Вясновыя песенькі




НазваВясновыя песенькі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер26.34 Kb.
ТыпДокументы
ВЯСНОВЫЯ ПЕСЕНЬКІ


СТРУМЕНЬЧЫКІ.

Мы, гаваркія струменьчыкі, Песняй вітаем вясну.

Цёплыя сонца праменьчыкі

Нас абудзілі ад сну.

Годзе снягамі маўклівымі

Спаць у лясах і палях!

I ручайкамі імклівымі

Мы пачынаем свой шлях.

Шлях наш пад сонцам і зорамі, Ты завядзеш нас куды?

Вабяць нас рэкі з азёрамі, Бездань вялікай вады.

Мы, ручайкі гаманлівыя, Зліўшыся ў хвалях рачных, Зробімся разам бурліваю, Грознаю сілай вясны.

Мы, ручайкі ледзьве чутныя, Дзеці халодных снягоў,

Раптам паводкай магутнаю Хлынем з крутых берагоў.


ЛЯСНАЯ КАЛЫХАНКА


Зорнай весняй ночкай

Чуецца да ранку

У лясным паветры

Крышталёвы звон —

Сінія званочкі

Звоняць калыханку

Разам з дзіўнай кветкай,

Што завецца сон.

Гай галінкі клоніць,

Спяць бярозы, хвоі,

Ландышы на просецы —

Млечны Шлях лясны.

А званочкі звоняць

Разам з сон-травою,

I да зор даносіцца

Музыка вясны.


ЗАЕЧАЯ ПОЛЬКА


На лясным узгорачку,

Дзе цвітуць суніцы,

Дружна скачуць полечку

Зайцы ля крыніцы.

Ах, вясновы дзянёк,

Ах, вясёлы дзянёк!

Скачуць польку зайчыкі —

Скок, скок, скок!

Ім на скрыпках у траве

Конікі іграюць,

Чмель гудзе ім на трубе,

Жабы падпяваюць.

Сонейка гарачымі

Промнямі іскрыцца.

Сонечныя зайчыкі

Скачуць у крыніцы.

Ах, вясновы дзянёк,

Ах, вясёлы дзянёк!

Скачуць польку зайчыкі —

Скок, скок, скок!


ЖЫВЫЯ ХВАЛІ


Бяжыць ручай, спяшаецца,

Нясе ваду старанна

Да пашы і да нівы,

Да квецені лугоў.

А птушкі заліваюцца

Ад рання да змяркання

Абапал аксамітных

Прыветных берагоў.

Зялёныя, блакітныя

I сінія стракозы

Лагодным і пагодным

Бязветраным дзяньком

Між вольхамі, ракітамі

I ніцым вербалозам

Свой карагод празрысты

Вядуць над ручайком.

Дрыжаць, пераліваюцца

Там сонечныя промні,

Гудуць і кружаць пчолы

Ля кветак лугавых.

Бяжыць ручай, спяшаецца,

Руплівы і нястомны,

I туліцца жывое

Да хваль яго жывых.


***

Нібыта аксамітам,

Мурожнаю травой

Прырэчны луг пакрыты

Вясноваю парой.

Па полі шпацыруе

Паважны чорны грак,

I песенькай чаруе

Людскія сэрцы шпак.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вясновыя песенькі iconПлан работы Тучанскага нпк на вясновыя канікулы

Вясновыя песенькі iconНа падароскай зямлі заўжды былі ў пашане адукаваныя людзі. Жыхары вёскі імкнуліся да ведаў, бо разумелі ІХ значнасць у штодзённым жыцці. Імкненні беларусаў выразіў у сваім вершы Янка Купала: "Эх, каб цёмен не быў, чытаць кніжкі ўмеў, я б І долю здабыў, я б І песенькі спеў." В
На падароскай зямлі заўжды былі ў пашане адукаваныя людзі. Жыхары вёскі імкнуліся да ведаў, бо разумелі ІХ значнасць у штодзённым...

Вясновыя песенькі iconЗалатыя дні веснавыя дні
У зале стаяць дэкарацыі (на густ музычнага кіраўніка). Пажадана каб у афармленні пераважалі вясновыя матывы. Дзяўчынкі у касцюмах...

Вясновыя песенькі iconМасленка (Гледачы сядзяць за сталамі ў пакоі) 1 вядучы
Пачыналіся Запускі, якія заканчвалі калядны мясаед. Свята масленкі, поўная жартаў, забаў, асаблівага вяселля І гуллівасці. Рабілі...

Вясновыя песенькі iconВясновыя святы беларусаỳ Настаỳн I к
З гэтай мэтай праводзiлiся нават спецыяльныя святы. Першае з IХ – Масленiца – адзначалася ỳ апошнi тыдзень лютага I ỳяỳляла, з аднаго...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка