Крытыка I літаратуразнаўства




НазваКрытыка I літаратуразнаўства
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер286.53 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
КРЫТЫКА I ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

1917-1920

Уступаючы ў новы этап свайго развіцця, крытыка якраз і змаг-ла абаперціся на папярэднія дасягаенні. Новы этап храналагічна адпавядае гадам рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1917—1920). Трэба, аднак, прызнаць, што дадзенае чатырохгоддзе недастаткова вывучана беларускімі літаратуразнаўцамі, доўгі час па прычынах. ідэалагічнага характару яно ўвогуле выпадала з сістэмнага разгляду гісторыі слоўнага мастацтва. Па сутнасці ж тут справа з яскрава выяўленым пераходным этапам паміж дарэвалюцыйнай эпохай станаўлення беларускай літаратуры і 20-мі гадамі. I вызначаецца гэты кароткі па часе этап выключнай складанасцю, унутранай су-пярэчлівасцю, глыбокім драматызмам, народжаным імклівымі зменамі грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Менавіта на 1917—1920 гады прыпадаюць падзеі глабальнага характару і вя-лікай гістарычнай значнасці. Рэвалюцыя адкрыла перад народамі царскай Расіі перспектыву нацыянальнага самавызначэння. «Самыя малыя народы, звонячы доўгія годы путамі падняволля, народы, якіх трымала ў даўгавечным ярме Расія, Аўстрыя ды іншыя, — заварушыліся і выкінулі сцяг свайго самаазначэння і дзяржаўнай незалежнасці»1, — пісаў Янка Купала ў 1920 годзе.

Але шляхі дасягнення велічнай мэты аказаліся нашмат цяжэй-шымі, чым уяўлялі сабе напачатку беларускія адраджэнцы. Да-лейшыя падзеі — грамадзянская вайна, працяглая акупацыя знач-най часткі беларускіх зямель кайзераўскім, затым польскім вой-скам — яшчэ болей ускладнілі сітуацыю, пагоршылі становішча беларускага народа, прынеслі вялікія разбурэнні, матэрыльныя страты, незлічоныя людскія ахвяры, гора і пакуты. «Тая вялікая разруха і тое страшэннае зніштажэнне, выкліканыя вайной, най-цяжэй адбіліся на нашай бацькаўшчыне, на нашым полі і на на-шых сялібах», — з горыччу зазначаў Я. Купала ў артыкуле «Адбудова Беларусі»2.

Але пры ўсіх складанасцях і самых неспрыяльных абставінах культурна-грамадскае жыццё ў краі не спынялася. Беларускія па-трыёты, свядомая інтэлігенцыя прыкладвалі тытанічныя нама-ганні, каб уратаваць, зберагчы і прымножыць культурныя каш-

1 Купала Я. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год // Беларусь. 1920. 3 студз.

2 Звон. 1919. 19 кастр.

494

тоўнасці, бо іх знішчэнне фактычна ставіла пад пагрозу будучыню нацыі, мажлівасць яе далучэння да цывілізаванага свету. I калек-тыўныя высілкі не заставаліся марнымі. У гэты час у гарадах, мяс-тэчках ствараюцца шматлікія асветныя таварыствы, гурткі, су-полкі, бібліятэкі, тэатральныя калектывы, якія ажыццяўляюць но-выя сцэнічныя пастаноўкі, нясуць святло ведаў у працоўныя масы. Так, у 1917 годзе ў Вільні «Беларускім тэатрам» пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча была пастаўлена п'еса «Хам» Э. Ажэшкі, камедыя «Паўлінка» Я. Купалы, а ў Мінску распачало сваю дзейнасць Першае Беларускае таварыства драмы і камедыі на чале з Ф. Жда-новічам: таварыства ажыццявіла пастаноўку «Паўлінкі» і «Рас-кіданага гнязда». У тым жа годзе ў Мінску арганізацыйна афор-млена таварыства Беларускай культуры, адноўлены забаронены царскімі ўладамі ў 1906 годзе Беларускі Вучыцельскі Хаўрус, пры Слуцкай Беларускай гімназіі заснавана культурна-асветнае та-варыства, аналагічнае таварыства было створана ў Бабруйску, а ў Мінску Беларускі харавы калекгыў рэарганізуецца ў Беларускі народны хор.

У 1918 годзе ў Мінску адкрыты Беларускі народны Дом імя М. Багдановіча, у Вільні і ў Маскве — адпаведна — Беларускае навуковае таварыства, у Маскве — Беларускі народны універсітэт (сярод яго лектараў 3. Жылуновіч, У. Дабравольскі, П. Растаргуеў і інш.), У Петраградзе — вышэйшыя курсы беларусазнаўства. У 1919 годзе адкрываюцца курсы беларускай мовы і беларусазнаўства для настаўнікаў Мінска, а пазней — для павятовых настаўнікаў. Лек-цыі там чыталі: Я. Лёсік (мова), У. Ігнатоўскі (гісторыя), А. Смоліч (геаграфія), Ю. Фарботка (гісторыя беларускага пісыменства), У. Тэраўскі (спевы). Характэрнай адзнакай тагачаснага грамадска-культурнага жыцця былі шматлікія мерапрыемствы па ўшанаванні памяці славутых людзей Беларусі і народаў свету.

Але з найбольшай выразнасцю актывізацыя нацыянальна-культурнага руху 1917—1920 гадоў праявілася праз новыя гра-мадска-палітычныя выданні. Сярод іх — «Гоман» (Вільня. Люты 1916 — канец 1918. Рэдактар В. Ластоўскі, потым Я. Салавей); «Вольная Беларусь» (Мінск. Чэрвень 1917 — лістапад 1918. Рэдактар Я. Лёсік); «Звезда» (Мінск. Жнівень 1917. Рэдактар А. Мяснікоў); «Крыніца» (Петраград. Кастрычнік 1917, з верасня 1919 — у Вільні); «Беларускі шлях» (Мінск. Сакавік — жнівень

1918. Рэдакгар-выдавец П. Аляксюк, з № 2 і да канца — А. Пру-шынскі); «Дзянніца» (Петраград. Сакавік 1918 — люты 1919. Пад рэдакцыяй 3. Жылуновіча); «Беларуская думка» (Вільня. Красавік—ліпень 1919. Рэдакгары I. Вайцяховіч, У. Знамяроўскі, Э. Падгайскі); «Беларускае жыццё» (Вільня. Чэрвень 1919. Са снежня і да сакавіка 1920 г. — у Мінску. Рэдактар Ф. Аляхновіч, з 1920 — літаратурны кіраўнік 3. Бядуля); «Мннскнй курьер» (Мінск. Жнівень 1919 — ліпень 1920. Рэдактар і выдавец А. Гзоўскі (Б. Ольгінскі)); «Звон» (Мінск. Жнівень—кастрычнік

1919. Рэдакгар Іадвіга (Ядвіга) Луцэвіч); «Беларусь» (Мінск. Кас-

495

трычнік 1919 — ліпень 1920. Рэдактар-выдавец Ядвіга Луцэвіч, з 1920 — Я. Лёсік. Пераемніца газеты «Звон»); «Савецкая Беларусь» (Смаленск. Люты 1920. Са жніўня — у Мінску да 1933). Адзначым і гародзенскія газеты «Бацькаўшчына», «Беларускі народ» (1919), «Беларускае слова» (1920).

Такой колькасці перыядычных выданняў дагэтуль яшчэ не ба-чыла Беларусь! Не менш істотна і тое, што ў асноўным гэта быў беларускамоўны друк. Да таго ж новыя выданні з'явіліся не толькі ў буйных культурных цэнтрах Беларусі (Мінск, Вільня), але і па-за яе межамі — у Кіеве («Беларускае слова», «Белорусское эхо», 1918), Ддэсе («Белорусы в Одессе», 1918), Рызе («На чужыне», 1920).

Амаль адначасова з газетамі пачалі выходзіць і часопісы — двухмоўны «Чырвоны шлях» (Петраград. Ліпень—снежань 1918), «Светач камуны» (Гомель. 1919), ілюстраваны часопіс «Заря Запа-да» (Мінск. Сакавік 1919), «Заря» (Чавусы. Май—жнівень 1919), «Рунь» (Мінск. Май—ліпень 1920. Рэдактар Янка Луцэвіч), «Пагоня» (Коўна. Ліпень 1920), «Вольны сцяг» (Мінск. Верасень 1920 — студзень 1922).

Відавочна, што часопіс як перыядычны орган друку прадугледжвае наяўнасць больш-менш падрыхтаванага кола чыта-чоў, а грамадскі статус падобнага тыпу выдання дае рэдакцыі права ўздымаць болей складаную праблематыку. Выхад пры-гаданых часопісаў якраз і сведчыў пра сталы ўзровень духоўных, інтэлектуальных запатрабаванняў пэўнай часткі беларускага фамадства, яе гатоўнасць да публічнага абмеркавання сур'ёзных пытанняў, якія ставіла рэвалюцыйная эпоха.

I яшчэ адзін прынцыповы момант: пры некаторых газетах былі створаны выдавецтвы, якія, нягледзячы на неспрыяльныя варункі, усё ж здолелі распачаць сваю дзейнасць. Так, выдавецтва па-літычна-літаратурнага тыднёвіка «Вольная Беларусь» у 1917 годзе выпусціла ў свет «Сцэнічныя творы» Т. Гушчы, літаратурны зборнік «Вольнай Беларусі» (творы Я. Коласа, 3. Бядулі, Ц. Гартнага, 3. Верас), паэму «Сымон-музыка» Я. Коласа (часткі 1—3), у наступным годзе — зборнік «Бярозка» Ядвігіна Ш. і паэму «Тарас на Парнасе».

Дамінуючая тэма, вызначальны пафас публікацый на старонках тагачаснага друку — нацыянальнае адраджэнне, заклік да кансалідацыі творча актыўных сіл з мэтаю пабудовы незалеж-най Беларусі, абарона нацыянальнай культуры, школы, роднай мовы. У якой форме павінна была ажыццяўляцца ідэя дзяржаўнага будаўніцтва — пра гэта ўвесь час ішла вострая, незаціхаючая спрэчка паміж грамадскімі дзеячамі рознай палітычнай арыента-ванасці. Але пераважная болыпасць партый, аб'яднанняў нацыя-нальна-дэмакратычнага напрамку лічыла сваім абавязкам пад-трымліваць адраджэнскі рух, спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў у беларускага селяніна, рабочага, гарадскога жыхара, змагацца за беларускую школу. Натуральна, Іпто побач з пуб-

496

ліцыстычным матэрыялам, які па сутнасці і вызначаў аблічча перыёдыкі 1917—1920 гадоў, даволі значнае месца на яе старонках займалі і крытычныя артыкулы, гісторыка-літаратурныя пуб-лікацыі. Іх змест і скіраванасць таксама адпавядалі задачам на-цыянальнага самаўсведамлення, духоўнага адраджэння народа.

Вядома, грамадска-палітычныя абставіны паклалі свой адбітак на характар тагачаснай літаратурнай крытыкі і яе функцыя-ніраванне. Яна не вызначалася жанравай разнастайнасцю, а праяўляла сябе галоўным чынам у выглядзе водгуку на новы літаратурны твор, а найчасцей — на асобнае вьвданне, у форме лаканічнай ацэнкі п'есы, пастаўленай на сцэне. А вось уведзеныя С. Палуянам і М. Багдановічам гадавыя агляды, на жаль, адсут-нічалі. Артыкулы абагульняючага зместу, з тэарэтыка-метада-лагічным ухілам таксама сустракаліся рэдка, асабліва на пачатку чатырохі-оддзя. I гэта зразумела: літаратурна-творчае жыццё з-за частай змены палітычнага рэжыму ў Беларусі было нестабільным, перспектыва заўтрашняга дня — няпэўнай. Адсюль — непазбеж-ныя цяжкасці ў асэнсаванні літаратурнага працэсу як цэласнай з'явы, цяжкасці ў спробах вызначыць пэўныя заканамернасці развіцця слоўнага мастацтва.

Нельга не звярнуць увагу і на тое, што ў болынасці літара-турна-крытычных матэрыялаў выказваўся асабісты пункт гледжан-ня аўтара, а не погляды пэўнай літаратурнай групы, хоць звычайна той ці іншы орган друку аддаваў перавагу публікацыям, якія адпа-вядалі ці не пярэчылі палітычнай арыентацыі «сваёй» партыі. Ад-сутнічалі і калектыўныя літаратурныя маніфесты, эстэтычныя праграмы, літаратурна-мастацкія дэкларацыі. Тлумачылася падоб-ная з'ява раз'яднанасцю, раскіданасцю нацыянальных творчых сіл, цяжкасцямі ў наладжванні сталых сувязей і кантактаў з пісьмен-нікамі іншых краін. Канкрэтныя літаратурныя аб'яднанні на той час яшчэ не сфарміраваліся. Болынасць газет і часопісаў існавала ўсё ж непрацяглы час, таму стабільныя калектывы крытыкаў-аднадумцаў таксама не паспявалі складвацца. Паказальны штрых: у тым выпадку, калі газета ўжо набывала пэўны вопыт, у ёй добра прыжываліся формы літаратурнай крытыкі нашаніўскай пары, у прыватнасці такая дэмакратычная форма, як «Паштовая скрын-ка» — перапіска рэдакцыі з пачаткоўцамі. Так, у газеце «Беларусь» за 1920 год знаходзім шэраг змястоўных міні-рэцэнзій, міні-водгукаў. Нярэдка яны вытрыманы ў жартаўліва-гумарыстычным або нават з'едліва-іранічным тоне і добра раскрываюць пазіцыю газеты, крытэрыі ацэнкі. Вось адказы з нумара ад 17 лютага. «Алёксічу: «Маленькі Міхасік» да друку не надаецца. Нячыстая мова і няўдалая форма — ні расказ, ні газетны артыкул. «Тады і цяпер» — не пойдзе. Вінаваціць увесь народ у нацыянальным уціску — недэмакратычна. Трэба ўмець пісаць». А гэта змест во-дгуку на творы 3. Крупніцкага: «Вершы слабыя. Чытайце Коласа, Купалу і вучыцеся. Па-беларуску не кажуць патрудзіся, не журыся; правіць можна толькі сапсаваныя рэчы, а не краем». Адказ яшчэ

17 Зак. 1399

497

аднаму аўтару гучаў так: «Як разумець?» — не пойдзе. Напішыце на гэты тэмат паважней, а не кароткім фельетонам».

Імкненне рэдакцыі не зніжаць узровень патрабавальнасці — сімптаматычны паказчык, адзнака здаровай творчай атмасферы ў яе асяродцзі.

Голас крытыкі на старонках перыядычнага друку 1917 — 1920 гадоў не патанаў у вострых палітычных спрэчках, ідэалагічных дыскусіях і сутыкненнях. Паступова крытычная думка набірала моц, усё болын упэўнена адчувала сваю неабходнасць як фактар грамадска-палітычнага, нацыянальна-культурнага жыцця і як арганічны складнік жывога літаратурнага працэсу. Адной з рэальных прычын яе поспеху было тое, што шэраг вядомых су-працоўнікаў «Нашай Нівы» і ў новых умовах не перапынілі ранейшай актыўнай дзейнасці, забяспечыўшы тым самым пераемнасць і творчы працяг плённых нашаніўскіх традыцый. Гэта датычыць найперш А. Навіны, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, 3. Бядулі, Я. Лёсіка, Р. Зямкевіча і інш.

Да тыповых узораў тагачаснай бягучай крытыкі можна аднесці рэцэнзіі Я. Лёсіка на кнігу «Сцэнічныя творы» Т. Гушчы, на зборнік «Матчын Дар» А. Гаруна, ягоную ж нататку «Беларускі тэатр», у якой разглядаецца «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (усе — «Вольная Беларусь», 1917, 1918), водгук Матусевіча на пастаноўку п'есы «Антось Лата» Я. Коласа, разгляд 3. Бядулем «Раскіданага піязда», рэцэнзію, падпісаную крыптанімам М-ч (Міхась Міцкевіч), на складзены Я. Фарботкам зборнік «Беларусь у пес-нях» (усе — «Беларусь», 1919—1920).

Лёсік-рэцэнзент пераканальна гаворыць пра заслугу Я. Коласа ва ўзбагачэнні нацыянальнага рэпертуару: «...Толькі з выйсцем у свет сцэнічных твораў нашага найвялікшага пісьменніка ў прозе, Тараса Гушчы, гэты прабел у нашай сцэнічнай літаратуры (адсутнасць п'ес высокай мастацкай якасці. — М. М.) папоўніўся, і сцэнічная літаратура наша можа вытрымаць самыя густоўныя за-патрабаванні»3. Што датычыць агульнай ацэнкі п'ес Я. Коласа, дык яна даволі высокая: «Антось Лата» «напісан дапраўды мас-тацкі і выхвачаны з самае гушчы сялянскага быту. Аўтар так жыва і вобразна малюе сваіх простых, няхітрых герояў, што яны стано-вяцца ўваччу як жывыя. Яны гавораць, жартуюць, спяваюць, смя-юцца і — здаецца, што не ў кніжцы гэта чытаеш, а бачыш жывых людзей. Такую ўжо сілу мае талент»4.

У сваіх разважаннях крытык зыходзіць з прынцыпаў рэалі-стычнай эстэтыкі, ухваляе драматурга за вернасць жыццёвай праў-дзе і ўменне стварыць каларытныя вобразы герояў, паўнакроўныя характары. Істотна і тое, што літаратуршчына, кніжныя ўпры-гожванні дзейных асоб рашуча не прымаюцца аўтарам водгуку.

3 Лёсік Я. «Антось Лата». Сцэнічныя творы Тараса Гушчы // Вольная Бе-ларусь. 1917. 8 снеж.

4 Там жа.

498

Пяру Лёсіка належаць таксама рэцэнзіі на падручнік ддя па-чатковых школ А. Луцкевіча і Я. Станкевіча, на «Руска-беларускі слоўнік» братоў М. і Г. Гарэцкіх, на кнігу «Белорусская речь. Очерк народного языка с нсторнческнм освеіценнем» Я. Карскага. Пералічаныя кнігі выйшлі ў 1918 годзе ў Вільні, Смаленску, Пе-траградзе. У кароткіх водгуках на мовазнаўчыя выданні Лёсік умеў знайсці не толькі нацыянальна-культурны, але і гісторыка-літаратурны аспект. I ў гэтым бясспрэчная каштоўнасць ягоных рэцэнзій. Так, слушна падкрэслена вялікая роля слоўніка братоў Гарэцкіх у аднаўленні «значна расцярушанага» лексікона роднай мовы і ў тым, што складальнікамі прыводзяцца словы «арыгінальна беларускія», «чыста мясцовага, мсціслаўскага характару». Лексіка ж розных беларускіх гаворак павінна надаць літаратурнай мове «багацце, паспалітай зразумеласці»5. Пад-трымліваючы цікавую і карысную працу Я. Карскага, Лёсік адзна-чыў і ўласцівыя ёй пралікі, недахопы метадалагічнага характару, а іменна погляд даследчыка на беларускую мову як «на падмову маскоўскага языка»6.

Многім рэцэнзентам была ўласціва схільнасць да пераказвання зместу твора. Але тлумачылася гэта не іх прафесійнай нявопыт-насцю, а свядомым імкненнем дакладна ўстанавіць адрасата, за-цікавіць чытача, выклікаць яго эмацыянальную рэакцыю. Падоб-ны прыём мы бачым у Я. Лёсіка, у 3. Бядулі пры разглядзе п'ес Я. Коласа і Я. Купалы. Праўда, пераказ меў месца там, дзе рэцэнзаваліся сюжэтныя — празаічныя, драматычныя — творы. Калі ж гаворка заходзіла пра лірыку, крытык не без гюепеху ана-лізаваў вобразную структуру, моўнавыяўленчыя, стылявыя асаб-лівасці верша ці паэмы. У гэтым, між іншым, і праяўлялася да-братворнае ўздзеянне нашаніўскай традыцыі, дзе вопыт даследа-вання лірычных жаяраў (спадчына Ф. Багушэвіча, Цёткі, М. Багдановіча, творы Я. Купалы, Я. Коласа) быў даволі значны.

Вось і Я. Лёсік у сваім разглядзе ахвотна цытуе паэтычныя радкі А. Гаруна, паказваючы лірычную моц і хараство ягонай па-эзіі. Агульная ж ацэнка зборніка высокая і пераканальная. «Алесь Гарун — паэт самабытны, наскрозь арыгінальны і без жаднага надворнага ўплыву. Верш яго звонкі і чысты, як крышталь. Кож-нае слова верша займае сваё месца, і ўсе творы яго напісаны так, што ў іх, дапраўды, словам цесна, а думкам прасторна. «Матчын Дар» — адмысловы падарунак у скарбніцу беларускай літаратуры, каторы надаў бы гонару прыгожаму пісьменству і высокакуль-турнага народу»7.

Высокі мастацкі ўзровень зборніка даў Я. Лёсіку падставу зрабіць вывад адносна багатай перспектывы духоўнага развіцця беларускага народа і яго літаратуры: «Дык якія ж шырокія магчы-
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Крытыка I літаратуразнаўства iconУладзімір Конан філасофская крытыка на зыходзе ХХ стагоддзя
Фр. Ніцшэ напярэдадні ХХ ст. Аснова філасофіі Канта — тры крытыкі: крытыка чыстага мыслення, крытыка практычнага мыслення І крытыка...

Крытыка I літаратуразнаўства iconКрытыка I літаратуразнаўства
На жаль, гэтыя тэндэнцыі не адразу былі актыўна падтрыманы на дзяржаўным узроўні, што тлумачылася эканамічнымі цяжкасцямі, якія тады...

Крытыка I літаратуразнаўства iconДа экзамена па "Уводзінах у літаратуразнаўства" для 1-га курса спецыяльнасці "славянская філалогія"
Літаратуразнаўства як навуковая дысцыпліна. Прадмет літаратуразнаўства І прадмет літаратуры

Крытыка I літаратуразнаўства iconРозныя інтэрпрэтацыі паняцця "літаратурная крытыка". Літаратурная крытыка навука літаратурна-мастацкая творчасць публіцыстыка. Узаемадзеянне крытыкі з
Розныя інтэрпрэтацыі паняцця “літаратурная крытыка”. Літаратурная крытыка – навука – літаратурна-мастацкая творчасць – публіцыстыка....

Крытыка I літаратуразнаўства iconУводзіны ў літаратуразнаўства вершаванне вучэбны комплекс Мінск
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў І журналістаў/ В. П. Рагойша. — Мн.:...

Крытыка I літаратуразнаўства iconКафедра беларускага літаратуразнаўства Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя
Фальклор, гісторыя І літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян”

Крытыка I літаратуразнаўства icon1. літаратуразнаўства як навука
Сувязь яго з іншымі гуманітарнымі навукамі – мовазнаўствам, эстэтыкай, фалькларыстыкай, гісторыяй, філасофіяй, мастацтвазнаўствам,...

Крытыка I літаратуразнаўства iconДа практычных заняткаў па дысцыпліне "Уводзіны ў літаратуразнаўства" для 1-га курса спецыяльнасці "беларуская філалогія"
Мастацкі вобраз, яго асноўныя характарыстыкі. Першасныя І другасныя мастацкія вобразы

Крытыка I літаратуразнаўства icon«Беларускае літаратуразнаўства»
Прапануем рэтраспектыўны спіс літаратуры па літаратуразнаўству, якая знаходзіцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену...

Крытыка I літаратуразнаўства iconНататкі ў дапамогу да напісаньня курсавога праекту (2-гі курс)
Тэма павінная быць літаратуразнаўчай (трэба заняцца дасьледваньнем літаратурнага твору, І з пазыцыяў літаратуразнаўства: праблематыка,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка