Класная гадзіна




НазваКласная гадзіна
Дата канвертавання05.11.2012
Памер63.84 Kb.
ТыпДокументы
Класная гадзіна

3 клас


Тэма: Гэта важна ведаць кожнаму.(прафілактыка СНІДу)


Мэты:

  1. Пашырыць веды дзяцей пра ВІЧ-інфекцыю, СНІД у даступнай форме.

  2. Пазнаеміць з асноўнымі мерамі прафілактыкі СНІДу.

  3. Фарміраваць матывацыю да захавання здароўя, у тым ліку бяспечных і адказных паводзін.

  4. Выхоўваць пачуцце саперажывання і цярпімасці да ВІЧ-інфіцыраваных людзей.


Абсталяванне: малюнкі, плакат “Прафілактыка СНІДу”, касцюмы для пастаноўкі сцэнкі, мультымедыя.


Ход занятку


1. Вы ўжо многае ведаеце пра СНІД. Ведаеце, што гэта хвароба.

  • А якія хваробы вы ведаеце акрамя СНІДу?

Але пасля гэтых захворванняў вы адчуваеце сябе добра. Сення ж мы пагаворым пра больш сур’езнае віруснае захворванне. Гэта ВІЧ-інфекцыя і СНІД.

- З чым асацыіруецца слова СНІД? Цяпер я раздам лісточкі (пялесткі рамонка), на якіх вы прадоўжыце сказ : “СНІД - гэта…”


2. Першага снежня на вуліцах розных гарадоў свету можна ўбачыць шмат людзей з чырвонымі стужкамі.

Чырвоная стужка – міжнародны сімвал барацьбы са СНІДам. Яе носяць людзі ва ўсім свеце. Гэтым яны паказваюць свой клопат і трывогу за тых, хто ВІЧ-інфіцыраваны, падтрымліваюць іх надзею, што калі-небудзь нашэсце гэтай страшнай хваробы будзе спынена.

Сення няма лекаў ад гэтай хваробы. Адзінае, чым мы можам сябе зберагчы – гэта нашы веды пра гэту хваробу і бяспечныя паводзіны.


3. Упершыню пра невядомую хваробу загаварылі 30 гадоў назад. Хвароба паражала маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў, не паддавалася лячэнню, 8 чалавек памерла. Праз 2 гады ў свеце было зарэгістрыравана каля 2000 выпадкаў гэтай хваробы, а яшчэ праз 4 гады – 70000, а яшчэ праз 16 год- 40000000 чалавек.

- Дык што ж такое СНІД? (паказ слайда 2)

Каб не гаварыць кожны раз такую доўгую назву, вучоныя вырашылі назваць хваробу коратка.

У свеце шмат мікробаў, якія могуць вызваць у чалавека захворванні, але чалавек хварэе не так часта, як магло быць.Чаму?

- Што такое імунітэт?

Імунітэт – гэта абарончая сіла арганізма. СНІД – хвароба, якая разбурае абарончую сілу арганізма. Тады арганізм становіцца даступным мноству другіх хвароб. Вызываецца яна ВІЧ(вірусам імунадэфіцыта чалавека).

- Што ж такое вірус? (слайд 3)

У пераводзе з лацінскай мовы слова вірус абазначае яд.

Вірусы – гэта маленькія арганізмы, якія з’яўляюцца ўзбуджальнікамі многіх небяспечных хвароб: воспы, грыпа, бешанства, краснухі і г.д.

- Што такое ВІЧ-інфекцыя? Гэта інфекцыйнае захворванне, пры якім паражаецца імунная сістэма. Перадаецца яна ад заражоннага чалавека да здаровага.(слайд 4)

Хворыя СНІДам могуць памерці ад любой другой інфекцыі, нават ад прастуды.

  1. На сенняшні дзень у Белаусі больш як 12,5 тысяч хворых.(слайд 5)

Больш за усе ў Гомельскай вобласці: каля 6000 чалавек. На другім месцы г.Мінск і Мінская вобласць: каля 3,5 тысяч чалавек.У нашай Гродзенскай вобласці найменшы паказчык. Тым не менш на 01.11.2010г.:

г.Ліда – 237

г.Гродна – 73

г.Іўе – 8

Іўеўскі раен – 10

г.Ашмяны – 2

Ашмянскі раен – 3

г.Смаргонь – 6

Смаргонскі раен – 6

У нашым Астравецкім раене пакуль не зарэгістрыравана ніводнага выпадка.

6.Цэнтр тэатра. Сцэнка. Дзеянне першае.(слайд 6)

Выходзяць Айбаліт і Імунітэт.

Айболит. Вот это – наш иммунитет. (Указывает)

Он защитит тебя от всех

Инфекций и коварных хворей. (Выходят болезни)

Он все болезни переборет!

(Имитация борьбы. Болезни падают.)

Айболит. Он состоит из лимфоцитов,

Т-лимфоцит – его защита!

(Иммунитет демонстрирует силу. Крадется СПИД.)

Но к нам проник коварный враг,

Он в лимфоцитах сеет страх!


Иммунитет. (в испуге).

Он разрушает лимфоциты.

Один, второй – и все убиты,

А с ними погибаю я,

Прощайте, милые друзья!

(СПИД убивает Т-лимфоциты. Иммунитет падает.)


Айболит. И кто же этот злой бандит?

Вы все узнали? Это – СПИД!

(СПИД жестом подзывает Болезни. Они подбегают к лежащему иммунитету, толкают его, бьют.)


Бронхит. Теперь его мы одолели,

поселились в его теле!


Грипп. Теперь любой микроб, поверьте,

Для человека равен смерти!

(Санитары уносят иммунитет.)


7.Цэнтр медыцыны.

Крыніцай распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца чалавек. Толькі ВІЧ-інфіцыраваны можа перадаць здароваму чалавеку гэта захворванне. Вірус накапліваецца ў біялагічных вадкасцях арганізму (кроў, пот, сліна і інш.) Самай небяспечнай вадкасцю з’яўляецца кроў. Хвароба можа праявіцца праз 5 – 6 месяцаў пасля пападання вірусу ў арганізм.

Наркаманія і СНІД заўседы знаходзяцца побач. ВІЧ-інфіцыраваны чалавек, які уводзіць наркотыкі праз кроў, можа заразіць многіх людзей, якія таксама “колюцца”. Нават, паспрабаваўшы наркотыкі ўсяго адзін раз, чалавек рызыкуе заразіцца. А гэта хвароба невылечная. Ніколі не звязвайся з наркотыкамі! Гэта небяспечна для вашага жыцця.

Часам праходзіць некалькі год, перш чым у чалавека, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыта з’яўляюцца першыя прыкметы хваробы.

Чалавек, у арганізм якога папаў вірус, не адчувае гэтага і выглядае ўпаўне здаровым, але для іншых людзей ен прадстаўляе пагрозу. З моманту заражэння да паяўлення яўных прыкмет заражэння часам праходзіць 10 – 12 год. Таму ВІЧ-інфекцыя адносіцца да павольных інфекцый.


8. Цэнтр тэатра. Дзеянне другое.


Ученик. Как же уберечься от СПИДа?

(Выходят Айболит и санитары.)


Айболит. Вирус СПИДа проникнуть может

Через мелкие травмы на коже.


1-й санитар. Давай закроем ему дорогу –

Дезсредства окажут ему подмогу!


2-й санитар. Если кровь чужая на кожу попала,

Промой водой ее для начала.


Айболит. Затем любой антисептик возьмем

И кожу тщательно протрем.

На одежде кровь – это не бада.

Здесь наш помощник - -кипящая вода.


1-й санитар. Если нашел ребенок шприц,

Пусть с пола его поднимать не спешит!

Ведь не известно ни нам, ни вам:

Может его уронил наркоман!


2-й санитар. Помните, взрослые, помните, дети,

Простые правила эти.


9. Шляхам доследаў вучоныя ўсяго свету прыйшлі да вываду, што існуе тры шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі: палавы, парантэральны (праз кроў), вертыкальны (ад ВІЧ-інфіцыраванай маці да дзіцяці).

Цяпер напомніць застаецца, як вірус СНІДу не перадаецца.(слайд 7)

Гульня “Рызыка захворвання”. Дзецям раздаю карткі, на якіх яны павінны ўзяць аўтограф у тых вучняў, якія вызываюць у іх сімпатыю. На адной з гэтых картак з адваротнага боку амаль нябачны значок – сэрца.

- Колькі аўтографаў атрымалі?

- У каго з адваротнага боку лістка знаходзіцца маленькае чырвонае сэрца?

Столькі чалавек ты заразіў, не ведаючы аб тым, што ВІЧ-інфекцыя побач.

Але гэта была толькі гульня. Вельмі страшна, калі гэта адбываецца ў жыцці, па-сапраўднаму.


10. Гульня “Веер пытанняў”.

На дошцы прымацаваны “Домік здароўя” з трыма акенцамі: “Так”, “Не”, “Не ведаю”. ( Дзецям прапанощваюцца лісточкі з пытаннямі па дадзенай тэме. Дзеці выбіраюць пытанне, адказваюць на яго і кладуць яго ў адзін з карманаў.)


11. “Мазгавы штурм” (аналіз сітуацый).

а) Для гульні ў “Бальніцу” дзяўчынкі рашылі выкарыстаць шпрыцы, якія знайшлі на вуліцы. Можна так рабіць?

б) Да Машы прыехала на канікулы сяброўка. Яна не прывезла шчотку для зубоў і звярнулася да Машы з просьбай пазычыць сваю. Маша адмовіла сяброўцы. Правільна паступіла Маша?

в) У цырульні нажніцы для стрыжкі, манікюра, грэбні трымаюць у дэзінфіцыруючым растворы. Чаму?

г) Гуляючы ў футбол, Коля разбіў калена. Дзіма паспяшаўся яму на дапамогу і прыціснуў ранку рукой, каб спыніць крывацек. Правільна паступіў Дзіма?

д) Медыцынскія сестры, хірургі пры правядзенні перавязак, аперацый карыстаюцца спецыяльнымі гумовымі пальчаткамі, акулярамі, фартухамі. Чаму?


12. Работа ў групах “Здаравячкі” і “Нехварайкі”.

1-й групе выбраць карткі, на якіх паказана, як можна заразіцца СНІДам.

2-й групе выбраць карткі, на якіх паказана, як заразіцца СНІДам нельга.

13.Рэфлексія

“Чамадан ,мясарубка, сметніца”

“Ланцужок пажаданняў”.


14. Падвядзенне вынікаў.

СНІД – смяртэльная хвароба. На жаль, пакуль ад гэтай хваробы няма лекаў, але мы можам спыніць яе нашэсце на планеце. Заўседы памятайце і выконвайце правілы, пра якія мы гаварылі сення на класнай гадзіне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Класная гадзіна iconКласная гадзіна па тэме : " Энергазахаванне " Мэты І задачы
Настаўнік: Рабяты, сёння ў нас не зусім звычайная класная гадзіна. Мы здзейснім невялікую вандроўку ў …кватэры. Так-так, я не памылілася!...

Класная гадзіна iconКласная гадзіна: "Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы" Задачы
Эпіграф: “Хто не шукае дружбы з блізкімі, той сабе закляты вораг” (Шата Руставелі)

Класная гадзіна iconКласная гадзіна "Шкодныя звычкі" Мэты І задачы класнай гадзіны
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя; пазлы – малюнкі; малюнкі (абвядзі па кропачках)

Класная гадзіна iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 30 студзеня па 4 лютага 2012 года
Класная гадзіна “Каштоўнасць чалавечага жыцця” (9-11 кл.) (у рамках акцыі Тыдня маральнага выхавання “Жыць здорава!”)

Класная гадзіна iconБез чалавечнсці не будзе вечнасці Класная гадзіна для вучняў 10-11 класаў
Мэта: садзейнічаць выхавнню гуманных, добразычлівых адносін да акружаючых людзей,беражлівых адносін да роднай прыроды,развіваць пачуццё...

Класная гадзіна iconКласная гадзіна "Мая прыгожая Беларусь"
Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову І славутых землякоў; развіваць творчае мысленне,...

Класная гадзіна iconКласная гадзіна ў 3 класе. Прастудныя захворванні
Мэта: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, ІХ прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі...

Класная гадзіна iconБацькоўскі сход І сумесная класная гадзіна для
«ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы ІХ у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей...

Класная гадзіна iconПравядзення факультатыўнага занятку "Гадзіна здароўя І спорта" у дзяржаўнай установе адукацыі "Багданаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад
Гадзіна здароўя І спорта” у дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”...

Класная гадзіна iconА б е д куратарская гадзіна
Для спецыяльнасці: манументальна-дэкаратыўнае мастацтва на 1 семестр 2012/2013 вучэбнага года

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка