Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас




НазваДызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас
Дата канвертавання04.11.2012
Памер32.39 Kb.
ТыпДокументы
Дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас


Тэма: Колер як важны элемент народнага мастацтва

Мэта: расшыраць уяўленні вучняў аб асаблівасцях колеру ў дэкартыўных кампазіцыях, аб сімвалічным і эмацыянальным значэнні колеру; вучыць суадносіць колер з настроем вобраза; развіваць колеравае ўспрыняцце; выканаць замалёўку аднаго з прадметаў народнага мастацтва; выхоўваць павагу да народнага мастацтва, жаданне ствараць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Абсталяванне: творы народнага мастацтва, штампікі з бульбы, папера, пэндзлі, фарбы, каляровыя лісткі для рэфлексіі.

Ход занятку

I Арганізацыйны момант

У нашым класе, як вядома, вельмі многа твораў аднаго віда мастацтва. Здагадаліся якога? Вядома ж, дэкаратыўна-прыкладнога. Толькі творам гэтага мастацтва ўласціва адзінства мастацкай і ўтылітарнай функцый. Такое адзінства выпрацоўвалася на працягу многіх стагоддзяў. Кожнае пакаленне народных майстроў удасканальвала матывы дэкору і тэхнічныя прыёмы апрацоўкі тканіны, гліняных і драўляных вырабаў. Вялікае значэнне пры гэтым прыдавалася колеру.


II Колер як важны элемент мастацтва

Уявім толькі на мінутку, што раптам знік колер… Усё навокал стане шэрым, сумным, панылым.

Чалавек звязаны з колерам яшчэ са старажытных часоў. Успомнім малюнкі на скалах, размаляваных воінаў.

Колер своеасабліва ўплывае на пачуцці людзей. Аднак у іх успрыняцці ёсць нешта агульнае. Так, у старажытнасці лічылі, што белы колер азначае дабрыню, чысціню і святыню, чорны – цемень, цемру ночы, а яшчэ зло. Успомнім, у якое адзенне апраналася добрая дзяўчына, чараўніца, а злая чараўніца, Баба-Яга.

У 19 стагоддзі І. В. Гётэ, які быў не толькі вялікім нямецкім паэтам, але і знакамітым вучоным напісаў кнігу “Вучэнне аб колеры”. Ён першы абаснаваў уплыў колеру на пачуцці чалавека. Гэтую кнігу вывучаюць усе мастакі.

Ён лічыў, што жоўты колер вельмі прыгожым і вызывае добры настрой. Калі паглядзець на свет праз жоўтае шкельца, то стане лёгка на душы. Аранжавы колер дае вачам “пачуццё цеплыні , напамінае агонь, заходзячае сонца. Сіні прыносіць нешта “цёмнае”, вызывае адчуванне холаду, суму. Фіялетавы колер вызывае неспакойны, мяккі, плаксівы настрой. Бэзавы не мае радасці. Зялёны – спакойны, просты колер, ён заспакойвае чалавека.


III Колер і творы народнага мастацтва

  1. Раглядваем ілюстрацыі твораў народнага мастацтва: вышыўку, разьбу па дрэве, распісныя куфры, тканыя дываны і інш.

  2. Абмеркаванне асаблівасцей колеру ў дэкаратыўных вырабах

  • Якія колеры пераважаюць у вырабах народнага мастацтва?

  • Якія колеры гарманіруюць, спалучаюцца адзін з адным? ( З зялёным добра спалучаецца бэзавы, пурпуровы.)

  • У якіх вырабах сустракаюцца кантрастныя спалучэнні колерау? (Белы – чорны, сіні – жоўты, чырвоны – зялёны)

  • Чаму большасць колераў яркія, цёплыя?

  • Ці адпавядае кампазіцыйнае і колеравае рашэнне форме прадметаў? (Так. Чым большы прадмет, тым большыя па памеры маляваліся кветкі. Колеры ж выбіраюцца у меру спакойныя, радасныя. Больш буйныя дэталі знаходзяцца ў цэнтры або ўнізе кампазіцыі, больш дробныя акаймляюць вырабы, знаходзяцца ўверсе , збоку.)

  • Ці выкарыстоўваецца чорны колер у вырабах? (Чорны колер падкрэслівае форму малюнка, робіць яе больш выразнай, уносіць дынаміку ў роспіс.)


IV Выкананне замалёўкі

1. Мастацтва падносаў

Сёння нам трэба стварыць, прыдумаць дэкаратыўную кампазіцыю, замалёўку аднаго з прадметаў народнага мастацтва. Прапаную паспрабаваць размаляваць паднос або талерку. Давайце разгледзім жостаўскія падносы з Расіі.

У ніжняй частцы кампазіцыі размешчаны буйныя кветкавыя матывы, іх велічыня розная, і павернуты яны ў розныя бакі. У верхняй частцы падноса некалькі буйных кветак размяркоўваюцца аднаасобна, яны завяршаюць кампазіцыйны строй твора; дробныя элементы скампанаваны разам. Па краях – дробныя элементы арнаменту або яны адсутнічаюць.

Па каларыстычнаму вырашэнню гэтых падносаў можна адзначыць наступнае: кожны буйны аб’ект, які размешчаны ў ніжняй групе элементаў, мае асабісты колер, адметны ад іншых.

Мастак уважліва вызначае велічыню ўсіх матываў, каб у гледача не ўзнікла ўражанне, што арнаменту “вельмі цесна” у рамках дадзенага твора або “вельмі пуста” у сярэдзіне фармату.

2. Паслядоўнасць выканання роспісу

Старонка 122, падручнік “Выяўленчае мастацтва” А. А, Ротміравай 4 клас

3. Правілы бяспекі пры выразанні штампікаў з бульцы, рэпы.

4. Выкананне замалёўкі


V Падвядзенне вынікаў працы. Выстава работ

.

VI Рэфлексія

Пакажыце колерам, які ў вас настрой пасля занятку.

Падрыхтавала Богдан Г. М.

Таркачоўскі дз/с - СШ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас icon2-15 02 01 "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва"
Уступнае выпрабаванне па спецыяльнасці складаецца з трох этапаў І праводзіцца ў адпаведнасцi з пералічанымі нiжэй патрабаваннямi...

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас icon3. рэлігія І культура беларускіх земляў у ІХ – ХІІІ стст
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ – ХVІІІ стст. / Аўтар тэксту І склад. Н. Ф. Высоцкая. – Мн., 1984

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconВыяўленчае мастацтва. 5 клас тэма
Што такое дызайн? ( Слова “дызайн” азначае “праектаваць”, “чарціць”. Гэта від дзейнасці па стварэнню зручных І прыгожых рэчаў)

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconУрок выяўленчага мастацтва ў 3 класе "Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір "
Урок выяўленчага мастацтва ў 3 класе “Вырабы сувеніраў з розных матэрыялаў: саломка. Беларускі сувенір “Жытняя баба” (раздзел “Дэкаратыўна-прыкладная...

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconУладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў
Працуе ў галіне кніжнай І станковай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, эксьлібрысу

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconУладзімер басалыга мастак-графік, старшыня Беларускага саюзу мастакоў
Працуе ў галіне кніжнай І станковай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, эксьлібрысу

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconУпраўленне адукацыі управление образования загад приказ
Мінаблвыканкама з мэтай далейшага развіцця мастацкай творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку,...

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconАддзяленне дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва
На мяжы дваццаць першага стагоддзя, калі чалавецтва ўсё хутчэй рухаецца па шляху навукова-тэхнічнага прагрэсу, назіраецца цікавая...

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconПалажэнне аб фондзе прэзiдэнта рэспублiкi беларусь па падтрымцы культуры I мастацтва
Далей – фонд створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага I народнага...

Дызайн І дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас iconДзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт рэспублікі беларусь
Тэорыя мастацтва як сістэма відаў у працэсе ІХ гістарычнага развіцця. Марфалогія мастацтва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка