх заняткаў.

Агульная колькасць гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне дадзенай дысцыпліны для спецыяльнасцей 1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)» – 88, з іх 28 гадзін—аўдыторных. Аўдыторныя гадзіны складаюцца з 14 лекцыйных гадзін і 14 гадзін семінарскіх заняткаў.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

для напрамку спецыяльнасці

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»

Назва

раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

усяго

у тым ліку

лек.

семін.

зан.

1.

Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”. Матэрыял літаратурна-мастацкага твора

6

2

4

2

Выяўленчыя сродкі мастацкай літаратуры. Віды тропаў

6

2

4

3.

Паэтычны сінтаксіс. Фоніка. Алітэрацыя і асананс. Слоўная інструментоўка. Рытміка. Будова празаічнага сказу. Паняцце перыяду

6

2

4

4.

Будова літаратурна-мастацкага твора. Тэма.

Ідэя. Фабула. Сюжэт

4

2

2

5.

Фабульныя час і прастора. Прасторавыя і часавыя варыяцыі ў сучаснай прозе

6

2

4

6.

Персанажы. Спосабы экспазіцыі персанажаў. Віды сувязяў паміж персанажамі. Індывідуальны план літаратурна-мастацкага твора

6

2

4

7

Жанры і формы. Эпічныя жанры. Лірычныя жанры

4

2

2

8

Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэнічнага часу і сцэнічнай прасторы

6

2

4

9

Вершаскладанне. Тыпы вершаў. Памеры (метры). Строфіка. Рыфма і яе віды.

6

2

4

10

Творчая лабараторыя пісьменніка. Спецыфіка пісьменніцкай працы ў сучасны перыяд

6

2

4

Усяго:

56

20

36
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. П. Вараб’ёў, загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка