Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска




НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска
Дата канвертавання04.11.2012
Памер62.12 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject3


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


ПІШАМ САЧЫНЕННІ

ПРАГРАМА

курса на выбар для IX – X класаў

агульнаадукацыйных устаноў з беларускай

і рускай мовамі навучання з 12-гадовым

тэрмінам навучання


Мінск 2007


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Тэма курса не новая, але актуальнасць яе ад гэтага ніколькі не зніжаецца, бо сачыненне застаецца асноўным відам практыкавання ў сістэме развіцця маўленчай дзейнасці школьнікаў – адной з самых важных і складаных задач моўнай адукацыі. Складанасць абумоўлена самой прыродай маўлення, яго творчым характарам, а важнасць – канчатковай мэтай навучання, якая заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць выпускнікоў да маўленчай дзейнасці, да адэкватнага ўспрымання чужых выказванняў і стварэння ўласных у форме тэкстаў.

Акрамя таго, сёння ў настаўніка ёсць магчымасць пабудаваць іншую, больш эфектыўную методыку навучання сачыненням, паставіць яе на навуковую аснову, абаперціся на тэарэтычныя веды вучняў пра тэкст і стылі маўлення. Аднак трэба зважаць на тое, што да 9-га класа вучні ўжо ў нейкай меры авалодалі асноўнымі камунікатыўнымі ўменнямі. І было б метадычна немэтазгодным пачынаць фарміраваць іх як новыя. У ІХ класе асноўную працу трэба накіраваць на ўдасканаленне ўменняў. Так, падлеткі павінны не толькі вызначаць тэму сачынення, але і акрэсліваць яе межы, зважаць на асноўную думку. А ўменне вызначаць асноўную думку вымагае ад вучняў высокай разумовай дзейнасці, чым гэта яны рабілі пры перадачы гатовых тэкстаў ці напісанні творчых работ у папярэдніх класах. Працуючы над такімі ўменнямі як назапашванне і сістэматызацыя матэрыялаў, настаўнік абапіраецца на вопыт вучняў у складанні плану тэксту, на іх уменне звязваць сказы, часткі, выкарыстоўваць для гэтага найбольш адэкватныя спосабы і сродкі сувязі. Працягваецца работа над уменнем паляпшаць чарнавы варыянт напісанага тэксту.

Як і ў папярэдніх класах падчас падрыхтоўкі да сачыненняў выкарыстоўваюцца як узоры гатовыя тэксты, аднатыпныя тэме сачынення або блізкія да яе. А гэта вымагае пэўнай сістэмы правядзення пісьмовых работ (дыктовак, перакладу, пераказаў), выкарыстанне граматычнага матэрыялу, наладжванне міжпрадметных сувязей.

Зважаючы на тое, што кожны тэкст належыць да пэўнага тыпу маўлення, мэтазгодна і на дадзеным этапе вучыць сачыненням апісанням, апавяданням і разважанням, але ўскладненым фрагментамі (элементамі) іншых тыпаў, напрыклад: апавяданне з элементамі апісання (разважання), апісанне з элементамі апавядання (разважання), разважанне з элементамі апісання (разважання). У тэксце сачынення могуць выкарыстоўвацца, вядома, усе тры тыпы маўлення, але адзін з іх усё ж будзе асноўным.


ЗМЕСТ

ІХ клас

(34 гадзіны)


1.Тэма і асноўная думка сачынення. Спосабы раскрыцця асноўнай думкі. Эпіграф. Кампазіцыйная структура сачынення: уступная частка – асноўная частка – заключная частка. План сачынення і яго роля ў арганізацыі матэрыялу. Фармуліроўкі плана. (6 гадзін).

2. Апавяданне як тып маўлення. Адлюстраванне ў тэксце пэўных падзей, учынкаў людзей, з'яў. Тыповая кампазіцыйная схема апавядання. Спосаб разгортвання думкі ў апавяданні. Лексічныя і граматычныя сродкі сувязі сказаў. Слова і выразы, якія абазначаюць час, перадаюць паслядоўнасць падзей: потым, тым часам, праз нейкі час, у гэты момант, пазней, нарэшце і інш.

Аналіз тэкстаў апавядальнага характару. Вызначэнне кампазіцыйных частак, спосабу і сродкаў сувязі сказаў. Складанне тэкстаў-апавяданняў.

Сачыненне-апавяданне з элементамі апісання (разважання) "Як прайшла летняя практыка" або "Як я правёў летнія канікулы" (6 гадзін)

3. Сачыненне-апавяданне на аснове пачутага (апавяданне ў апавяданні). Складаны план. (4 гадзіны).

4. Апісанне як тып маўлення. Пералічэнне, характарыстыка рыс, прымет, уласцівасцей чалавека, жывёлы, рэчы, з'явы. Тыповая кампазіцыйная схема апісання. Структуралагічная роля назыўных сказаў. Сэнсава-стылістычная функцыя сказаў з аднароднымі членамі.

Аналіз тэкстаў-апісанняў. Вызначэнне кампазіцыйных частак, спосабу і сродкаў сувязі сказаў. Складанне тэкстаў-апісанняў (4 гадзіны).

5. Сачыненне-апісанне пейзажу. Месца і час назірання. Агульны фон. Пярэдні план. Задні план. Уражанні (адносіны) аўтара. (4 гадзіны).

6. Сачыненне-апісанне памяшкання. Акалічнасці як сродкі сувязі сказаў. Няпоўныя сказы.

7. Сачыненне-апісанне помніка. гісторыі (культуры). Назапашванне адпаведнай лексікі, складанне сказаў з адасобленымі членамі на тэму сачынення. Абмеркаванне чарнавых варыянтаў, іх удасканаленне (6 гадзін).


Х клас

(34 гадзіны)

1. Тэкст як прадукт маўленчай дзейнасці, адзінства зместу і формы. План зместу (што гаворыцца) і план увасаблення (як гаворыцца). Тэкстаўтваральныя, стылістычныя і вобразна-выяўленчыя функцыі моўных адзінак у тэксце.

Аналіз тэкстаў, вызначэнне іх зместу і сродкаў (кампазіцыйных, моўных) яго ўвасаблення. Характарыстыка моўных адзінак, іх тэкстаўтваральнай, стылістычнай і вобразна- выяўленчай ролі.

Нататка як від інфармацыйнага жанру. Актуальнасць, сцісласць формы, дакладнасць фактычнага матэрыялу (час, падзеі, прозвішчы, лічбы).

Аналіз нататак. Збор матэрыялу для нататкі.

Напісанне нататак на тэмы: "Як мы бавім вольны час", "Вывучаем гісторыю горада", "Знаёмімся з памятнымі мясцінамі" і інш. (6 гадзін).

2. Разважанне як тып маўлення. Паслядоўны, лагічны роздум, сцверджанне з дапамогай доказаў (фактаў, аргументаў). Тыповая кампазіцыйная схема разважання. Спосаб разгортвання думкі. Сродкі сувязі сказаў. Роля складаназалежных сказаў у тэкстах-разважаннях.

Аналіз тэкстаў разважанняў. Вызначэнне кампазіцыйных частак, спосабу і сродкаў сувязі сказаў. Складанне тэкстаў разважанняў з ужываннем у іх складаназалежных сказаў.

Характарыстыка як від разважання. Параўнальная характарыстыка дзвюх асоб (літаратурных герояў). Спосабы параўнання (паслядоўны, паралельны).

Складанне плана характарыстыкі. Напісанне параўнальнай характарыстыкі. (6 гадзін).

3. Водгук. Задачы водгуку. Тыповая кампазіцыйная схема (разважанне). Форма выкладу (ад першай асобы).

Напісанне водгуку на літаратурны твор (урывак) (4 гадзіны).

4. Сачыненне-апісанне знешнасці чалавека ў мастацкім стылі.

Падрыхтоўка да сачынення. Праца з тэкстамі. Сістэма практыкаванняў. Назапашванне партрэтнай лексікі. (6 гадзін).

5. Сачыненне-апісанне з элементамі разважання помніка архітэктуры у публіцыстычным стылі.

Падрыхтоўка да сачынення. Праца з тэкстамі на тэму сачынення. Сістэма практыкаванняў. (6 гадзін).

6. Даклад. Асаблівасці даклада. Тэзісы. Цытаты. Канспект.

Напісанне даклада паводле некалькіх крыніц.

Падрыхтоўка да даклада. Адбор матэрыялу. Складанне цытатнага плана. Напісанне канспекта. (6 гадзін).


Прагназуемыя вынікі:

--ведаць асноўныя прыметы тэксту;

-- ведаць тыпы тэкстаў, іх агульныя значэнні, спосабы і сродкі сувязі сказаў;

-- умець вызначаць і акрэсліваць тэму і асноўную думку;

-- умець пісаць на тэму, абгрунтоўваць (раскрываць) думку сачынення;

-- умець пісаць сачыненні тыпу апісання, апавядання, разважання;

-- умець адбіраць і сістэматызаваць матэрыял;

-- умець выбіраць кампазіцыйную форму;

-- умець складаць план сачынення;

-- умець карыстацца цытатамі;

-- умець правіць (удасканальваць) напісанае.


ЛІТАРАТУРА

  1. Протчанка В. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове //Нацыянальны інстытут адукацыі. – Мінск, 2001.

  2. Яленскі М. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка. – Мінск, Адукацыя і выхавання, 2005.

  3. Система обучения сочинениям на уроках русского языка (V – VIII классы) под ред. Т.А. Ладыженской. – Москва. Просвещение, 1976.

  4. Ревуцкий О. Лингвистический анализ художественного текста. – Минск, НМЦентр, 1998.

  5. Ермаловіч А. Сачыненні-апісанні. Тэорыя і практыка навучання. – Мінск, Выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2006.

  6. Лаўрэль Я. Навучанне сачыненню тыпу апавядання. – Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1988, №2, №4.

  7. Лаўрэль Я. Падрыхтоўка да сачынення-апісання знешнасці чалавека. – Роднае слова. -- 1994, №2.

  8. Лаўрэль Я. Архітэктура-летапіс гісторыі: Сачыненне-апісанне помніка архітэктуры ў старшых класах. – Роднае слова. – 1995, №5, №6.

  9. Лаўрэль Я. Зразумець мастацкі твор. – Роднае слова. – 2001, №10.

Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі стылістыка тэксту праграма курса на выбар для xi—xii класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска
Развіццё маўлення вучняў – адна з галоўных задач навучання мове. Яна патрабуе глыбокага асэнсавання лінгвістычных з'яў, ІХ камунікатыўных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconМінск 2007 Тлумачальная запіска
Агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconПаэтыка цвёрдых вершаваных формаў
Праграма курса на выбар для ІХ – Х класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconМінск 2007 тлумачальная запіска
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconПраграма курса на выбар "Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя"
...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconМэты прапанаванага курса: пашырыць І паглыбіць змест літаратурнага навучання на заключным этапе сярэдняй адукацыі, далучыць вучняў да беларускай пейзажнай паэзіі як мастацтва слова, што стварае аўру прыгажосці І гармоніі, уключыць ІХ у працэс духоўнай І творчай дзейнасці. Задачы
...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconКомплексны аналіз тэксту праграма курса на выбар для XI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання
Апора на тэкст дазваляе аб’яднаць у адно цэлае фарміраванне моўнай (лінгвістычнай), камунікатыўнай І лінгвакультуралагічнай кампетэнцый,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconІ. В. Казакова беларускі фальклор
Праграма курса на выбар для ХІ – ХІІ класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі пішам сачыненні праграма курса на выбар для IX – X класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання Мінск 2007 тлумачальная запіска iconЦяжкія пытанні сінтаксісу праграма курса на выбар для X класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання
Вядома, што пунктуацыйны знак – гэта “сігнал для разважання”. Ён дапамагае выбраць адпаведную інтанацыю, перадаць на пісьме важнейшыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка