Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса




НазваН. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса
Дата канвертавання05.11.2012
Памер32.49 Kb.
ТыпДокументы
В.М. Мядзведская, дацэнт,

Н.А Маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса.

БДПІ імя А.С. Пушкіна.


Вось ужо два гады настаўнікі малодшых класаў агульна-адукацыйных школ Беларусі маюць магчымасць выкладаць матэматыку па новых праграмах і вучэбных дапаможніках, аўтарамі якіх з'яўляюцца М.I. Касабуцкі, А. Т. Катасонава. А.А. Столяр, Т.М. Чабатарэўская. Але, як паказваюць асобныя назіранні за ўрокамі ў І – ІІ класах ў апытанні настаўнікаў школ Брэсцкай вобласці некаторыя педагогі выкарыстоўваюць матэрыял новых падручнікаў выбарачна, а іншыя наогул адмаўляюцца працаваць па іх і аддаюць перавагу традыцыйнай методыцы. Таму хацелася б выказаць некаторыя аргументы ў падтрымку новай праграмы і новых падручнікаў.

Адметнай рысай гэтай праграмы з'яўляецца прамая, непасрэдная сувязь навучання з псіхалогіяй, што выяўляецца як ва ўліку ўзроставых асаблівасцей вучняў, так і ў арыентацыі іх на фарміраванне і развіццё лагічнага мыслення. У навучальнай дзейнасці ўтвараецца зона бліжэйшага развіцця дзіцяці. Імкненне да развіваючага эфекту навучання робіць неабходным арыентацыю яго менавіта на зону бліжэйшага развіцця. Іншымі словамі гутарка ў дадзеным выпадку ідзе пра навучанне на дастатковым узроўні складанасці, які адмыслова забяспечваецца ў новых падручніках. Варта таксама падкрэсліць дыферэнцыяцыю навучання, якую прадугледжваюць аўтары ўключэннем заданняў павышанай складанасці (заданні, вызначаныя зорачкай).

Асноўная мэта новай праграмы — развіцця вучняў праз матэматыку. Асаблівая ўвага ўдзяляецца фарміраванню самага галоўнага пазнавальнага працэсу - мыслення, да агульных аперацый якога адносяцца аналіз, сінтэз, абагульненне, параўнанне, абстрагаванне, канкрэтызацыя і г.д. Раскрыццё гэтых аперацый ажыццяўляецца ў наступных напрамках.

1. Фарміраванне ўмення вылучаць уласцівасці прадмета, якое рэалізуецца з дапамогай практыкаванняў з 24 геаметрычнымі фігурамі (вылучэнне колеру, памеру, формы і г.д.). У іх трэба абапірацца на галоўны механізм працэсу мыслення. — аналіз праз сінтэз, таму што вылучэнне ўласцівасцей прадмета (аналіз) ідзе праз суадносіны дадзенага аб'екта з іншымі (сінтэз).

2. Развіццё ўмення вылучаць агульныя і адметныя прыметы прадмета, што ажыццяўляецца з дапамогай розных заданняў (напрыклад, дадаць неабходныя элементы ў пустыя клеткі квадратаў, класіфікаваць геаметрычныя фігуры па адной, дзвюх або трох прыметах у гульнях з абручамі і інш.). Пры гэтым выкарыстоўваюцца такія аперацыі мыслення, як аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне, класіфікацыя.

3. Развіццё ўмення вылучаць істотныя і неістотныя прыметы (напрыклад, гульні з абручамі, «Чароўныя квадраты» і інш.).

4. Выкарыстанне творчых заданняў:

  • рашэнне задач павышанай складанасці, у тым ліку і заданняў лагічнага характару;

  • пошук некалькіх спосабаў атрымання адказу на пытанне;

  • рашэнне задач з недахопам ці лішкам даных;

  • практыкаванні па складанню і пераўтварэнню задач (пастаноўка пытання ці яго змяненне, складанне адваротных задач, складанне задач па малюнках, па дадзенаму рашэнню) і інш.

5. Работа над лагічнымі аперацыямі кан'юнкцыі, дыз'юнкцыі, адмаўлення і выкарыстанне слоў-звязак «і», «ці», «не» (напрыклад, гульні з абручамі, «Фабрыка» і інш.). Дзеці вучацца правільна будаваць матэматычные сказы і ўжываць іх у мове.

6. Развіццё культуры матэматычнай мовы, бо слова з'яўляецца і базай, і сродкам, і вынікам працэсу мыслення. Гэта выконваецца з дапамогай:

  • заданняў, якія маюць прыклады разважанняў (мадэліраванне ў час тлумачэння, схемы сінтэтычнага і аналітычнага разбору задач і г. д.);

  • заданняў на працяг пачатых выказванняў, складанне іх па аналогіі, выбар правільнага з серыі выказванняў і інш.

7. Выкарыстанне элементаў камбінаторыкі (напрыклад, гульня «Цудоўны мяшэчак») і падрыхтоўка да ўспрымання ідэі інфарматыкі (напрыклад, «Вылічальная машына», гульні з Робатам і інш.).

Вось далёка не ўвесь пералік выкарыстаных аўтарамі эфектыўных сродкаў фарміравання мыслення.

Хацелася б звярнуць увагу і на наступнае. Адной з рухаючых сіл развіцця дзіцячага мыслення з'яўляецца інтарэс. Менавіта для яго фарміравання і падтрымкі навучанне матэматыцы на пачатковым этапе будуецца праз гульню. На старонках падручнікаў дзеці сустрэнуць любімых герояў казак. Акрамя таго, аўтары выкарыстоўваюць нетрадыцыйныя формы запісу прыкладаў (у выглядзе ланцужкоў, якія складаюцца з розных элементаў, табліц і інш.), прапануюць навучальныя гульні, якія вызначаюцца варыятыўнасцю заданняў. Выкарыстанне заданняў творчага характару таксама станоўча ўплывае на ўзнікненне цікавасці дзяцей да навучання.

Вызначаныя перавагі праграмы выкладання матэматыкі па новых падручніках і шырокае выкарыстанне іх у школьнай практыцы садзейнічаюць удасканальванню агульнай сістэмы навучання.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconРэестр фальклорных матэрыялаў рэгіянальнага архіва
Студэнтка І курса беларускага аддзялення філалагічнага факультэта бду мацюк Бажэна Юр’еўна

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconПершая публікацыя была ў "Нашай Ніве" у 2000 годзе. Актыўна друкаецца ў беларускіх пэрыядычных выданьнях, прычым выступае ня толькі з вершамі, але І з
Нарадзілася ў 1984 годзе ў Менску. Студэнтка 5 курса Белдзяржунівэрсітэту, вывучае беларускую філялёгію

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconАсноўныя накірункі дзейнасці на медыка-псіхалагічным факультэце
Па выніках анкетавання лепшымі былі прызнаны Наталля Яўгенаўна Хільмончык І студэнтка 3 курса Руткевіч Наталля. На жаль, І ў гэтым...

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconЮлія Казуліна, студэнтка іу курса факультэта міжнародных адносінаў Белдзяржунівэрсытэту. Малодшая дачка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна
Нарадзілася 4 красавіка 1986 года ў Менску. Калі яе прынесьлі з роддому, бацька адразу ж назваў яе Лялькай. Гэта ласкавая мянушка...

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconТацяна Беланогая, паэтка, бард. Аўтарка амаль шасьцідзесяці песень
Студэнтка пятага курсу геаграфічнага факультэту Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconУчреждение образования «белорусская государственная академия музыки» Научно-практическая конференция
Сахарук Кацярына Міхайлаўна — студэнтка магістратуры кафедры беларускай музыкі (навук кір. — доктар мастацтвазнаўства, прафесар В....

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconПікеты ў абарону дрэваў
Студэнтка Гарадзенскага ўнівэрсытэта імя Я. Купалы Дар’я Чаркес атрымала дыплём І ступені ў спаборы эсэ “Усеагульная дэклярацыя правоў...

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconПрограмма Элективного курса «Основы археологии»
Программа курса предусматривает также теоретическую подготовку к полевой археологической практике

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса iconСтаўбцоўшчыназнаўства : матэрыялы інтэграванага курса
Антон бячко, настаўнік гісторыі І факультатыўнага курса “Стаўбцоўшчыназнаўства” Залужскай сш стаўбцоўскага раёна

Н. а маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса icon-
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка