"Хвароба сучаснасці" ці "хвароба цывілізацыі", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай




Назва"Хвароба сучаснасці" ці "хвароба цывілізацыі", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай
Дата канвертавання28.10.2012
Памер83.26 Kb.
ТыпДокументы
Алергія

“Хвароба сучаснасці” ці “хвароба цывілізацыі”, на думку медыкаў, – гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай алергія. На яе пакутуюць каля 30% дзяцей у свеце. Па прагнозах вучоных да 2020 году хворых на алергію будзе больш, чым здаровых.

Праблема алергіі і алергічных хваробаў адносна новая ў сучаснай медыцыне. Сваю надзвычайную актуальнасць яна набыла за два апошнія дзесяцігоддзі. Звязана гэта з інтэнсіфікацыяй жыцця, навукова-тэхнічным прагрэсам і пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя: забруджваннем вады, зямлі, паветра, ужываннем кансервантаў, харчовых дадаткаў і сінтэтычных лекаў. Вялікую ролю ў развіцці алергіі мае спадчынная перадвызначанасць. Навука сведчыць, што калі адзін з бацькоў мае алергію, верагоднасць яе развіцця ў нашчадкаў складае 30%, а калі абодва – да 70%.

Алергіяй называецца празмерная, неадэкватная рэакцыя арганізма на пэўнае рэчыва – алерген. Колькасць і разнастайнасць іх вельмі вялікая – ад каровінага малака да хатняга пылу Найбольш часты механізм развіцця выглядае так: алергізуючы агент трапляе ў арганізм, будуецца абарона – у спецыялізаваных клетках назапашваюцца адмысловыя субстанцыі – антыцелы, якія пры паўторным трапленні алергена вызваляюцца і выклікаюць мноства фізіялагічных зменаў – высыпы на скуры, слезацячэнне, насмарк ды інш. Разнастайнасць сімптомаў, іх камбінацыі могуць значна ўскладняць дыягностыку.

Небяспечнае малако

Памятаеце аптымістычны мульцік, у якім мажны плямісты бычок басавіта спяваў: ”Піце дзеці малако – будзеце здаровы”? На жаль, ён трохі памыляўся, бо сёння ў маленькіх дзяцей алергія найчасцей узнікае як раз на бялок каровінага малака. З такімі праблемамі сутыкаюцца бацькі дзяцей-штучнікаў. (Гаворка не пра немаўлят з прабіркі, а пра тых, каго кормяць малочнымі сумесямі, ў большасці заснаваных на гэтым бялку.) Звычайна такая алергія праяўляецца ў выглядзе алергадэрматозаў – высыпаў на скуры, якія ўзнікаюць на шчаках, руках, ягадзіцах, ці могуць закранаць значныя ўчасткі паверхні цела. Часта гэтыя змены суправаджаюцца свербам і кішачнымі разладамі – у выніку малое непакоіцца, не спіць, імкнецца сябе драпаць, рызыкуючы занесці інфекцыю, і паступова даводзіць ўласных бацькоў да роспачы.

Што можна параіць у такіх выпадках?

Часам праблему можна вырашыць заменай сумесі на іншую, больш блізкую да груднога малака па утрыманні бялку. На беларускім рынку даволі шмат якасных сумесяў: Алеся, Hipp, Humana, Semper, Nestle ды інш. Выбраць найлепшую менавіта для вашага немаўляткі дапаможа педыятр. Пры лёгкіх і сярэднецяжкіх формах хваробы рэкамендуюцца менш алергенныя кісламалочныя прадукты. Дзецям з “алергічных” сем’яў варта спажываць (безумоўна пасля кансультацыі з доктарам) адмысловую сумесь, дзе бялок знаходзіцца ў часткова расшчэпленым на менш алергенныя кампаненты стане (напрыклад Hipp HA, ці Humana HA). Даказана, што ўжыванне гіпаалергеннага харчавання ў першыя 4-6 месяцаў жыцця можа прадухіліць разьвіццё алергічных хваробаў на 2-3 гады, а магчыма і на ўсё жыццё.

Калі пасля некалькіх няўдалых спробаў замены сумесяў высвятляецца поўная непераноснасць малочнага, лекар можа параіць т. зв. соевыя сумесі (бялок соі па сваіх якасцях не саступае бялку каровінага малака). Калі ж узнікнікне алергія на сою, ёсць гідралізаты бялку – сумесі з высокай ступенню яго расшчаплення.

Найпрасцейшы шлях унікнуць “малочнай” алергіі – грудное кармленне хаця б да 4-6 месяцаў. Звычайна гэтага дастаткова каб засцерагчы дзіцёнка ў раннім узросце і ўмацаваць ягоны імунітэт надалей.

Мамін рацыён і здароўе немаўляці


Нават грудное кармленне не ёсць панацэя для дзіцёнка з “алергічнай сям’і”, таму што ён моцна залежыць ад таго, чым харчуецца мама. Найбольш небяспечнымі з’яўляюцца: малако, ялавічына, асабліва цяляціна, яйкі, рыба і марскія прадукты (крабы, кальмары ды інш.), цытрусавыя, клубніцы, шакалад.

Важна высветліць сувязь зменаў на скуры дзіцёнка з тым, што спажывае мама, і сваечасова выключыць гэта з рацыёну. Без перабольшвання, гэта вельмі складаны працэс самаабмежавання, амаль роўны подзвігу, дзе ад маці, як ніколі, патрабуецца ўважлівасць, паслядоўнасць, вялікая колькасць веры і здаровага аптымізму.

Дапаможа дзённік страваў, дзе фіксуецца дата і час харчавання мамы і дзіцёнка, від прадукта, наяўнасць, і выражанасць рэакцыі ў дзіцёнка. Кормячая маці, а тым больш маці маленькага алергіка мусіць штодня прымаць вітаміны і кальцый у таблетках, спажываць болей натуральнай гародніны і садавіны, пазбягаць касервантаў і штучных фарбавальнікаў, а патрэбы ў мясе імкнуцца задавальняць птушкай.

Першыя дарослыя стравы

Час ідзе, дзіцё расце і ўжо з 4–4,5 месяцаў патрабуе ўвядзення ў рацыён новых прадуктаў, якія немілагучна называюцца “прыкорм”. Перад гэтым пракансультуйцеся, калі ласка, з вашым доктарам.

Маленькім алергікам, калі ў мамы хапае малака, прыкорм можна ўводзіць з 6 месяцаў, але рабіць гэта трэба надзвычай паступова і з вялікай асцярожнасцю – пачынаючы з 1 лыжачкі, уважліва назіраць за рэакцыяй дзіцёнка і станам скуры. Калі ўсё добра – праз дзень можна даць большую порцыю. Новыя прадукты ўводзяцца не часцей 1 разу на 5 дзён. Варта памятаць, што ў час віруснай інфекцыі, а таксама 2-3 тыдні пасля яе новыя стравы непажаданыя.

Першымі ўводзіцца сок (лепей яблычны) і гароднінавае пюрэ (лепей з кабачкоў, патысонаў ці каляровай капусты і інш.). Гародніну перад прыгатаваннем рэкамендуецца вымочваць у вадзе на працягу 6-8 гадзін. Пюрэ трэба вырабляць толькі з адной садавіны без цукру ці солі.

У 5-5,5 месяцаў у рацыёне з’яўляюцца кашы (лепей грэчневая, рысавая ці кукурузная). Кашы трэба гатаваць на вадзе, а лепей скарыстацца тымі, што прапануе прамысловасць.

У рацыён здаровых дзяцей мяса ўводзіцца з 7 месяцаў, а дзецям з алергіяй – з 5-ці. Прымальнай з’яўляецца свініна (яе бялкі лепей засвойваюцца), але толькі нятлустая. Надзвычай непажаданай па-ранейшаму з’яўляецца цяляціна, а найменш алергеннай каніна. Пры прыгатаванні, мяса трэба варыць двойчы, а лепей скарыстоўваць адмысловыя мясныя кансервы для дзяцей.

Дзяцінства без шакаладак, марозіва і мандарынаў на Новы Год


Калі ў вашага сына ці дачушкі былі выразныя праявы непераноснасці малака, надалей варта выключыць з рацыёну не толькі яго але і некаторыя вытворныя. Малое не павінна ведаць смаку марозіва, малочных цукерак (кароўкі, ірыскі, toffi), крэмаў і шакалада. Насамрэч, большы дыскамфорт з гэтага будуць адчуваць бабулі, дзядулі ды іншыя сваякі, а таксама бацькі, якім давядзецца змагацца з жаданнем вышэйпералічаных забяспечыць маленькаму грамадзяніну “шчаслівае” дзяцінства. Але не варта дарма правакаваць абарончыя сілы арганізма. З часам яны аслабнуць – як правіла праявы алергіі на малако цалкам мінаюць да 3-ох год. Нават ужо ў 1,5 гады можна паспрабаваць даць дзіцёнку лыжачку ёгурта (толькі не каляровага), і калі ўсё будзе добра паступова павышаць яго колькасць і павялічваць асартымент малочных вырабаў. Прадукты з моцным алергізуючым патэнцыялам лепей уводзіць пасля 1 года з той жа асцярожнасцю і паступовасцю, як і прыкорм.

Некаторыя іншыя віды алергіі

Праявамі алергіі ў немаўляці можа быць чыханне, кашаль, вадзяністы насмарк, пачырваненне вачэй, слезацячэнне, ацёк павейкаў. Калі такія праявы ўзнікаюць пад час прыборкі жытла – гэта можа быць рэакцыя на хатні пыл. Сезонны характар падобных сімтомаў (з красавіка па жнівень) сведчыць пра т. зв. “паліноз” ці “сенную ліхаманку” – алергію на пылок раслінаў (часцей бяроза, таполя) – часцей сустракаецца ў дзяцей пасля 2-га году. Такая дзяўчына проста знаходка для будучага кавалера – кветкі як падарункі непрымальныя.

Пачырваненне, лускаванне і сверб скуры могуць быць вынікам кантакту з пэўным пральным парашком (ці бялізнай ім памытай), крэмам для скуры, вопраткай з часткова сінтэтычнай тканіны ці футра, металічным гузікам. Лепшы шлях папярэдзіць гэтыя сімптомы – пазбягаць кантакта з алергізуючым агентам.

Алергія на лекі (часцей на антыбіётыкі, у прыв. пеніцылін) можа праяўляцца высыпамі на скуры, чыханнем, кашлем, прыступамі задышкі, удушша, ацёкамі. Гэтыя праявы могуць быць вельмі небяспечнымі, таму не давайце больш дзіцяці гэты прэпарат і тэрмінова скантактуйцеся з доктарам. Надзвычай небяспечныя формы алергіі, напрыклад анафілактычны шок, часцей за ўсё правакуюцца лекамі.

Як эфектыўна дапамагчы сваім дзецям

Калі вы заўважылі ў вашага дзіцёнка сімптомы, падобныя на праявы алергіі скантактуйцеся з вашым участковым педыятрам. Ён прызначыць лячэнне, і калі трэба, накіруе вас да больш “вузкага” спецыяліста – алерголага. Гэта абавязкова трэба зрабіць таму што сваечасовая адэкватная і комплексная тэрапія дазваляе папярэдзіць больш цяжкія формы захворвання, асабліва з боку бронха-лёгачнай сістэмы.


Маленькіх менчукоў алерголагі прымаюць у гарадскім кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры для дзяцей на базе 7-ай гарадской клінічнай бальніцы (вул. Арлоўская, 66, корпус 9), тэл. 288 08 19.

Дзяцей з менскага раёну і вобласці лекар прымае з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 15.00 у алергалагічным кабінеце кансультацыйнай паліклінікі менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ў Бараўлянах (пас. Лясны Менскага раёну), тэл. 202 17 69.

Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай алергалогіі знаходзіцца ў 4-ай гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Менска, на вул. Шышкіна, 24, тэл. 241 48 62.

Маючы грошы можна пракансультавацца ў прафесара, доктара медычных навук у Цэнтры лазернай медыцыны па адрасе вул. Рафіева 95. Прыём толькі па папярэднім запісе па тэл. 201 89 79, 279 08 07 з 8.00 да 20.00 без выходных. Каштуе гэта 16615 руб.

З пятнаццаці год кансультуюць лекары аддзялення алергалогіі 10-ай гарадской клінічнай бальніцы Менска. Прыём адбываецца кожны будзённы дзень з 12.00 да 14.00 у каб. 40, на 1-ым паверсе адміністрацыйнага корпуса 10-ай бальніцы (вул. Убарэвіча, 73), тэл. 240 02 54. Кошт кансультацыі ад 5940 да 7680 руб.


Добрым дадаткам да асноўнай лячэбнай праграмы будзе гарбатка з мелісы, ці мяты на ноч, каб дзіцёнак меней драпаў сябе, свежы бярозавы сок па 20-50 мл штодня ў якасці крыніцы вітамінаў, штодзённыя ванны з гатаванай вады ўмеранай тэмпературы (32-35 С) з дадаткам адвараў зёлак (рамонку, душыцы, крапівы, лістоў бярозы, мяты, кары дуба ды інш.).


Вельмі важна!

Маленькім алергікам, як і ўсім астатнім дзецям, трэба па-магчымасці зрабіць усе прафілактычныя прышчэпкі, але толькі пасля кансультацыі з педыятрам (ці нават з алерголагам). Прышчэпкі для такіх дзяцей патрабуюць адмысловай падрыхтоўкі і могуць рабіцца па адмыслова распрацаваным індывідуальным графіку.


Колькі словаў пра яшчэ адну праблему сучаснасці (сустракаецца ў 60-65% дзяцей на першым годзе жыцця) пад назвай “дыятэз”. Гэтым тэрмінам вызначаецца анамалія канстытуцыі, якая характэрызуецца неадэкватнай рэакцыяй на звычайныя знешнія фактары і садзейнічае развіццю пэўных хваробаў. Часцей за ўсё сустракаецца эксудацыйна-катаральны дыятэз – ў медычных картках скарачаецца як ЭКД. Узнікае на 1-ым месяцы жыцця, праяўляецца зьменамі скуры: шчочкі чырванеюць скура на іх лушчыцца, на іншых участках скуры перыядычна з’яўляюцца разнастайныя высыпы, часам са свербам. Дыятэз спрыяе развіццю і абцяжарванню рэспіраторных інфекцый, алергічных рэакцый і хваробаў у т.л. і бранхіяльнай астмы.


Алергены вакол нас

Цыгарэтны дым

Адзін з самых шкодных алергенаў. Пасля нараджэння дзіцёнка бацьку варта кінуць паліць – ганарыцца сабой можна будзе да канца жыцця.

Хатні пыл

Недастаткова штодня вільготна прыбіраць дзіцячы пакой, трэба з яго прыбраць усё тое, што збірае пыл – дываны, варсістыя посцілкі, чучалы звяроў і птушак, пухнатыя мяккія цацкі (хай дзіцёнак ацэніць іх пазней) ды інш.

Поўсць жывёлаў

Перш за ўсё сабак, катоў, хамякоў і марскіх свінак. Гэта не значыць, што ўсіх “меншых братоў” трэба пазбавіць месца пражывання ці, крый Божа, жыцця. Проста варта ўважлівей назіраць за рэакцыяй дзіцёнка.

Пасцельныя кляшчы

Мікраскапічныя жывёлы, што водзяцца ў бялізне, харчуюцца адмерлымі лускавінкамі чалавечае скуры і маюць алергенныя выдзяленні. Рэгулярнае мыццё, прасаванне і змена бялізны дазволіць унікнуць гэтай праблемы.


Алергізуючы патэнцыял розных прадуктаў

Высокі

Сярэдні

Нізкі

Цэльнае малако, яйкі, рыба, марскія прадукты – крабы, кальмары, ікра ды інш., морква, памідоры, перац, пшаніца, жыта, клубніцы, суніцы, маліна, ананасы, цытрусавыя, ківі, гранаты, манга, хурма, дыня, кава, какава, шакалад, грыбы, арэхі, мёд.

Грэчка, рыс, гарох, авес, боб, соя, бульба, буракі, персікі, абрыкосы, бананы, вішня, журавіны, брусніцы, чарніцы, чорныя парэчкі, шышпшына, сметанковае масла, курыца, ялавічына.

Кісламалочныя прадукты, каніна, мяса труса, індычка, нятлустыя свініна і бараніна, рафінаваны алей, проса, кукуруза, капуста (у т.л. і каляровая), кабачкі, патысоны, агуркі, зялёныя гатункі яблыкаў і груш, чырвоныя і белыя парэчкі, пятрушка, кроп.

Андрэй Вітушка,

Доктар 7 ГКБ г. Менску

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconУ горадні ў шпіталі хуткай дапамогі ад атлусьценьня памёр былы грузчык мясакамбінату 39-гадовы Ігар Сала, вага якога была 350 кіляграмаў. У яго была хвароба
У яго была хвароба Фурнье, гіпаталамічнае атлушчэньне 4-й ступені, сардэчныя захворваньні, задышка. Атлусьценьне – глябальная праблема...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconІя – хвароба, якая за апошнія 30 гадоў ахапіла краіны Эўропы І Амэрыкі. Большасьць хворых – маладыя дзяўчаты ад 12 да 24 гадоў. Яны зьніжаюць вагу любымі сродкамі. Адны адмаўляюцца ад ежы, іншыя – церпяць фізычныя нагрузкі. Нярэдка анарэксі
Эўрапейскія мэдыкі папярэджваюць, што анарэксія будзе распаўсюджвацца катастрафічнымі тэмпамі, калі не з’явяцца адпаведныя праграмы...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconКалінка. Ад лейтэнанта да падпалкоўніка
Яшчэ задоўга да паступлення ў вучылішча, Валодзя сябраваў з прыгожай дзяўчынкай – Нінай Семянюк. У 1978 годзе яны пажаніліся. А ў...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconЛептаспіроз інфекцыйная прыродна-ачагавая хвароба жывёл І чалавека, якая характарызуецца кароткачасовай ліхаманкай, анеміяй, жаўтухай, гемаглабінурыяй
Магчыма І бессімптомнае працяканне хваробы. Перахварэўшыя жывёлы доўгі час застаюцца лептаспіраносьбітамі

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconЖылi-былi мацi з бацькам. I была у IХ дачка, якую звалi Хiмкай. Так здарылася, што пахварэлi бацькi, I усiм дзяучынка запрауляла I па гаспадарцы глядзела, I
Прыбяжыць дамоу, перакусiць I за якую справу хапаецца. Гаспадары перажывалi, што гэтакае звалiлася на яе дзiцячыя плечукi, але зрабiць...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconІнстытут філасофіі Нацыянатьнай акадэміі наук Беларусі праводзіць 13-14 мая 2010 года міжнародную навуковую канферэнцыю
Серыі штогадовых тэматычных мерапрыемстваў Інстытута філасофіі нан беларусі пад агульнай назвай «Доўгірдаўскія чытанні», нацэленых...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconЦі маюць гэймэры патрэбу ў дапамозе псыхіятраў?
У той жа час у многіх краінах, у тым ліку І ў Беларусі, існуюць Фэдэрацыі кампутарнага спорту, праводзяцца чэмпіянаты сьвету па кампутарных...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconЦі маюць гэймэры патрэбу ў дапамозе псыхіятраў?
У той жа час у многіх краінах, у тым ліку І ў Беларусі, існуюць Фэдэрацыі кампутарнага спорту, праводзяцца нават чэмпіянаты сьвету...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconЛеапольда Лугонэс / Leopoldo Lugones
Марцін Ф’ера" (Martín Fierro) пад назвай "Паядор" (El payador). Найлепшыя творы Лугонэса створаныя ў перыяд 1905–1910 гг. Гэта раман...

\"Хвароба сучаснасці\" ці \"хвароба цывілізацыі\", на думку медыкаў, гэта не кампутарныя вірусы, а навала з прыгожай грэцкай назвай iconЛеапольда Лугонэс / Leopoldo Lugones
Марцін Ф’ера" (Martín Fierro) пад назвай "Паядор" (El payador). Найлепшыя творы Лугонэса створаныя ў перыяд 1905–1910 гг. Гэта раман...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка