Матэматычны турнір "Адзін супраць пяці"




НазваМатэматычны турнір "Адзін супраць пяці"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер18.54 Kb.
ТыпДокументы
Матэматычны турнір “Адзін супраць пяці”

Мэта: садзейнічаць развіццю абстрактнага мыслення, матэматычнай логікі, кемлівасці;

стварыць умовы для фарміравання ўмення працаваць у групе, для выхавання культуры паводзін

Клас:1,2

Настаўнік: Скрабец Г.А.


Ход занятка

1.Арганізацыйны момант

Паведамленне задач. Знаёмства з умовамі гульні. Нязнайка вызывае на матэматычны турнір (спаборніцтвы) ўсіх вучняў. За правільны адказ даецца 2 ачкі. Калі адказ няправільны, то ачкі атрымлівае Нязнайка.Пажаданне поспехаў.

2. Размінка (ачкі не выстаўляюцца)

1.Я называю лік, а вы называеце такі прадмет, які ўтрымлівае гэты лік. (2

( рукі), 5(пальцаў), 6(лапак у насякомых), 7(колераў вясёлкі), 8(лапак у павука) і т.д.)

2.У якім слове сто літар “Л”?

3.Маша пасля прагулкі расказвала: “Я бачыла дзвюх гусей, жука, трох матылёў, чатырох качак і дзвюх стракоз.” Колькі птушак бачыла Маша?

3.Турнір

1.Маша, Саша і Наташа пайшлі па ягады. Яны ўзялі вядро, слоік і кош. Маша ўзяла не вядро і не слоік. Саша ўзяў не слоік. Хто з чым пайшоў па ягады?

2. Для хворага купілі ў аптэцы 10 таблетак. Доктар прапісаў прымаць лякарства па 3 таблеткі ў дзень. На колькі дзён хопіць гэтага лякарства?(3)

3.Грыша з вялікага ліста паперы зрабіў сабе блакнот. Ён склаў ліст папалам—атрымаў 2 лісты, затым перагнуў гэтыя лісты папалам, а затым яшчэ раз перагнуў іх папалам. Колькі лістоў атрымалася ў блакноце ў Грышы? (8)

4. Олі на дзень нараджэння падарылі 4 кнігі з казкамі і вершамі. Кніг з казкамі было больш, чым кніг з вершамі. Колькі кніг з казкамі падарылі Олі?

5. Лесвіца складаецца з 9 прыступак. На якую прыступку трэба стаць, каб быць якраз на сярэдзіне лесвіцы?

6.Слонік захварэў. Для таго, каб яго вылечыць, трэба 2 літры апельсінавага соку, а ў доктара Айбаліта ёсць толькі поўны пяцілітровы слоік з сокам і пусты трохлітровы слоік. Як Айбаліту адмераць роўна 2 літры соку?

7. Для таго, каб зварыць кампот для ўсёй сям’і, трэба наліць у каструлю з вадаправоднага крана 4 літры вады. У мамы ёсць толькі трохлітровы слоік і пяцілітровае вядро. Як маме справіцца з задачай?

8.На вагах, якія знаходзяцца ў раўнавазе, на адных шалях ляжыць адзін яблык і дзве грушы, а на другіх –два такія ж яблыкі і адна груша. Што лягчэй, яблык ці груша?

9.Колькімі спосабамі могуць сесці на лаўку ў адзін рад тры сяброўкі Аня, Маша і Света? (6)

10. Колькі можна скласці двухзначных лікаў з лічбаў 0, 1, 2, пры ўмове, што лічбы ў ліку не паўтараюцца?

11.Як расставіць 5 кубікаў ў 2 рады так, каб у кожным радзе было па 3 кубікі? (Прадэманстраваць з кубікамі)

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Віншаванне.

Высвятленне найбольш цікавых, складаных заданняў. Выказванні ўражанняў ад турніра.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconЧалавек на бутлі
Густаў Майрынк/ Gustav Meyrink (1868 – 1932) – Аўстрыйскі празаік, драматург перакладчык, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў “Пражскай...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconТанцы в. Рычоў, Жыткавіцкі р-н
Партнёры стаяць адзін супраць другога, узяўшыся за рукі. Хлопец спінай стаіць ў цэнтр кола

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconНаша Ніва, №37, 13 кастрычніка 2006 г. У падважаным стане
Кампазытары, нібыта прызнаныя фідэ, застаюцца «малодшымі братамі» практычных гульцоў. З шасьцю відамі фігур на 64-клеткавай дошцы...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconНака з
України від 19. 01. 2011 №43 «Про проведення ІХ відкритого Всеукраїнського студентського турніру фізиків у 2010/2011 навчальному...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" icon20 чэрвеня ў Белару плянуецца папераджальны страйк донараў. Донары Магілёву заявілі, што зьбіраюцца спыніць здачу крыві й плязмы на знак пратэсту супраць
Донары Магілёву заявілі, што зьбіраюцца спыніць здачу крыві й плязмы на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Адзін зь ініцыятараў...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconУрок пазакласнага чытання. Міхась стральцоў. «Адзін лапаць, адзін чунь»
«Адзін лапаць, адзін чунь», высветліць чытацкія ўражанні, увесці вучняў у непаўтор­ны лірычны свет, створаны пісьменнікам, у кола...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconУ гэтым выпуску агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Колькі дзён таму гонары Магілеву спынілі здаваць кроў І плязму на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Адзін з ініцыятараў...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconЭдвардаса Бурокаса "Дзьмулі супраць ветру"
Гэтыя людзі, як І тысячы іхных суайчыньнікаў, загінуўшых ў баях з войскамі нкус, закатаваных у Гулазе, выпакутавалі незалежнасьць...

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconБартошевич М. Б. Турнир знатоков амфибий Беларуси Турнір знатакоў амфібій Беларусі праводзіцца ў канцы вывучэння раздзела "Земнаводныя"
Турнір знатакоў амфібій Беларусі праводзіцца ў канцы вывучэння раздзела “Земнаводныя”

Матэматычны турнір \"Адзін супраць пяці\" iconНарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску
Калі кіравацца паўжартоўным вызначэньнем інтэлігентнасьці, што ягоным носьбітам ёсьць той, хто скончыў тры ўнівэрсытэты (адзін сам,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка