Спампаваць 17.62 Kb.
|
Asip1220_NS Артура Фінькевіч пакаралі турмой Сёньня Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў палітычнага вязьня, актывіста “Маладога фронту” Артура Фінькевіча адным годам і шасьцю месяцамі зьняволеньня. Гэты тэрмін ён будзе адбываць у калёніях агульнага рэжыму. Судзьдзя Натальля Крашкіна прызнала Артура Фінькевіча вінаватым у парушэньні артыкулу крымінальнага кодэксу “Ўхіленьне ад адбываньня пакараньня”. Паводле прысуду, пачаткам адбыцьця пакараньня лічыцца 26 кастрычніка. “Ганьба, ганьба, ганьба...” – гэтак адрэагавалі на вырак паплечнікі Артура Фінькевіча, якія знаходзілі ў судовай залі. Дзяржаўная абвінаваўца Цеплакова і судзьдзя Крашкіна ад нечаканасьці больш за хвіліну стаялі ў разгубленасьці, а потым хуценька сышлі з судовай залі. Шмат дзяўчат плакалі. Судовы працэс доўжыўся цэлы дзень. Падтрымаць Артура Фінькевіча прыйшлі больш за пяцьдзясят чалавек. Сярод іх – прадстаўнік амбасады ЗША Луіс Крышак, беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў. Вось як пракамэнтаваў вырак Артуру Фінькевічу бацька палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў: “Я, як і ўсе прысутныя, лічу гэты суд вельмі жорсткім. За што?..” Падчас спрэчак дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала пакараць Артура Фінькевіча двума гадамі і пятнаццацьцю днямі турмы. Сам Артур прасіў суд улічыць частковае прызнаньне ім сваёй віны і пакараць яго шасьцю месяцамі зьняволеньня. Судзьдзя рыхтавала прысуд больш за гадзіну. Пакуль доўжыўся суд над Артурам Фінькевічам, ягоныя паплечнікі, што ня трапілі ў судовую залю, падтрымлівалі палітвязьня воклічамі “Жыве Беларусь!” ды “Свабоду Фінькевічу!” Воклічамі “Жыве Беларусь” паплечнікі праводзілі Артура і ў машыну, якой яго павезьлі ў магілёўскую сьледчую турму №4. Хроніка судовага паседжаньня http://origin.svaboda.org/Content/Article/868364.html Фотагалерэяjavascript: newwindow = window.open('http://origin.svaboda.org/photogallery.aspx?id=1030', 'popPhoto1030', 'toolbar=0,location=0,status=0,menubar=0,scrollbars=1,resizable=0,width=515,height=590'); newwindow.focus(); |