Спампаваць 37.97 Kb.
|
Начная аблога 4 верасьня Сёньня ў Салігорску і Нясьвіжы прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Іванам Шылам і Настай Азарка. Ім абвінавачвалі паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі". Суд аштрафаваў Насту Азарку на на 1 мільён 240 тысяч рублёў, Івану шылу вынесьці папярэджаньне. Вось як адгукаюцца на гэта наведнікі сайту газэты “Наша Ніва” Ліс: «Ганьба краіне, якая судзіць моладзь за яе погляды... Дзякаваць Богу, што гэта адбываецца не пад бел-чырвона-белым сцягам». Liusterka: “Часы паўтараюцца! Пераемнасьць пакаленьняў палітычных вязьняў і іх катаў: Эрнэст Сабіла сустрэўся ў Нясьвіжы з маладафронтаўкай Настай Азаркай, унучкай вязьняў ГУЛАГу Аляксандра і Марыі Азаркаў, якую судзяць за працяг справы сваіх дзядоў». XXXX: “Пры чым тут Божа? Што за енкі? Едзьце туды і падтрымайце моладзь! Блін, пацанысам-насам з АМОНам, а рэха гэтых падзей толькі па сайтах перакотваецца». Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд справы аб так званых «польскіх шпіёнах». Чатырох грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у здрадзе Радзіме, ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў. Яшчэ аднаго падсуднага апроч гэтага вінавацяць у шпіянажы. Паводле абвінавачаньня гэтыя грамадзяне займаліся агентурнай выведкай на карысьць польскіх спэцслужбаў. Пра затрыманьне групы «польскіх шпіёнаў» КДБ паведаміў у ліпені. Навіна выклікала жывыя камэнтары на форуме парталу tut.by. bad2t іранізуе: “Чакаем далейшых шпіёнскіх скандалаў... Шпіёны з «Брыджстоўна» і «Мішлена» схоплены на прахадной «Белшыны» ў Бабруйску...» exe_BEAST: “Чарговы раз проста пудраць мазгі, каб адцягнуць грамадзкасьць ад надзённых праблем. А потым, калі пачнецца чарговы раўнд перамоваў наконт коштаў на энэрганосьбіты, зноў пойдуць канцэрты, сэнсацыі і выкрываньні!» AutoKoch: “Мне было сьмешна чытаць, што схоплены кіраўнік рэзыдэнтуры Полшчы пры амбасадзе ў момант перадачы інфармацыі ад агента. Вярбуючы агент, а тым больш рэзыдэнт ніколі не зносіцца з завербаванымі агентамі. Для гэтага маецца група забеспячэння... Гэта азы. І альбо ўся гісторыя ліпа, альбо вайсковы аташэ Польшчы ніколі ня быў рэзыдэнтам». Сайт www.charter97.org"«Хартыя'97» піша пра новую ініцыятыву вядомага сьвятара айца Юозаса Булькі з вёскі Мосар Глыбоцкага раёну, які плянуе запрасіць ананімных алькаголікаў зь Беларусі, Літвы і Латвіі, каб закласьці ў вёсцы алею цьвярозасьці. 7 кастрычніка на алеі працягласьцю сто мэтраў і шырынёй каля пяці мэтраў пасадзяць туі. Прыехаўшы ў Мосар каля 20 гадоў таму, сьвятар пачаў барацьбу зь п'янствам, у прыватнасьці перастаў пускаць у касьцёл тых, хто спажывае сьпіртное. Колькі гадоў таму ксёндз Булька стварыў першы ў Беларусі антыалькагольны музэй, у які мясцовыя самагоншчыкі здалі свае самагонныя апараты. У музэі таксама зьберагаюцца завераныя ў сельсавеце і падмацаваныя пячаткай расьпіскі жыхароў вёскі аб тым, што яны адмовіліся ад сьпіртнога. Ва ўласным дзёньніку карыстальніка shtolik карыстальнік shtolik зьмясьціў фота бутэлькі гарэлкі, якую ён пабачыў у краме. Называецца гарэлка “Кастусь”, а на этыкетцы пазначана: “Бадзёры напой для усіх, хто ведае гісторыю. У няспыннай плыні дзён не забывай продкаў. Любі сваё!” “Ззаду так і напісана "Target group”: электарат Мілінкевіча-Пазьняка", — адзначае shtolik. Блогер belnetmon ва ўласным дзёньніку belnetmon расказаў пра тое, якімі сродкамі дасягаюцца ў Беларусі незвычайныя эканамічныя паказьнікі: “На прыпынках стаяць шапікі індывідуальных прадпрымальнікаў. І вось, як звычайна, зь іх дапамогай дадумаліся вырашыць фінансавыя цяжкасьці менскага гадзіньнікавага заводу "Прамень", а менавіта: далі ім гвалтам (зразумела, прымусілі набыць) партыі гадзіньнікаў гэтага цуда-прадпрыемства». Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24. Зьміцер Падбярэскі, Менск |
![]() | Блогер salihorsk нагадвае пра суд над моладзевым Іванам Шылам, які пачнецца ў Салігорску 4 верасьня. Школьніка судзяць па крымінальным... | ![]() | Севярынец І аляксей Шэйн. Сябраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Касю Фахардзінаву аштрафавалі на 930 000 рублёў, Марыну... |
![]() | Увечары сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначалі сваё дзесяцігоддзе на Ўправе партыі бнф. Маладафронтаўцы прымалі... | ![]() | Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі калядны кірмаш. На выставу-кірмаш прыйшлі людзі рознага ўзросту. Маладафронтаўцы... |
![]() | На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай... | ![]() | Дата суду пакуль не прызначаная. Артура Фінькевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва. Яго абвінавачваюць у тым,... |
![]() | Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні…... | ![]() | Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер... |
![]() | Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер... | ![]() | Пракурор папрасіў пакараць хлопцаў штрафамі на суму эквівалентную амаль 7 з паловай тысячам даляраў. А да Насты Палажанкі ўжыць меры... |